1. Выдатны, агульнапрызнаны пісьменнік, дзеяч навукі або мастацтва. Класікі марксізма-ленінізма. Янка Купала, і Якуб Колас — класікі беларускай літаратуры.
2. Прадстаўнік класіцызму (у 1 знач.) у літаратуры і мастацтве.
3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі. Філолаг-класік.// У дарэвалюцыйнай Расіі — той, хто закончыў класічную гімназію.
[Лац. classicus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права. Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся ва ўсіх тонкасцях сваёй навукі.Лынькоў.[Бабка:] — Закон і права за мной. Так і казаў юрыст мне, калі я неяк ездзіла да яго ў горад.Вышынскі.
[Ням. Jurist ад лац. jus, juris — права.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
unapt
[,ʌnˈæpt]
adj.
1) неадпаве́дны
an unapt remark — неадпаве́дная заўва́га
2) няўме́лы, няздо́льны, няспры́тны
unapt to learn — няздо́льны да наву́кі
unapt at games — няспры́тны ў гу́льнях
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АКАДЭМІ́ЧНАЕ ВЫДА́ННЕ,
1) выданне, якое змяшчае навукова вывераны тэкст і яго розныя варыянты, каментарыі і інш. даведачны апарат. Да акадэмічных выданняў належаць найб. поўныя зб.тв. класікаў л-ры, навукі, грамадскай думкі (напр., у 1991—95 АН Беларусі выдадзены Поўны зб.тв. М.Багдановіча; т. 1—3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЗЫ (ад грэч. musai),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дочкі Зеўса і Мнемасіны; спачатку багіні спеваў, пазней паэзіі, мастацтваў, навук. М. было 9: Кліо — апякунка гісторыі, Талія — камедыі, Мельпамена — трагедыі, Еўтэрпа — лірычнай паэзіі, Эрато — любоўнай эратычнай паэзіі, Тэрпсіхора — танцаў, Палігімнія — гімнаў, Каліопа — эпічнай паэзіі і навукі, Уранія — астраноміі. У пераносным сэнсе М. (муза) — творчае натхненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВА-ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (НВА),
адзіны навук.-вытв. і гасп. комплекс, у склад якога ўваходзяць н.-д., канструктарскія, праектна-канструктарскія і тэхнал. ўстановы і арг-цыі, заводы і інш. структурныя адзінкі. Створаны ў СССР у канцы 1960-х г. як адна з форм злучэння навукі з вытворчасцю. Найбуйнейшыя НВА на Беларусі «Агат», «Інтэграл», «Планар» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА ПРА́ВА,
адзін з кірункаў навукі права 20 ст. Прыхільнікі школы лічылі, што дзеючыя прававыя акты не заўсёды адэкватныя эканам. і сац. умовам. У гэтай сувязі яны надавалі вял. значэнне свабодзе судзейскага меркавання, г.зн. меншай звязанасці суда прававымі нормамі для аховы інтарэсаў асобы. Буйнейшым прадстаўніком С.ш.п. з’яўляецца амер. вучоны Р.Паўнд.