шале́нец, ‑нца, м.
Шалёны чалавек, вар’ят. Толік ад нечаканасці аж сумеўся: што ён надумаў, гэты шаленец? А Юзік, выйшаўшы з варот, стаў, падняў стрэльбу і навёў яе... Куды б, вы думалі? У самы лабок Патрубейкавай хаты, у самае акенца, за якім стаіўся Толік. Вітка. // Пра вельмі безразважнага чалавека. Нас абавязвае эпоха Суняць шаленцаў лютых, Каб жыць і кроіць цёплы бохан Без атамнай атруты. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаты́ў, ‑тыва, м.
1. Падстаўка або падпорка для замацавання розных прыбораў, хімічнага посуду і пад. Штатыў мікраскопа. □ За шклом шафы, замацаваныя на штатывах, паблісквалі пузатымі бакамі тры колбы. Шыловіч.
2. Складны трыножак, на якім устанаўліваецца і замацоўваецца кінакамера, фотаапарат, тэадаліт і пад. Раптам бачу: стаіць ля тралейбуснага прыпынку знаёмая мне светла-карычневая скураная куртка. І раменьчык ад фотаапарата праз плячо, і штатыў пад пахай. Аношкін.
[Ням. Stativ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыль 1, ‑ю, м.
Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль. Звонак. Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць. Танк.
•••
Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
[Ад гал. stil.]
штыль 2, ‑я, м.
1. Востры стрыжань.
2. Спец. Тое, што і шып 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаці́ніцца, ‑ніцца; незак.
Падымацца ўгору, уставаць тарчма. Гэта быў стары дзед з жоўтым, як воск, тварам, на якім шчацінілася сівая няголеная барада. Арабей. // перан. Стаяць шчаціннем, нагадваць сабой шчацінне. Крыху зводдаль, ад лесу, шчацініўся малады хвойнічак. Ваданосаў. На мурожных грудах чарнеў пасохлы дзяцельнік і малачайнік, шчацініўся рэдкі сівец. С. Александровіч. // перан. Быць пакрытым чым‑н. калючым, што нагадвае сабой шчацінне. Палеткі шчацініліся калючым іржэўнікам. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мемара́ндум
(лац. memorandum = тое, што трэба помніць)
1) дыпламатычны дакумент, у якім выкладзены погляды ўрада на якое-н. пытанне;
2) кам. пісьмо з напамінаннем аб чым-н., напр. аб запазычанасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Валю́ш ’валяльня’ (БРС, Бір. Дзярж.); ’млын, у якім ёсць прылады валяць сукно, шарстабітня’ (КЭС), валюша ’тс’ (КЭС, КСТ), валюшня ’тс’ (БРС, Маш., Сцяшк. МГ, Янк.₂), валюшны (КТС), валуша ’валяльня’ (КТС). Да польск. folusz ’млын, дзе валялі тканіны’ (Брукнер, 124; Рудніцкі, 1, 303). Польскае паходжанне пацвярджаецца націскам у ва́люш. Гук в у пачатку слоў — вынік кантамінацыі з валяць. С. Мікуцкі (Третий отч., 207) памылкова лічыць, што бел. валюш да валіць, адкуль і польск. folusz.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Льні́шча, льня́нішча, льня́нішчо, льля́нішча ’поле, на якім рос лён’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк.; стаўбц., Жыв. сл., ст.-дар., Сл. ПЗБ), льні́ска, льні́ско ’льнянішча’ (івац., Жыв. сл.; ваўкав., пруж., беласт., Сл. ПЗБ), ’сцелішча’, ’сена з рэшткамі льну, скошанае на полі пасля ўборкі льну’ (ваўкав., карэліц.), віл., ігн., даўг. льня́ніско ’льнянішча’ (Сл. ПЗБ). Да прасл. lьn‑išče, больш позняе зах.-слав. і lьn‑isko ’тс’. Да лён (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аско́ма, аско́м (Сцяц.). Рус. оско́ма, оскомина, укр. оскома ’тс’, польск. oskoma ’тс’ і ’апетыт на нешта’, чэш. стар. oskomina ’тс’, балг. (о)скомина, мак. оскомина, серб.-харв. ско̀мина ’тс’, славен. oskomina ’тс’ і ’апетыт’. Бяссуфікснае ўтварэнне ад дзеяслова *oskomiti (параўн. маг. аско́міцца ’надакучаць’, Бяльк.), у якім корань *‑skom‑ паралельны да шчаміць < *skem‑iti, шчымець. Індаеўрапейскі корань няпэўны. Параўнанне з літ. skónis ’смак’ і санскр. kā́maḥ ’жаданне’ няпэўнае, таксама як з *sken‑ ’расколваць’. Гл. шчаміць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ац, атс ’выгук, якім паварочвалі валоў направа’ (КСТ), польск. ać, at, ot, otsie, odś, славац. hot, чэш. hot, в.-луж. hót, н.-луж. hot. Згодна з народнай этымалогіяй, з ад сябе (от себе), польск. od siebie ’направа’, як ксо (к собе) ’налева’ (КСТ), параўн. таксама ўкр. цобе ’направа’, цоб ’налева’, якія, згодна з Патабнёй, Из записок, 2 (1888), 79, з дʼ себе ’ад сябе, управа’, к соб ’к сабе, улева’, acsabé ’направа’ (Пятк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачко́, очко́ ’ляток у калодзе для пчол’ (КСТ), ’ячэйка ў сетцы’ (КСТ), ’адзінка ўліку ў розных гульнях’, картачная гульня’ (БРС), укр. очко, вочко, рус. очко, польск. oczko. Памяншальная форма ад око ’вока’, з якім асацыіраваліся дзірачкі ці кропкі на розных прадметах; страта сувязі з ’вока’, акрамя пераноснага ўжывання, звязана з фармальным разыходжаннем (змена націску, параўн. сучаснае во́чка памяншальнае да во́ка ў большасці беларускіх гаворак, гл. ачкаты і інш.), параўн. Булахоўскі, Труды ИРЯ 1, 1949, 153.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)