паката́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Правесці некаторы час, катаючыся на чым-н.

П. на веласіпедзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паката́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Павазіць, пракаціць крыху.

П. дзяцей на санках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́ты, -ая, -ае.

Нахілены, без крутасці.

П. дах.

|| наз. пака́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаўзну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Тое, што і паслізнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаха́цца, -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак. (разм.).

Пакахаць адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Адчуць каханне да каго-, чаго-н., палюбіць.

П. дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́цісты, -ая, -ае.

3 паступовым паніжэннем, адхонны, пакаты.

П. бераг.

|| наз. пака́цістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Пачаць каціцца.

Мяч пакаціўся па падлозе.

2. На спуску: упасці, круцячыся; наогул упасці рэзка, адразу (разм.).

Чалавек аступіўся і пакаціўся з абрыву.

Пакаціцца са (ад) смеху (разм.) — гучна і нястрымна рассмяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. што. Прымусіць каціцца.

П. бервяно.

2. Хутка паехаць, адправіцца куды-н. (разм.).

Машына пакаціла ў бок горада.

Яны пакацілі на поўдзень.

3. каго-што. Паваліць, прымусіць упасці (разм.).

Ён пакаціў мяне на зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Правесці час, качаючыся.

П. на траве.