горад, цэнтр Пастаўскага р-на Віцебскай вобл., на р. Мядзелка. Чыг. ст. на лініі Віцебск—Вільнюс (Літва); вузел аўтадарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Мядзел, курортны пас. Нарач і інш. За 250 км ад Віцебска. 21,1 тыс.ж. (2000).
Вядомы з 1552 як прыватнае мястэчка Ашмянскага пав. Віленскага ваяв.ВКЛ. Належалі магнатам Дэшпатам-Зяновічам. У 1628 у П. 66 двароў. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у П. засталося 5 двароў. У 2-й пал. 18 ст. П. перайшлі да надворнага падскарбія ВКЛ А.Тызенгаўза, па ініцыятыве якога тут пабудаваны ф-кі, ткацкія майстэрні, млын, гарбарня, арх. комплекс з жылых дамоў, гандл. радоў і палаца. З 1775 у П. адбываліся сесіі гродскага пав. суда. У 1780-я г. створана свецкая школа з сярэдняй ступенню навучання. У 1782—85 у П. дзейнічала тэатр. школа Тызенгаўза, пераведзеная з Гродна. З 1791 П. — горад, цэнтр Завілейскага пав. Віленскага ваяв. З 1793 у складзе Рас. імперыі, горад, да 1796 цэнтр павета, пасля мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага пав. Мінскай, з 1842 — Віленскай губ. 22.1.1796 П. атрымалі герб: у блакітным полі рыбацкая сетка, уверсе 3 залатыя рыбы, галовамі на дол. У 1-й пал. 19 ст. працавалі папяровая ф-ка (засн. ў 1728), сукнавальня, 2 млыны, штогод праводзіліся 7 кірмашоў; засн. арніталагічны музей і карцінная галерэя (у 1840 больш за. 60 палотнаў). Пасля пабудовы ў 1897 чыг. лініі Крулеўшчына—Пабрадзе (Літва) П. — станцыя, 2397 ж. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 П. ў складзе Польшчы, павятовы горад Віленскага ваяв. З 1939 у складзе БССР, 3,4 тыс.ж. З 15.1.1940 цэнтр раёна ў Вілейскай вобл. У Вял.Айч. вайну з 6.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 3688 чал. Горад вызвалены 5.7.1944 войскамі 1-га Прыбалт. фронту ў ходзе Шаўляйскай аперацыі 1944. З 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абл. 10,6 тыс.ж. у 1959, 15,1 тыс.ж. у 1970.
У 1552 пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай (адноўлены ў 1760, не захаваўся). Паводле інвентара 1628 цэнтрам П. была гандл. плошча (стаялі касцёл з плябаніяй, карчма, 6 двароў гандляроў і рамеснікаў). Па-за межамі мястэчка існаваў сядзібны комплекс. Пасля 1640 на востраве (на ПнУ ад цэнтра), утвораным выгінам р. Мядзелкі і каналам, пабудаваны кляштар францысканцаў з касцёлам (не захаваліся). У 2-й пал. 18 ст. А.Тызенгаўз правёў карэнную рэканструкцыю мястэчка на падставе рэгулярнага плана. Яго цэнтрам стала гандл. плошча, у планіроўцы якой удзельнічаў італьян. архітэктар Дж.Сака. Пабудаваны палац, на У ад яго разбіты парк пейзажнага тыпу (гл.Пастаўскі палацава-паркавы комплекс), на рынку — ансамбль мураваных дамоў рамеснікаў, урача, аўстэрыя, гандл. рады і інш. (гл.Пастаўскі архітэктурны ансамбль). Ад плошчы адыходзілі ў радыяльных напрамках 4 вуліцы. Рэгулярныя кварталы на перыферыі мелі драўляную забудову, на З і Пд ад яе размяшчаліся гуменныя пляцы. У 19 ст. мураваныя дамы ўзводзілі пераважна ў цэнтр. частцы. У 2-й пал. 19 ст. пабудаваны Пастаўскі касцёл, Пастаўская Мікалаеўская царква, вадзяны млын. Рака ў межах горада ўтварае 2 вадаёмы, дзеліць яго на зах. і ўсх. раёны. У зах. раёне гістарычна склаўся адм. -грамадскі і культ. цэнтр з пл. Леніна (б. Гандлёвая), ад якой адыходзяць асн. кампазіцыйныя восі — вуліцы Ленінская, Савецкая, 17 Верасня, Чырвонаармейская. У паўн.-зах. частцы горада будуюць 2—3-павярховыя капітальныя жылыя дамы. Ва ўсх. раёне размешчана прамысл. зона. Зона адпачынку — азёры Задзеўскае і Пастаўскае, парк. Горад забудоўваецца паводле карэкціроўкі генплана 1994 (БелНДІПгорадабудаўніцтва), перавага аддаецца малапавярховай сядзібнай забудове, асн. напрамкі развіцця горада — паўд.-зах. і ўсходні.
