ГІ́РГЕЛЬ (Сяргей Сяргеевіч) (н. 12.2.1944, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992), праф. (1997). Скончыў Віцебскіпед.ін-т (1968). З 1974 у Гомельскім дзярж. ун-це. Навук. працы па оптыцы, магнітаоптыцы і фізіцы крышталёў. Пабудаваў тэорыю аптычных з’яў у магнітаўпарадкаваных крышталях з улікам іх анізатрапіі, гіратрапіі, паглынання і падрашотачнай структуры.
Тв.:
Поляризация электромагнитных волн в поглощающих магнитоупорядоченных кристаллах (разам з Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1980. Т. 25. № 1;
Чётный эффект Фарадея в магнитоупорядоченных кристаллах // Докл.АНБССР. 1982. Т. 26. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАБЯНЦЯ́ЕЎ (Аляксандр Ільіч) (н. 6.8.1944. в. Мядзвёдка Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне аналітычнай і таксікалагічнай хіміі. Д-р фармацэўтычных навук (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1966). З 1978 працуе ў ім. Навук. працы па распрацоўцы новых спосабаў кантролю за якасцю лекавых сродкаў.
Тв.:
Фотометрия азотсодержащих лекарственных веществ с применением кислотных красителей (разам з А.П.Арзамасцавым) // Фармация. 1993. № 5;
Химико-аналитические свойства флуоресцирующих ассоциатов этония с галогенопроизводными флуоресцеина (разам з А.К.Жарнасекам) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1996. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКІ (Антон Станіслававіч) (10.11.1910, в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 20.4.1991),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскімаст. тэхнікум (1932), вучыўся ў М.Эндэ, Ф.Фогта. Сярод твораў, якім уласціва насычанасць колеру, выразная мадэліроўка аб’ёмаў, пленэрная непасрэднасць кампазіцыйнага ладу, лірычныя пейзажы «Над Свіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісце» (1966), «Горад над Дзвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пейзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШЫКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (1858—1920),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскі ін-т грамадзянскіх інжынераў (1886). У 1895—1902 віцебскігуб. архітэктар, у 1902—17 губ. інжынер Віцебска, адначасова ў 1895—1917 Полацкі епархіяльны архітэктар. Паводле праектаў К. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны Крыжаўзвіжанская царква (1897) у Полацку, жаночая Марыінская гімназія (1902) у Віцебску. Вёў рэканструкцыю будынкаў духоўнай кансісторыі (1900), буд-ва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інж. К.Тарасаў) у Віцебску. Праектаваў і ажыццяўляў буд-ва цэркваў, царк.-прыходскіх школ, жылых дамоў у вёсках Віцебшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ (Анатоль Аркадзьевіч) (н. 7.3.1958, в. Вакары Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1988). Скончыў Віцебскіпед.ін-т (1980). З 1988 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1997 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, уздзеяння інфармацыі і ведаў на стан сучаснага грамадства.
Тв.:
Знание. Компьютер. Общество. Мн., 1992 (разам з У.А.Гераіменкам, Л.Р.Цітарэнка);
Научное знание в информационном обществе. Мн., 1993;
Философия универсализма и современный политический процесс // Власть и жизнь. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛІ́НІ (Уладзімір Альбертавіч) (н. 18.9.1947, г. Медычына, Італія),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1970), Балонскі ун-т (1978, Італія). З 1979 у Віцебскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па кардыялогіі, функцыян. дыягностыцы, матэм. мадэліраванні.
Тв.:
О факторах, определяющих формирование реографической кривой (разам з АА.Навуменкам, С.М.Собалевым) // Физиология человека. 1987. Т. 13, № 6;
Влияние механических свойств аорты на точность определения сердечного выброса реографическим методом // Кардиология. 1990. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́НКА (Уладзімір Сцяпанавіч) (н. 14.12.1929, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1981). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1952), працуе ў ім з 1955 (у 1969—96 заг. кафедры). Навук. працы па патафізіялогіі нырак і печані.
Тв.:
Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после продолжительной острой почечной ишемии (разам з В.М.Гапановіч) // Патологическая физиология и эксперимент. терапия. 1972. № 3;
Интенсивность перекисного окисления липидов в почках при миогемоглобинурической острой почечной недостаточности (разам з В.У.Тушкіным) // Там жа. 1993. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Аркадзь Аляксеевіч) (н. 10.7.1932, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1956), з 1963 працуе ў ім (у 1973—98 заг. кафедры). Навук. працы па інфекцыйных хваробах, выкарыстанні глюкакортыкастэроідаў пры лячэнні вірусных гепатытаў.
Тв.:
Изучение клинической эффективности преднизолонотерапии в контролируемом исследовании и вопросы тактики применения кортикостероидов при сывороточном гепатите (разам з Д.П.Лапушынскім, Р.А.Александроўскай) // Терапевтич. архив. 1978. № 10;
Современные принципы и средства лечения больных вирусным гепатитом. Витебск, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 9.4.1925, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1952). З 1956 у Віцебскім мед. ун-це (у 1965—90 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі пухлін; па парэнхіматозна-страмальных узаемаадносінах, эпідэміялогіі і марфагенезе пухлін шчытападобнай залозы і страўніка да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
О стромообразовании в эпителиальных злокачественных опухолях (разам з А.С.Ягубавым) // Архив патологии. 1975. № 2;
Применение электронной микроскопии в онкоморфологии (у сааўт.) // Здравоохранение Белоруссии. 1988. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НДРАЎ (Віталь Мікалаевіч) (н. 4.8.1949, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1995). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1971). З 1975 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, адначасова з 1998 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па энзімалогіі, фіз. хіміі бялкоў, біятэхналогіі тромбалітычных прэпаратаў.
Тв.:
Структурная организация молекулы стрептокиназы // Биоорганич. химия. 1994. Т. 20, № 2;
On the plasminogen-activating function of streptokinase // The International journal of biochemistry. 1992. Vol. 24, № 1.