род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў парадку дажджавіковых. Каля 50 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найб. вядомыя Д. жамчужны, або шыпаваты, ці сапраўдны (L. perlatum), Д. грушападобны (L. pyriforme), таксама адзначаны Д. маленькі (L. pusillum), Д. імшысты (L. muscorum), Д. вожыкападобна-калючы (L. echinatum). Ядомыя ў маладым узросце.
Пладовыя целы шара-, груша-, галоўчатападобныя, сядзячыя або з несапраўднай ножкай, з белымі ніткамі міцэлію каля асновы, дыям. 1—20 см. Абалонка (перыдый) 2-слаёвая. Вонкавы слой шыпаваты, ігольчасты, дробнабародаўчаты, лёгка ападае, унутраны — буры, падобны на паперу. Глеба (мякаць) белая, мяккая, пры выспяванні бледна-аліўкавая, парашкаватая. Споры шарападобныя, гладкія або бародаўчатыя, часам з доўгімі прыдаткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗО́Р,
1) у драўляным дойлідстве — дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь даху або страхі ці робіцца пад застрэшкам 2-схільнага даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некат. гасп. пабудовах, брамах і варотах, культавых збудаваннях. Найб. простыя П. — дошкі з краявой разьбой у выглядзе зубцоў або хвалі. Ажурная скразная разьба П. з выкарыстаннем арнаментальных геам. ці расл. матываў характэрна для жыллёвага буд-ва У і ПдУ Беларусі (жылыя дамы ў Быхаве, Бабруйску, Ветцы, Гомелі і інш.).
2) У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве — карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аддзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Адносіць назад або ўбок павевамі ветру. Вецер аддзімае крысы паліто.// Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак. А Лёва, стоячы побач з тэлефоннай будкай, толькі пацее ды аддзімае.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клад, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Грошы або другія каштоўнасці, схаваныя або закапаныя дзе‑н. Шукаць клад. Клад манет. □ Навошта той клад, калі ў дзетках лад.Прыказка.
2.Разм. Пра тое, што мае вялікую вартасць, каштоўнасць. Для партызан.. [клунак з медыкаментамі] вялікі клад.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
архітэкто́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
1. У архітэктуры, выяўленчым мастацтве, літаратуры, музыцы і кіно — будова мастацкага твора, арганічная ўзаемасувязь яго галоўных і другарадных элементаў; кампазіцыя.
2. Агульная карціна геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання або знаходжання горных народ той або іншай мясцовасці.
[Ад грэч. architektonik — будаўнічае майстэрства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агнёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Рмн. ‑нёвак; ж.
Невялікі матыль — шкоднік раслін. З доследаў Краснаярскага інстытута лесу і драўніны.. было вядома, што ў Сібіры такія прышчэпы псуе шышкавая агнёўка, ад якой там ратуюцца або пастаю ДДТ, або апырскваннем.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валакно́, ‑а; мн. валокны, ‑аў; н.
1. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання, з якой вырабляюць пражу, вату і пад. Ільняныя валокны. Штучнае валакно. Валокны цэлюлозы.
2. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі. Валокны драўніны. Нервовыя валокны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрые́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэтрало́гія, ‑і, ж.
Чатыры літаратурныя або музычна-драматычныя творы, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю сюжэта. Усе падзеі тэтралогіі [«Трывожнае шчасце»] (у кнігу ўваходзяць аповесці «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег», «Пошукі сустрэчы») звязаны з лёсам Пятра Шапятовіча або яго жонкі Сашы.Дзюбайла.
[Грэч. tetralogia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цынку. Цынкавая вытворчасць. Цынкавы завод.// Які складаецца з цынку або змяшчае ў сабе цынк. Цынкавы парашок. Цынкавая руда.// Зроблены з цынку або ацынкаваны. Цынкавае вядро. □ Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)