Працуюць з-ды: «Беліт», навучальнага абсталявання, Пастаўскі кансервавы завод, малаказавод, хлебазавод, ільнозавод, сумеснае прадпрыемства «Імпульс», камбінат камунальных прадпрыемстваў, лясгас, камбінат быт. абслугоўвання і інш. У горадзе ПТВ-165, 2 б-кі, Пастаўскі краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: вадзяны млын (2-я пал. 19 ст.), касцёл, царква. Каля П. паселішча эпохі позняга неаліту і ранняга бронз. веку (канец 3-га — пач. 2-га тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адбі́так, ‑тка і ‑тку, м.
1.‑тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля ног плешча чорная хваля азёрная, Адбіткі дубоў і сасонак чарнеюць з вады.Лойка.Справа і злева мільгаюць вуліцы, дамы-палацы, часта іх адбіткі купаюцца ў забетанаваных водах Неўкі і Фантанкі.Лупсякоў.// Цень прадмета, асветленага з процілеглага боку, на якой‑н. паверхні. На бледна-сіняй сцяне, на белых дзвярах палаты ўжо [свяціўся] вялікі сонечны квадрат з адбіткамі рамы.Шамякін.
2.‑тка. След, які астаўся на чым‑н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў. □ Вільготны пясок увесь спярэшчаны.. слядамі [чаек]. Усюды адбіткі іх лапак, нібы нейкі складаны, адмысловы ўзор.В. Вольскі.
3.‑тку. Тое, што з’яўляецца адлюстраваннем, перадачай у вобразах і паняццях чаго‑н. Тое, што азначала карэнныя змены ў агульным жыццёвым лёсе народа, не магло не знайсці свайго адбітку ў сферы мастацтва, літаратуры.Перкін.
4.‑тку. След, пячаць, адзнака якіх‑н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў і пад. На ўсіх рэчах у хаце ляжаў адбітак маладой свежай дбаласці.Васілевіч.Час бяжыць імкліва, нястрымна і на ўсё кладзе свой адбітак.Хадкевіч.
5.‑тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. І калі, нарэшце, прэс падымаюць, на кардоне застаецца выразны адбітак як тэксту, так і малюнкаў.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во, часціцаўказальная.
Разм.
1. Ужываецца ў тых выпадках, калі трэба паказаць што‑н., звярнуць на што‑н. увагу. — Во, во, гэтыя во, — тыцкаючы пальцам на Юзіка, і Лёню, крычала Зося.Дуброўскі.[Зелянюк:] — Сядай, Таццяна, бліжэй, во сюды.Зарэцкі.— Во, сом плёснуў, — нечакана гаворыць [Сабіна].Ракітны.
2. Ужываецца, калі трэба выказаць здзіўленне, нежаданне, здавальненне або нездавальненне, абурэнне. З натоўпу выбраўся Хведар. Доўга ціснуў руку, гаварыў: — Во малайчына, што прыйшоў.Асіпенка.Цяжка, сорамна было вяртацца дамоў, у калгас, да бацькоў. Засмяюць усе. Кожны скажа: — Во, не звала, правалілася.Кавалёў.
3. Ужываецца пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца?Зарэцкі.
4. Ужываецца, калі трэба пацвердзіць сказанае некім. Алёша аж закрычаў, так здзівіўся: — Палоць? А вой! Хто ж канюшыну поле? Трэба зямлю вапнаваць. — Во! Чула? — Шэмет аж абярнуўся да.. [Іры].Лобан.
