суту́ласць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан сутулага. Недарэчны той халат яшчэ больш падкрэсліваў .. сутуласць [Уладзіміра Феафілавіча]. Васілевіч. Невысокі найбольш з-за свае сутуласці, з рэдкімі і вельмі кароткімі льнянымі вусамі, з падціснутай ніжняй губою, ён непрыкметна снаваў між людзей вёскі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябелю́бства, ‑а, н.
Клопаты толькі пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм. Хіба гэта не сябелюбства пасля кожнай вечарынкі спаць амаль да поўдня ў той час, калі таварыш, які працаваў цэлую ноч, працуе яшчэ і днём, і нават без снедання? Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туро́к, ‑рка́, м.
Абл. Туркаўка. Калі ўвесь астатні хор пеўчых замаўкаў, [салавей] смялеў, але толькі да той хвіліны, пакуль яго не перабіваў турок, з асалодай буркуючы на леташнім гняздзе. Карамазаў. Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў турок. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзе́льнік, ‑а, м.
Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. Удзельнікі нарады, панурыя, незадаволеныя, не спяшаючыся, выходзілі з кабінета. Марціновіч. Быў канец жніўня — час, калі спяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій. Даніленка. Мой брат — камсамолец, Удзельнік вайны. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улада́льнік, ‑а, м.
Той, хто ўладае чым‑н. Уладальнік аўтамашыны. Уладальнік маркі. □ Хлопчык пасябраваў не толькі з кацянём, а і з яго маленькім уладальнікам — Толікам. Васілевіч. Уявім сабе на хвіліну, што Міхал дамогся свайго, стаў уладальнікам некалькіх дзесяцін зямлі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уці́ск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уціскаць 2.
2. Грубае абмежаванне ў правах каго‑н.; прыгнёт. Сацыяльны ўціск. Каланіяльны ўціск. □ Улады ішлі з уціскам новым, Адно, што ведалі — караць. Забраў апошнюю карову Той прыстаў, што крычаў: ура! Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада́йнік, ‑а, м.
1. Той, хто хадайнічае за каго‑н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам, добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.
2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю‑н. справу ў судах, установах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́ннік, ‑а, м.
Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі. — Адсюль вось, — паказаў Іван Іванавіч рукой, — новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём? Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарсці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты шэрсцю; з доўгай або густой шэрсцю. Шарсцістая жывёліна.
2. Пакрыты ворсам, варсінкамі; варсісты. Шарсцістыя пальчаткі. Шарсцістая тканіна.
3. перан. Задзірысты, незгаворлівы, гарачы. [Жанчына:] — Антон, той спакойны. □ Мікіта, ого, дужа шарсцісты. Больш за слова яму не кажы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эвакуі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад эвакуіраваць.
2. у знач. наз. эвакуі́раваны, ‑ага, м.; эвакуі́раваная, ‑ай, ж. Той (тая), каго эвакуіравалі куды‑н. Па вуліцах ходзіць шмат эвакуіраваных і франтавікоў. Грамовіч. На захад.. вярталіся на радзіму эвакуіраваныя. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)