1) агульнадаступны, зразумелы па прастаце, яснасці выкладу (напр. пая брашура, п-ая музыка);
2) шырока вядомы, прызнаны; распаўсюджаны (напр. п. кінаартыст, п-ая песня).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бахшы́
(цюрк. bagšy)
1) народны спявак, музыкант, паэт у народаў Сярэд. Азіі;
2) шаман у некаторых цюркскіх народаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бурэ́
(фр. bourrée)
старадаўні французскі імклівы народнытанец, які ў 18 ст. стаў адным з папулярных еўрапейскіх танцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сто́ртынг
(нарв. storting, ад stor = вялікі + ting = народны сход)
парламент у Нарвегіі, які складаецца з лагтынга і одэльстынга.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тара́ф
(рум. taraf)
румынскі і малдаўскі народны аркестр, які складаецца звычайна са скрыпкі, кобзы, цымбалаў, ная і бубна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГУАНЬДЗІ́, Гуань Юй, Гуань Юньчан,
у кітайскай міфалогіі і познім афіц. кульце бог вайны і багацця, апякун вучоных і літаратараў. Яго правобразам быў рэальны Гуань Юй, які жыў у 160—219, праславіўся адвагай і вернасцю свайму правіцелю. Пазней атрымаў тытул вернага і мудрага князя, сапраўднага ўладыкі, які прыносіць мір. Храмавыя выявы Гуаньдзі паказваюць яго седзячы з кнігай Канфуцыя «Вёсны і Восені» ў руках. Яго выявы вывешвалі ў воінскіх шатрах, салдаты насілі іх як талісманы. Вядома каля 1600 дзярж. храмаў Гуаньдзі.
Гуаньдзі ў адзенні гасудара разглядае скаргу. Старажытны народны лубок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЧА́Н»,
бел.народны танец. Пашыраны пераважна на Гомельшчыне і Гродзеншчыне. У некат. мясцовасцях наз. «Капуста». Муз. памер . Тэмп умераны. Выконваецца пад прыпеўкі. У ім рознымі пластычнымі рухамі імітуецца «завіванне качана» (абрастанне яго лісцем). Танцоры, узяўшыся за рукі, становяцца ў ланцужок і закручваюцца клубком вакол апошняга танцора, які стаіць на месцы, ці ідуць за першым, ныраюць у «вароты», утвораныя з рук выканаўцаў. Часам танцуюць утраіх, ныраючы пад рукі адзін аднаму, ці мяняюцца месцамі, круцячыся пад руку. Выконваўся Першай бел. трупай І.Буйніцкага. Вядомы і інш. варыянты танца.
амерыканскі эканаміст, адзін з заснавальнікаў народнага капіталізму тэорыі. Працаваў эканам. экспертам у банках. З 1926 супрацоўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. З 1927 праф. Нью-Йоркскага ун-та. Аўтар прац па тэорыі крэдыту і грашовага абарачэння. У трактоўцы грошай блізкі да колькаснай тэорыі. Лічыў, што ва ўмовах прыватнага прадпрымальніцтва немагчыма поўнасцю ліквідаваць цыклічныя ваганні вытв-сці, але іх можна рэзка скараціць шляхам увядзення жорсткіх крэдытных абмежаванняў, калі ўзнікае сур’ёзная небяспека інфляцыі. Аўтар прац «Народны капіталізм» (1956), «Эканамічнае развіццё Злучаных Штатаў» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСТА́ЎКА, прэфікс (лац. praefixum прымацаваны спераду),
адзін з відаў афікса, службовая марфема, якая размяшчаецца перад коранем. Служыць для ўтварэння новых лексем («біць — адбіць, забіць, перабіць», «лес — узлесак, «Палессе», «народны — міжнародны, прынародна») або надання слову пэўнага грамат. значэння: відавога («казаць — сказаць»), ступені параўнання («лепшы — найлепшы») і інш. Дзеяслоўныя П. маюць яшчэ назву прэвербаў (ад лац. prae уперадзе і verbum слова). П. могуць спалучацца ў адным слове («папавыносіць», «напавынаходзіць»). У старых утварэннях і запазычаных словах П. могуць вылучацца толькі гістарычна [воблака—(в)об-влако].