Трапа́к 1 (трыпа́к) ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.; лудз., брасл., Сл. ПЗБ). З драпа́к ’спружыноўка’, якое з польск. drapacz ’від культыватара для рыхлення глебы’. Сюды ж трапа́чыць ’баранаваць спружыноўкай’, трапа́ч ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.).

Трапа́к 2 (trepák) ’падстаўка, якая выкарыстоўваецца пры трапанні льну’ (шальч., Сл. ПЗБ; АБ, 9). Відаць, адаптаванае польск. trzepak ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гідрапо́ніка

(ад гр. hydor = вада + ponikos = працоўны, працавіты)

вырошчванне раслін без глебы ў вадзе з дапамогай пажыўных рэчываў (параўн. аэрапоніка).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БАРАНАВА́ННЕ,

агратэхнічны прыём паверхневай апрацоўкі глебы, догляду і інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання с.-г. культур. Праводзіцца з мэтай раздрабнення і разрыхлення ворнага пласта, выраўноўвання ўзаранай паверхні, загортвання насення (пры раскідной сяўбе) і мінер. угнаенняў, а таксама частковага знішчэння праросткаў і ўсходаў пустазелля. Робіцца на глыб. да 10—15 см баронамі раздзельна або адначасова з узворваннем, культывацыяй, прыкочваннем. Памяншае страты глебавай вільгаці, паляпшае паветра- і водапранікальнасць глебы, узмацняе мікрабіял. працэсы, актывізуе назапашванне засваяльных раслінамі пажыўных рэчываў.

т. 2, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗОТФІКСА́ЦЫЯ (ад азот + лац. fixatio замацаванне) біялагічная, звязванне малекулярнага азоту атмасферы ў азотзмяшчальныя злучэнні. Ажыццяўляецца азотфіксавальнымі бактэрыямі (найб. актыўныя клубеньчыкавыя). Першы стабільны прадукт у выніку азотфіксацыі — аміяк, сінтэз якога каталізуе нітрагеназа. Вызначаны структура і лакалізацыя генаў азотфіксацыі. Адыгрывае важную ролю ў прыродным кругавароце азоту, абагачэнні глебы і вадаёмаў звязаным азотам. Азотфіксавальныя мікраарганізмы ў спалучэнні (сімбіёзе) з раслінамі, напр. лубінам, гарохам, вікай, могуць абагаціць 1 га глебы на 200—500 кг азоту за год.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫЗАСФЕ́РА (ад грэч. rhiza корань + sphaira шар),

слой глебы (2—3 мм), які прымыкае непасрэдна да кораня расліны і мае павышаную колькасць мікраарганізмаў. Склад мікрафлоры залежыць пераважна ад тыпу глебы, віду і ўзросту раслін. Уздзеянне мікраарганізмаў Р. разнастайнае: ператвараюць складаныя нерастваральныя злучэнні ў формы, засваяльныя раслінамі, узбагачаюць глебу азотам, сінтэзуюць біялагічна актыўныя рэчывы, выдзяляюць таксіны, удзельнічаюць у дэнітрыфікацыі, уступаюць у сімбіёз з раслінамі (гл. Клубеньчыкавыя бактэрыі, Мікарыза), некат. паразітуюць.

С.​І.​Бельская.

т. 13, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

успе́зак Пясчаная паласа на раллі; месца на полі, дзе пад тонкім пластом глебы знаходзіцца пясок (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

дзірва́н

(літ. dirvónas)

верхні слой глебы, густа зарослы травой; пласт, выразаны з гэтага слоя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агеле́на

(н.-лац. agelena)

павук сям. лейкавых, які жыве на паверхні глебы, на лугах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аграмеліяра́цыя

(ад агра- + меліярацыя)

сістэма асушальных або арашальных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глебы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гле́ба, ‑ы, ж.

1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расліннасць. // Такі пласт з пункту гледжання яго саставу, уласцівасцей і пад. Падзолістая глеба. Урадлівая глеба. Лёгкія глебы.

2. перан. Апора, аснова. Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. Колас.

•••

Засаленне глебы гл. засаленне.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Выбіць глебу з-пад чыіх ног гл. выбіць.

Зандзіраваць глебу гл. зандзіраваць.

Расчысціць глебу для чаго гл. расчысціць.

Стаяць на цвёрдай глебе гл. стаяць.

Траціць глебу пад нагамі гл. траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)