в’етнамскі піяніст. Нар.арт. В’етнама (1984). Музыцы вучыўся ў маці, вядомай піяністкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі. Гастраліруе. Вытанчанасць і філіграннасць выканальніцкай манеры, «адэкватнасць» трактоўкі (асабліва твораў Ф.Шапэна) вылучылі яго як аднаго з лепшых піяністаў свету. Лаўрэат 1-й прэміі Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́цене, ма́цяне ’сын ці дачка з фізічнымі рысамі або з рысамі характару маткі’ (калінк., Мат. Гом.; Янк. 1). Да ма́ці (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ěn‑ (параўн. літ.‑én‑as, лат.‑ę̄ns: brolë́nas, brãlę̄ns ’сын брата’) і ‑е для ўтварэння назваў маладых істот. Гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 152.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца.Шамякін.// Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё.// Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адне́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.Аднакр.да аднеквацца. — Нічога мне не трэба, — аднекнулася маці. — Хіба ж галодная ці голая?Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.
Разм. Пра непаўналетнюю, але рослую мажную дзяўчыну. — Параспешчвала іх маці: такія, пане мой, дзявухі!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́ласлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць жаласлівага; пачуццё жаласці. Калі ўначы снілася што-небудзь з дзяцінства, тады агорвала жаласлівасць да ціхай маці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саскле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Абл. Азябнуць, змерзнуць. Ссінееш, бывала, сасклееш на холадзе, а даклікацца ў хату маці не можа.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
універма́г, ‑а, м.
Універсальны магазін. Дзіцячы універмаг. □ Маці пляскае рукамі і тут жа, ва універмагу, пачынае выбіраць хлопчыку іншы абутак.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
win over
перакана́ць, схілі́ць на свой бок
Mary won her mother over to her side — Мары́я схілі́ла ма́ці на свой бок
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Перламу́тр ’каштоўнае цвёрдае рэчыва ўнутры некаторых ракавін’ (ТСБМ), пірламу́трік ’перламутравы выраб’ (Юрч. СНЛ). Праз рус.перломутр запазычана з ням.Perlemutter, Perlenmutter < с.-в. ням.bërlinmuoter — калька з с.-лац.mater perlatum ’маці жэмчуга’, як і франц.mère‑perle, ісп.madreperla, англ.mother of pearl ’тс’ (Фасмер, 3, 242; Васэрцыер, 170).