кулі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кулісы (у 1 знач.). Кулісныя дзверы.
2. Які дзейнічае пры дапамозе кулісы (у 2 знач.). Кулісны механізм.
3. Які мае адносіны да кулісы (у 3 знач.). Кулісныя пасевы. // Прызначаны для куліс. Кулісныя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бугры́сты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ўдарылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч. // Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкама] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́фер, ‑а, м.
Прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі, лафеце і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні. «Кіў-гець!» — скрыганулі вагоны, і поезд здрыгануўся, бразнуў крукамі, грымнуў буферамі. Колас. // перан. Прамежкавае звяно, якое аслабляе сутыкненне варожых бакоў. Дзяржава-буфер.
[Англ. buffer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затапта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад затаптаць.
2. у знач. прым. Брудны ад слядоў. На затаптанай падлозе гаспадар з госцем дайшлі да стала на покуце і селі. Пестрак.
3. у знач. прым. Пашкоджаны, знішчаны, памяты пры хадзьбе. Затаптаны след.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Жыць у цяжкіх умовах. [Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. Лынькоў. // Бязмэтна існаваць; марнець. — Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчма́р, ‑а, м.
Чалавек, які трымае карчму; гаспадар карчмы. У свята карчма была заўсёды поўная. Карчмар паспяваў толькі запісваць, хто колькі бярэ.. напавер. Брыль. Яшчэ пры цару ў гэтай хаце была карчма і трымаў яе стары карчмар Евель Пінхасік. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навуго́льнік, ‑а, м.
1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.
2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).
3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нецярпе́нне, ‑я, н.
Недахоп, адсутнасць цярпення (пры чаканні чаго‑н.). Госці гарэлі ад нецярпення, але сядзелі паважна, нічым не выказваючы свайго прагавітага жадання кінуцца ў наступленне. Колас. — Сядай, Пятро, сядай ды хутчэй расказвай, — Лясніцкі ажно цёр ад нецярпення рукі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Спец. Зараснік маладых дрэў; маладняк. За разлогаю пакінутага пры высечцы падросту адкрылася роўненькая чарга стромых сосенак. Карамазаў.
•••
На падрост (пашыць, купіць) — з запасам на рост. Ігнась прымераў свае новыя боты: велікаватыя, на падрост пашытыя... Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пако́лькі, злучн.
Ужываецца пры даданых прычынных сказах у значэнні: «так як»; «таму што». Стрэлкі, якая раней вяла на ветку [чыгункі], не было, відаць, яе проста знялі, паколькі ветка не дзейнічала. Лынькоў. — Паколькі мы знайшлі цябе ў лесе, тваё прозвішча будзе — Лясны... Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)