расійскі кампазітар, муз.-грамадскі дзеяч; адзін з буйнейшых майстроў сав. песні. Нар.арт.СССР (1967). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936). У 1948—64 старшыня праўлення Ленінградскага аддзялення Саюза кампазітараў Расіі. У 1957—74 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1960 — Саюза кампазітараў Расіі. Яго муз. стыль вылучаюць рус.нац. склад, апора на традыцыі нар. і быт. музыкі, глыбокі лірызм, прастата выказвання. Сярод твораў: балет «Тарас Бульба» (1940); аперэты «Самае запаветнае» (1951), «Алімпійскія зоркі* (1962) і інш.; музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў, песні, у т. л. «Вечар на рэйдзе» (1941), «На сонечнай паляначцы» (1943), «Салаўі» (1944), «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане» (1947), «Падмаскоўныя вечары» (1956), «Балада пра салдата» (1961) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947. Ленінская прэмія 1959.
Літ.:
Кремлев Ю. В.П.Соловьев-Седой: Очерк жизни и творчества. Л., 1960;
Хентова С.М. Соловьев-Седой в Петрограде-Ленинграде. Л., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Aurora musis amica (est)
Аўрора ‒ сяброўка музам (г. зн. ранішнія гадзіны спрыяльныя для заняткаў навукамі і мастацтвам).
Аврора ‒ подруга музам (т. е. утренние часы благоприятны для занятий науками и искусством).
бел. Думай звечара, а рабі зрання. Ранак мудрэйшы за вечар. Ранняя адна гадзіна варта трох вечаровых.
рус. Утро вечера мудренее. Утренний час дарит золотом нас. Каждое дело надо с утра начинать. Встанешь пораньше, начнёшь подальше.
фр. La nuit porte conseil (Ночь несёт совет).
англ. An early riser is sure to be in luck (Везёт тому, кто рано встаёт).
нем. Früh auf, gut Lauf (Рано встаёшь, хороший бег).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ПЕ́РШАЕ ТАВАРЫ́СТВА БЕЛАРУ́СКАЙ ДРА́МЫ І КАМЕ́ДЫІ Існавала ў крас. 1917 — сярэдзіне 1920 у Мінску. Створана Ф.Ждановічам
(арганізатар, кіраўнік, рэжысёр) пры ўдзеле І.Буйніцкага, У.Фальскага. Адкрылася 23.4.1917 спектаклямі «Паўлінка» Я.Купалы і «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі ў памяшканні Мінскага гар.т-ра. Потым працавала ў клубе «Беларуская хатка». У т-ва ўваходзілі ўдзельнікі драм. гурткоў, хор (кіраўнік У.Тэраўскі),
танц. група (кіраўнік Ч.Родзевіч) і аркестр нар. інструментаў (кіраўнік Дз.Захар). Значнай падзеяй была першая пастаноўка т-вам п’есы Я.Купалы «Раскіданае гняздо» (10.7.1917). Калектыў развіваўся на прафес. аснове і ў сваёй дзейнасці абапіраўся на нар. традыцыі Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Пасля спектакляў звычайна наладжваліся дэкламацыі, выконваліся нар. танцы і песні. Т-ва адыграла важную ролю ў культ. жыцці Беларусі, у станаўленні бел.прафес.тэатр. мастацтва. Трупа выязджала на гастролі ў розныя гарады Беларусі. Пры ўдзеле членаў т-ва створаны «Беларускі савецкі тэатр» і Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва. У 1920 з адкрыццём у Мінску Бел.дзярж.т-ра (з 1944 Бел.т-ра імя Я.Купалы) значная частка калектыву ўвайшла ў яго трупу і т-ва спыніла сваю дзейнасць. У розны час у трупу ўваходзілі: В.Адуцкевіч, Т.Бандарчык, Я.Беларус, В.Вашкевіч, У.Галубок, Г.Грыгоніс, Р.Жакоўскі, Ждановіч, В.Жылінскі, М.Зароская, А.Іваноў, А.Крыніца, М.Кудзелька (М.Чарот), Я.Лабаноўская, М.Лабаноўскі, А.Ліпніцкая (Ліпнічанка), К.Міронава, М.Міцкевіч, П.Мядзёлка, Л.Навахацкая, П. і Я. Раткевіч (Раткевічанкі), Л.Ржэцкая, К.Саннікаў, Е.Станкевіч, С.Станюта, В.Тарасік, Ядвігін Ш. і інш. Сярод пастановак: «Паўлінка» Я.Купалы, «Антось Лата» Я.Коласа, «Пісаравы імяніны», «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў» Галубка, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Сягонняшнія і даўнейшыя» К.Буйло, «У зімовы вечар», «Хам» Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Міхалка» Далецкіх, «Сватанне» А.Чэхава і інш.
