ЗАСЛА́ЎСКІ МУЗЕ́Й РАМЁСТВАЎ І НАРО́ДНЫХ ПРО́МЫСЛАЎ.

Існаваў у 1978—90 у г. Заслаўе Мінскага р-на як філіял Дзярж. музея Беларусі. З 1986 уваходзіў у склад Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка, размяшчаўся ў будынку Заслаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы. Меў 2 выставачныя залы (пл. 346,5 м²). Матэрыялы адной залы знаёмілі з гісторыяй Беларусі і гарадоў: карта Беларусі, выявы стараж. гербаў бел. гарадоў, якія мелі магдэбургскае права. У экспазіцыі другой залы было больш за 900 твораў дэкар.-прыкладнога мастацтва і нар. рамёстваў 10 — пач. 20 ст., у т. л. знойдзеныя пры археал. раскопках. Сярод экспанатаў наканечнікі стрэл 10—12 ст., прадметы побыту з рогу і косці 10—17 ст., кап’ё 11 ст., ганчарны (12—13 ст.) і шкляны (18—20 ст.) посуд, упрыгожанні 10—13 ст. з металу, шкла, сердаліку (скроневыя кольцы, шыйныя грыўні, бранзалеты, пацеркі, пярсцёнкі, падвескі і інш.), паліхромная кафля 16—17 ст., дэталі збруі 16—17 ст., вырабы бел. злотнікаў (пацір 16 ст., напрастольны крыж 1625 з Навагрудка), разныя царскія вароты 18 ст. з Давыд-Гарадоцкай Георгіеўскай царквы, скульпт. выявы святых з Віцебскай і Гродзенскай абл., слуцкія паясы, неглюбскія ручнікі і інш. Расфарміраваны ў сувязі з перадачай храма правасл. абшчыне. Большая частка экспанатаў захоўваецца ў фондах Нац. маст. музея Беларусі.

А.​Л.​Гурбо.

т. 6, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ву́мя ’вымя’ (Бяльк.), ву́мянё ’тс’ (зэльв., навагр., Сцяшк. МГ, Сцяц., Жыв. сл.). Відаць, не можа разглядацца як вынік другаснай лабіялізацыі ы ў вымя (гл.), паколькі арэал пераходу ы > у пасля губных не дасягае тэрыторый фіксацыі форм з у (ДАБМ, карта 39). Спецыфічны лексікалізаваны характар адзначанай фанетычнай з’явы выкліканы, відаць, пазіцыяй ы паміж двух губных гукаў; параўн. таксама в.-луж. wumjo, н.-луж. wumje ’вымя’, дзе лабіялізацыя — рэгулярная з’ява, паралельная да паўд.-бел. вум’е (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гавя́да ’скаціна’, таксама гаўя́да (гл. ДАБМ, карта № 293). Прасл. *govędo ’буйная рагатая жывёла, скаціна’ (рус. дыял. говя́до, укр. дыял. говʼя́до, балг. гове́до, серб.-харв. го̀ведо і г. д.). Утварэнне суфіксам ‑ęd‑o да і.-е. *g​u̯ō̆u̯‑s ’буйная рагатая жывёла’. Агляд літ-ры ў Трубачова, Эт. сл., 7, 74–75. Усх.-палес. го́ўе, гаўя́ ’буйная рагатая жывёла, скаціна’, магчыма, < *govьje (< *govь < і.-е. *g​u̯ou̯‑); гл. Борысь, БЛ, 1979 (15), 47–48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

queen

[kwi:n]

n.

1)

а) карале́ва f.

б) жо́нка караля́

2) ма́тка f. (у пчо́лаў)

3) да́ма f. (ка́рта)

queen of hearts — чырво́вая да́ма

4) карале́ва f., ферзь -я́ m. (у ша́хматах)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ко́зыр, ‑а, м.

1. Карта той масці, якая лічыцца старшай і б’е любую карту другіх масцей. Біць козырам. Хадзіць з козыра.

2. Пра тое, што можа даць у неабходны момант перавагу ў чым‑н. Мадэрністы, калі іх лаюць за гвалт над здаровым сэнсам, любяць выстаўляць адзін козыр: гэта арыгінальна! У. Калеснік.

•••

Козыр біты чый — пра чый‑н. пройгрыш, правал.

Усе козыры ў руках у каго — хто‑н. мае ўсё неабходнае для ажыццяўлення пастаўленай мэты.

Хадзіць козырам гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Партыйнае падполле ў гады Вялікай Айчыннай вайны 5/326—327, 349; 8/261, 275, 280—281 (карта-ўкл.), 281—283; 12/100—101 (карта), 164—174, 207—208

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дулебы 2/583; 4/311; 5/560; 9/28 (карта), 577; 10/444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Налібоцкая пушча 3/45; 4/528; 5/182 (карта); 7/381; 12/39

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Леў (сузор’е) 4/470, 556—557 (карта), 587, 597; 6/345; 9/241

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аўкштайты 1/571; 4/212; 6/399, 408; 8/590; 9/28 (карта)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)