5. Ужываецца, калі трэба падвесці вынік сказанаму. [Суседка:] — Дык во, Клаўка, які твой каханенькі-родненькі,.. пачытай, што яму першая жонка піша.Гроднеў.— Во як, во як бывае... — тоненька заспявала [Ліпа], склаўшы па грудзях натруджаныя рукі.Ракітны.
6.узнач.выкл. Ужываецца для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа. — Во далі! — радаваўся Сцёпка. — Не палезе цяпер...Хомчанка.
7.узнач.вык. Выдатна ці выдатныя. [Хлопец:] — Людзі ўсё — во! Адзін да аднаго, як на падбор. Дружныя, таварыскія.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што. Рухаць з боку ў бок або зверху ўніз; пахістваць. Тут ветрык, як хлопчык, Ківае, трасе Бярозку крывую У дробнай расе.Бядуля.
3. Рабіць лёгкія рухі галавой у знак прывітання, адабрэння, нязгоды і пад. Шнітава дырэктар чамусьці не перапыняў, а пры кожным яго слове ўхвальна ківаў галавою.Хадкевіч.Калі Сашу гаварылі, што з ім пойдзе Аляксей, той толькі моўчкі ківаў галавой у знак згоды.Новікаў.
4. Рухам галавы, пальца падзываць каго‑н. да сябе, падаваць якія‑н. знакі. Убачыць .. [Уладзіка] Трахім Сталяровых на прыгуменні, ківае каравым тоўстым пальцам і кліча.Крапіва.
5. Паказваць на каго‑, што‑н. рухам галавы. Шафёр круціць абаранак, думае аб здзіўляючай ўпартасці хлапца і, азірнуўшыся, ківае на яго забінтаваныя рукі.Ракітны.//перан.Разм. Намякаць на каго‑, што‑н. [Лабановіч] ведае, на што ківае пісар, але хоча парушыць упэўненасць, з якой гаворыць той аб «цёмнай» рабоце.Колас.//перан.Разм. Даводзіць, што вінаваты не сам, а хто‑н. іншы. — Мядзведзь і ёсць мядзведзь... І прозвішча ж яго такое! — На Мішку люд лясны ківае.Маеўскі.
•••
Нечага (няма чаго) на бога ківаць — не варта апраўдвацца, звальваць віну на другіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; заг. заедзь; зак.
1. Прыехаць куды‑н., да каго‑н. ненадоўга, пабыць дзе‑н. праездам. Вэня раздумваў і меркаваў — ці ехаць проста ў вялікую вёску, ці заехаць на край лесу да чалавека, у якога ён часамі падначоўваў, бываючы тут.Чорны.//пакаго-што,атаксамазінф. Прыехаць з якой‑н. мэтай. Заехаць па дзяцей. Заехаў развітацца.// Уехаць куды‑н., у што‑н. Заехалі ў двор разгрузіць воз. Заехаць у гумно.
2. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба. Заехаць на край свету. Заехаць у роў. □ Стары расказаў мне, што мы ехалі няправільна, і, каб не ён, то заехалі б да немцаў.Шамякін.
3. Едучы, дасягнуць патрэбнага месца. Завідна заехаць дадому.//перан.Разм. Зрушыўшыся са свайго месца, апынуцца дзе‑н. Ад прыемных ціхіх смехаў Чуць не да вуха вус заехаў.Колас.
4. Пад’ехаць не прама, а збоку, аб’ездам. Заехаць з левага боку. Заехаць наперад.
5. Едучы, завярнуць за што‑н., апынуцца за чым‑н. Заехаць за гару. Заехаць за дом. Заехаць за лес.
6.ушто, пачым і без дап.Разм.груб. Ударыць. Заехаць у вуха. □ Пабольвала толькі пераноссе, па якім добра заехаў адзін увішны трактарыст.Дамашэвіч.
•••
Далёка не заедзешчым або начым — не дасягнеш многага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злі́цца, зліюся, зліешся, з ліецца; зліёмся, зліяцеся і салыося, сальешся, сальецца; сальёмся, сальяцеся; заг. зліся; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Злучыцца ў адзін паток. [Ручаіны] бягуць несціхана, бягуць безупынна, .. покі не сальюцца ў бурлівыя патокі.Колас.Паток імчыцца ўніз з вяршыні, Каб зліцца з ведалі ракі І ўпасці на далонь турбіны.Смагаровіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Злучыцца ў выніку плаўлення ў адну суцэльную масу. Соль злілася ў камяк.
