горад на Пн Італіі, каля падножжа Бергамскіх Альпаў. Адм. ц. правінцыі Бергама. 118 тыс.ж. (1990). Эл.-металургія; эл.-тэхн., хім., цэм., паліграф., тэкст., швейная, мэблевая прам-сць. Турызм. Ун-т. Арх. помнікі 12—18 ст. Акадэмія Карара з карціннай галерэяй. Музей кампазітара Г.Даніцэці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАПЛА́Н (ад аква... + план),
драўляны плоцік, які буксіруецца самаходнымі суднамі і прызначаны для міжсезоннай трэніроўкі спартсменаў (у т. л. гарналыжнікаў). Даўж.каля 0,9 м, шыр. 0,6 м; аптымальная скорасць буксіравання 30—45 км/гадз, даўж. буксірнага шнура 10—15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАГО́АС (Alagoas),
штат на ПнУ Бразіліі, на Пн ад ніжняга цячэння р. Сан-Франсіску. Пл. 27,7 тыс.км². Нас. 2409 тыс.чал. (1989). Адм. ц. — г. Масеё. Плантацыйнае вырошчванне цукр. трыснягу і бавоўны. Харч. і тэкст.прам-сць. На р. Сан-Франсіску каля вадаспадаў Паўлу-Афонсу ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНЕМХЕ́Т I,
егіпецкі фараон [каля 1991—1962 да н.э.]. Заснавальнік XII дынастыі (Сярэдняе царства). Вёў барацьбу за аслабленне ўлады мясц. правіцеляў-манархаў, здзейсніў паход у Палесціну, у вайне з лівійцамі заваяваў вобласць Вават. Загінуў у час палацавага перавароту. Захавалася «Павучанне» Аменехета I яго сыну Сенусерту I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЛІЧА́НЕ,
нацыя, асн. насельніцтва Вялікабрытаніі (43,49 млн.чал.). Жывуць таксама ў Канадзе (каля 1 млн.чал.), Аўстраліі (больш за 944 тыс.чал.), ЗША (661 тыс.чал.), ПАР, Новай Зеландыі і інш. краінах. Агульная колькасць 47,22 млн.чал. (1987). Гавораць на англійскай мове. Паводле рэлігіі пераважна англікане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЭІ́НСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўж.каля 400 м. Выш. да 2071 м. Складаецца з кражаў і сярэднягорных хрыбтоў (Дусе-Алінь, Ам-Алінь, Эзоп), утвораных гранітамі, гнейсамі, асадкавымі і эфузіўнымі пародамі. На схілах хваёвыя і шыракалістыя лясы. Вяршыні маюць згладжаныя гальцовыя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
возера на Пд Канады. Размешчана на выш. 217 м. Пл. 24,3 тыс.км². Даўж. 442 км, шыр.каля 100 км, глыб. да 28 м. У Вініпег упадаюць рэкі Саскачэван, Рэд-Рывер, выцякае р. Нельсан. На беразе Вініпега парк Уайтшэл з арніталагічным заказнікам. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНАЯ ПРАСТО́РА,
міжрэчча, якое не мае сцёку ў якую-н. рачную сістэму або мае слабы сцёк пераменнага напрамку. На раўнінах часта забалочаная, напр. на Бел. Палессі на ёй могуць узнікаць біфуркацыя рэк і рачныя перахопы; у гарах — міжгорныя катлавіны або цэнтр.ч. хрыбтоў каля лініі водападзелу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ІРГІ́З,
рака ў Заволжы, у Расіі, левы прыток Волгі. Даўж. 675 км, пл.бас. 24 тыс.км². Пачынаецца ў адгор’ях Агульнага Сырта, цячэ ў шырокай даліне, упадае ў Валгаградскае вадасховішча. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў нізоўі каля 23 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВЕРНАДО́Р-ВАЛАДА́РЫС (Governador Valadares, да 1939 наз. Фігуэйра),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1808. Каля 200 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Рыу-Досі. Цэнтр горнапрамысл. раёна (здабыча берыліевых руд і слюды). Дрэваапр. і цукр.прам-сць.