прызна́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прызначыць.
2. у знач. прым. Той, што прызначылі; умоўлены; не выпадковы. Яшчэ задоўга да прызначанага часу перад аўдыторыяй тоўпяцца студэнты ў чаканні сваёй чаргі. Шахавец. Федзя прыйшоў на прызначанае месца самым першым. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Прысачыць, падпільнаваць каго‑, што‑н. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць. Лобан. У той жа дзень увечары Круміньскі прыцікаваў хлапчука і сарваў свісток з яго шыі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’я́ніца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Той, хто многа п’е спіртных напіткаў; алкаголік. Зынга — п’яніца і гуляка, у піўной ён бывае часцей, чым на працы. Кудраўцаў.
•••
Горкі п’яніца — безнадзейна, прапашчы алкаголік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.
1. Пачаць моцна калыхацца. Маятнік раскалыхаўся. Раскалыхацца на качэлях.
2. перан. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. — Малавата нас трохі спачатку, — сказаў Іван Аўдолевіч. — Пакуль, як той казаў, раскалышуцца. Кожны захоча паглядзець, што ж тут выйдзе. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай. Рассыльная кніга.
2. у знач. наз. рассы́льны, ‑ага, м.; рассы́льная, ‑ай, ж. Той (тая), хто разносіць карэспандэнцыю; кур’ер, пасыльны. — Калі дэпешу скласці, рассыльны не будзе бачыць адрас ... — пачала .. [сястрыца]. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшы́ва, ‑ы, ж.
Вялікае паруснае судна, з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы І бралі асадай у туркаў Азоў. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́мза, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (аю), ж.
Разм. Той (тая), хто многа, без дастатковай прычыны плача; плакса. У дзяўчынкі на вачах нагарнуліся слёзы, але яна не плакала, бо не была румзай. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свято́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць святочнага. Паліна ўсё заставалася яшчэ ў настроі той прыўзнятай святочнасці, якую перажывае чалавек у такі дзень. Кавалёў. // Святочны выгляд. [Вітрыны] звычайна аздоблены з любоўю, з добрым густам, і іх прыгожы выгляд надае пражскім вуліцам нейкую святочнасць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуралу́п, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл. [Сымон:] — Багачы кароў сваіх рэжуць, каб у калектывы не забіралі. І коней скуралупам прадаюць. Бядуля.
2. перан. Пагард. Бязлітасны, жорсткі чалавек. // Спекулянт, гандляр, які прагна нажываецца за кошт другіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑е; зак.
Стаць сівым. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ. [Барыс Сідаравіч:] — Не пашукаў .. [Несцеру Іпатавічу] нявесту! Трэба было самому клапаціцца, у маладыя гады, а не цяпер заяўляць прэтэнзію, калі ўжо і галава ссівела. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)