Літ.:
Рамановіч Я.С. Рэкі цякуць з ручаёў. Мн., 1969;
Атрошчанка А.Я. Фларыян Ждановіч. Мн., 1972;
Няфёд У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—2. Мн., 1983—85.
У.І.Няфёд.
Артысты Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Мінск. 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вісю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Разм. Невялікая вісячая цацка, падвеска для ўпрыгожання чаго‑н. // Замёрзлыя каплі вады, каплі смалы, якія звісаюць, і пад. І згадзіліся ўсе: не вяртацца ж назад! А пад вечар прыціснуў яшчэ і мароз. Аж на пысах у коней — вісюлькі ад слёз.А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Застацца дзе‑н. на начлег; правесці дзе‑н. ноч. Пераначаваць у лесе. □ — Ці нельга ў вас пераначаваць падарожнаму чалавеку? — запытаў жабрак і дадаў: — Вечар блізка, а вёскі нідзе не відаць...С. Александровіч.Маленькі балоты астравок, на якім мы збіраліся толькі пераначаваць, стаў нашым часовым лагерам.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фант, ‑а, М ‑нце, м.
1.толькімн. (фа́нты, ‑аў). Гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць тыя ці іншыя жартаўлівыя заданні. Вечар скончыўся гульнямі. Селі гуляць у «фанты».Колас.
2. Прадмет, уладальніку якога паводле жараб’ёўкі прызначаецца як штраф пэўнае, звычайна жартаўлівае, заданне. // Заданне, якое даецца ўдзельніку гульні ў якасці штрафу.
[Ад ням. Pfand — заклад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эх, выкл.
Ужываецца пры выражэнні захаплення, раптоўнага здзіўлення, папроку, шкадавання, прыкрасці. — Эх, дакука на маю галаву, — думала .. [Волька], аднак жа пад вечар скарэй пайшла дахаты.Скрыган.Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна!Колас.[Лена:] — Лепш памаўчы. Колькі разоў абяцаў кінуць піць, а ўсё не кідаеш. Эх, Алесь, Алесь. Яшчэ сватаўся...Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балбатня́, ‑і, ж.
Разм. Пустая, марная размова; пустаслоўе. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі — так у балбатні і прайшоў цэлы вечар.Хадкевіч.Андрэй выхваляцца не будзе, з балбатні няма толку, але рабіць тое-сёе пачне.Ермаловіч.// Выдумкі, плёткі. Хмялеўскі ведаў толькі тое, што ўся гэтая балбатня пра гарэлку і пра валоў пустое.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папраганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Прагнаць, прымусіць пайсці адкуль‑н. усіх, многіх. Нарэшце папраганяў з поля людзей вечар.. І ноч ахінула неўзабаве сваім чорным плашчом зямлю.Мурашка.//Разм. Выгнаць, звольніць з работы ўсіх, многіх. Папраганяць прагульшчыкаў са службы.
2. Правесці, пракласці ў патрэбным кірунку многа чаго‑н. Папраганяць барозны плугам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляск, ‑у, м.
Разм.
1. Гук, які атрымліваецца пры ўдары чым‑н. па вадзе або вады аб што‑н. Праз момант пачуўся глухі пляск вады.Колас.
2. Гук, які атрымліваецца пры ўдары далоні аб далонь або далонню па чым‑н. Вечар. Тэатр. Далоняў пляск.Дудар.Марш заканчваецца гучным пляскам далоні па стале.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)