3. Аб’яднацца ў адну арганізацыю, групу і пад. — Мы сталі ў адзін фронт з другім, выяўленым намі тут партызанскім атрадам. К вясне нашы атрады зліліся.Чорны.
4.перан. Утварыць з кім‑, чым‑н. адзінае цэлае. Наталька злілася з гэтым людскім патокам і загубілася ў ім.Колас.//перан. Змяшацца, перастаць, адрознівацца (для слыху, зроку і пад.). Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду.Шашкоў.Сінія палоскі кашулі на.. [Міхасёвай] спіне зліліся ў адно.Савіцкі.//перан. Неразрыўна звязацца з кім‑, чым‑н. Жыццё [Нямко] злілося з інтарэсамі калгаса, з клопатамі аб конях.Кулакоўскі.// Наблізіўшыся, саставіць быццам бы адно цэлае з кім‑, чым‑н., стаць як бы часткай чаго‑н. Салаўёў ляжаў, прыціснуўшыся да зямлі і стараючыся зліцца з ёю.Шахавец.Пятрусь з Антосем прыпалі да зямлі і, падпоўзшы да жыта, зліліся з ім.Нікановіч.
5. Льючыся, перамясціцца; сцячы. Смятана злілася, а малако засталося.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́ва1, ‑ы, ж.
Прадмет сялянскай мэблі — шырокая дошка на ножках для сядзення, звычайна прыстаўленая да сцяны. Ад мыцельніка да стала працягнулася шырокая жаўтлявая лава.Алешка.Госць лавы не праседзіць.Прыказка.// Тое, што і лаўка 1 (у 1 знач.). У цяньку прысеў на лаву, Паліць люльку дзед.Зарыцкі.
•••
Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудныхгл. сесці.
ла́ва2, ‑ы, ж.
1. Расплаўленая мінеральная маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі. Патокі лавы.
2.перан. Імклівая, нястрымная маса каго‑, чаго‑н.; лавіна. Можа, і не дагнаў бы авечак [Алёша], каб не дзядзька Сымон.. Проста на яго неслася авечая лава.Гамолка.
Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава казакоў. □ Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў.Гурскі.
[Польск. ława — рад, шарэнга.]
ла́ва4, ‑ы, ж.
Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні. Між ствалоў сасновых Ноч і дзень Тут, па ўсіх забоях кожнай лавы, Рэха навальнічнае гудзе.Аўрамчык.
ла́ва5, ‑ы, ж.
Разм. Вялікі абшар, аднастайны масіў чаго‑н. Направа і налева і далёка ўглыб пачынаюцца бясконцыя абшары лясоў, велічэзныя лавы так званай скарбовай зямлі.Колас.Уборка і малацьба збожжа былі скончаны, на палях зелянела шырокая лава руні.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заўва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
1.каго-што. Успрыняць якімі‑н. органамі пачуццяў; убачыць, адчуць, пачуць. Заўважыць святло. Не заўважыць холаду. □ Праз пяць хвілін падняўся агонь з зямлі ў некалькіх месцах. На зямлі льга стала заўважыць хвойную іголку.Чорны.[Марынка] ўстала, паправіла сукенку, і Паходня.. ссутуліўся, некалькі здзіўлены, што яна як бы і не заўважыла яго слоў.Хадкевіч.// Разгледзець, падмеціць, зрабіць якое‑н. назіранне. Сябры не заўважылі маёй разгубленасці толькі таму, што якраз у гэты момант аднекуль здалёк пачуліся выбухі.Карпюк.
2.каго-што. Звярнуць асаблівую ўвагу на каго‑, што‑н. Што іменна ён быў павінен зрабіць — гэтага Васіль пакуль не ведаў, але быў упэўнены, што зробіць шмат, што яго заўважаць і па-сапраўднаму ацэняць.Шашкоў.
3.каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх‑н. прыметах. — Заўваж месца і ідзі скажы, што тут ляжыць ранены палкоўнік.Чорны.— Раю заўважыць гэту расліну, — са смехам сказаў Мірон, — табе яна можа спатрэбіцца.Маўр.
