ду́мны 1, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Звязаны з баярскай думай (гл. дума 2). Думны дзяк. Думны я баяры.
ду́мны 2, ‑ая, ‑ае.
Задуменны, заклапочаны. Курылі, моўчкі думалі кожны пра сваё, той-сёй з дзядзькоў драмаў. Зайчык першы разбіў думную маўчанку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карале́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да караля (у 1 знач.) і каралевы (у 1, 2 знач.), належыць ім. Каралеўская ўлада. Каралеўскае войска. Каралеўскі палац.
2. У шахматах — які знаходзіцца на той палове дошкі, дзе кароль. Каралеўскі фланг. Каралеўская пешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́чанік, ‑а, м.
1. Той, хто перанёс ці пераносіць якія‑н. мукі. [Марыля:] Здаровы, хлопчыкі, здаровы, мучанікі нашы, малайцы адважных. Колас.
2. У хрысціян — кананізаваны царквой святы, які перанёс цяжкія мукі за веру. Святыя мучанікі.
муча́нік, ‑а, м.
Народная назва талакнянкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяня́ла, ‑ы, м.
1. Чалавек, які займаецца разменам і абменам грошай за пэўныя працэнты.
2. Разм. Той, хто займаецца абменам адных рэчаў на другія. Чалавек, што драмаў у крэсле, прыўзняў з твару капялюш, прамармытаў: — Мянялы, што-небудзь выменяць прыйшлі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навучэ́нец, ‑нца, м.
Той, хто навучаецца, вучыцца ў старшых класах сярэдніх школ, тэхнікумах, вучылішчах і іншых сярэдніх навучальных установах. Побач стаяў невысокі хлопец у форме навучэнца чыгуначнага вучылішча. Васілёнак. Знайшлі мы сабе добрую кватэру. Мы — чацвёра навучэнцаў настаўніцкай семінарыі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Выцягнуць, выняць, вырваць адкуль‑н. многа чаго‑н. Навыцягваць нітак з палатна. □ Віця падтрымліваў за руку Грышу Званкова, і той, павісшы над вадой, навыцягваў жоўтых кветак на тоўстых, нібы зялёныя алоўкі, мокрых сцяблінах. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нарыхтоўваць — нарыхтаваць (у 1 знач.).
2. Разм. Планавая здача сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве. Здаць нарыхтоўку. □ Не было той сумятні, якую звычайна можна было наглядаць, калі здача нарыхтоўкі была ў разгары. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыце́рпны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які цяжка, немагчыма выцерпець. Невыцерпны голад. □ Глядзіць ён на агонь той несвядома Да болю невыцерпнага ў вачах. Лойка. Мы не спужаліся вайны, Хоць там і кроў, агні пажараў. Хіба ж марнелі мы адны Ад невыцерпнага цяжару. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незаго́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не гоіцца. Незагойная рана. // перан. Які не прытупляецца часам (пра боль). Мы, дзеці, жылі, дарослелі сярод нейкай неабдымнай радасці людзей, якія засталіся жывыя, і ў той жа час сярод незагойнага, вострага болю па страчаных, знявечаных, закатаваных. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няло́ўкасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нялоўкага.
2. Пачуццё ніякаватасці, сораму; няёмкасць. Аграном глядзеў на.. [Язэпа] з той нялоўкасцю, з якой заўсёды здаровы глядзіць на хворага. Бядуля. Саханюк апусціў вочы, як бы пачуўшы нейкую нялоўкасць, а потым ускінуў іх на калегу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)