4. Выказаць думку, уставіць заўвагу ў час размовы з кім‑н. — Трэба залічыць дзеда ў рады Чырвонай Арміі і выдаць яму стрэльбу, як чырвонаармейцу, — не то жартліва, не то сур’ёзна заўважыў адзін з ротных камандзіраў.Колас.//каму. Зрабіць заўвагу, выгаварыць за які‑н. промах, памылку, недахоп. — Павінен вам заўважыць, — спыніў .. [Кац] кліента, які ўжо збіраўся выходзіць з рэстарана, — вы непрыстойна паводзілі сябе.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магчы́, магу, можаш, можа; пр. мог, магла, магло; незак., пераважназінф.
1. Быць у стане, мець дастаткова сілы выканаць што‑н. Маці, маці!.. Вобраз твой пранясу я ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць, бачыць сонца, чуць людскія галасы.Ермаловіч.[Сяргей] .. прахапіўся і больш ужо заснуць не мог.Шахавец.// Мець магчымасць што‑н. зрабіць, рабіць. За яго [роднае слова] паміралі і гіблі, Каб на здзекі і глум не аддаць, Каб маглі сёння песні і гімны Пра шчаслівую долю складаць!Гілевіч.// Быць здольным здзейсніць што‑н. Мілая моладзь, слаўная моладзь Нашай бязмежнай краіны! Горы і мора можаш ты здолець, Сэрцам расплавіць ільдзіны.Купала.[Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу натрапіць.Крапіва.
2. Мець права, абавязак. [Сухадольскі:] Такім чынам, я лічу, што прапанову таварыша Гусаковіча мы не можам прыняць.Крапіва.
3. Абазначае верагоднасць, магчымасць якога‑н. дзеяння. Некаторым можа паказацца, што Міколку заўсёды жылося весела і бесклапотна.Лынькоў.[Ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»] не маглі б з’явіцца ў маладой беларускай літаратуры, каб не было творчасці вялікіх рускіх паэтаў Жукоўскага, Пушкіна і Лермантава.Лойка.
•••
Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў — пра няўменне прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі.
Не можа быць! — вокліч, які выказвае недавер, сумненне, здзіўленне і пад.
Не можа быць (і) гаворкі — нельга нават і гаварыць аб выкананні, здзяйсненні чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1. Тое, што з’явілася ў выніку разваг, меркавання; прадукт мыслення. Цікавая думка. Выказаць думку. □ У галаве Марыны варушылася то адна, то другая думка, вельмі ж хацелася ўгаварыць шафа, каб ён пусціў яе на паравоз.Кавалёў.// Меркаванне, здагадка. І раптам бліснула думка: перабежчык мог у час вярнуцца назад.Шамякін.[Мангу] прыйшла ў галаву вельмі разумная думка — зняць і мундзір.Маўр.// Намер, задума. Насіцца з думкай. □ [Зося] увайшла ў хату з цвёрдай думкай ісці заўтра да Сегенецкага.Чорны.— Думка асушыць Калхіду з’явілася даўно, — гаварыў Андрэй Міхайлавіч.Самуйлёнак.// Сукупнасць ведаў у якой‑н. галіне. Навуковая думка. Тэхнічная думка.
2. Мысліцельны працэс; мысленне. Няма нічога шпарчэй за людскія думкі, бо сам ты яшчэ тут, а думкі ўжо далёка-далёка.Якімовіч.
3. Тое, што і дума 1 (у 1 знач.). Неадступная думка не давала .. [Сцёпу] спакою: як адабраць у Юркі ліхтарык.Курто.Алегу часта рабілася прыкра ад думкі, што ён, старэйшы, не можа прынесці ў хату нават таго, што прыносіў Алёшка.Брыль.
4.толькімн. (ду́мкі, ‑мак). Сістэма перакананняў, поглядаў, уяўленняў. Абмен думкамі паміж дэлегацыямі.
•••
Грамадская думка — погляды шырокай грамадскасці на што‑н.
Без усякай задняй думкі — без скрытага замыслу, намеру.
Падаць думкугл. падаць.
Прыйсці на думкугл. прыйсці.
Сабрацца з думкамігл. сабрацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)