Крэ́йда ’мел’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Яшк., Касп., Грыг.). Укр. крейда, рус. (паўдн.-зах.) крейда ’тс’. Запазычанне праз польск. krejda, kreda з лац. crēta ’тс’. Форма krejda запазычана з с.-в.-ням. kride (ням. Kreide) (Слаўскі, 3, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кілі́м ’вялікі шарсцяны, бязворсавы дыван ручной работы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мат. Гом.), ’гунька’ (Гарэц.). Запазычанне з тур. kilim ’невялікі дыван’ (Локач, 94). Трэба думаць, праз украінскае пасрэдніцтва, якое адыграла тую ж ролю для польскага і літоўскага арэалаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагу́на ’мелкаводны заліў, аддзелены ад мора пясчанай касой’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус. лагуна ’тс’, якое праз ням. мову запазычана з іт. laguna < лац. lacūna ’паглыбленне, яма’, ’лужа’, ’багна’ (Клюге₁₇, 418; Фасмер, 2, 447; Слаўскі, 4, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адама́шка ’шаўковая матэрыя’ (БРС, Нас., Гарэц., Байк.), (ст.-бел. адамашка (1486) (Нас. гіст.) праз ст.-польск. adamaszek (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39) з лац. adamascus (Слоўн. лац., 1, 2, 171). Паходжанне рэаліі з Дамаска (Брукнер, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апа́рт ’асобна’ (Жд.). У рускай мове як французская цытата à part (Бабкін–Шэндзяцоў, 91). З ням. apart < франц. à partням. з XVII ст. — Пауль, Wörterb.); магчыма, праз польскую. Параўн. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паланкі́н ’крытыя насілкі, якія служаць экіпажамі ў некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі’ (ТСБМ). Праз рус. паланки́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), з зах.-еўрап. моў (параўн. ням. Palankin, франц. palanquin); слова інд. паходжання (гл. Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папяро́са ’папяровая трубка з тытунём для курэння (пераважна з папяровым муштуком)’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. папиро́са ’тс’ з польск. papieros, утворанага ад papier ’папера’ па ўзору ісп. cigaros (гл. Брукнер, 394; Праабражэнскі, 2, 15; Фасмер, 3, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парадокс ’думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчаць разумнаму сэнсу’ (ТСБМ). З рус. парадо́кс (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе ў сваю чаргу праз зах.-еўрап. мовы з грэч. παράδοξος ’тое, што супярэчыць агульнапрынятаму, дзіўнае’ (ССРЛЯ, 10, 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераплаў ’параход’ (Ян.). Пад уплывам народнай этымалогіі з парстлаў ’параход’, якое утварылася на базе параход шляхам замены хадзіць на плаваць, плысці (гл.), параўн., магчыма, штучна створанае вадаплаў ’параход’ (Ласт.), а таксама в.-луж. preplaw ’пераправа праз раку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пралангава́ць ’прадоўжыць (прадаўжаць) тэрмін чаго-небудзь’, праланга́цыя ’прадаўжэнне дзеяння’ (ТСБМ). Праз польск. prolongować, дзе з лац. prolangare, якое з pro‑ і longus ’доўгі’ (Банькоўскі, 2, 782). Ст.-бел. проленгованый ’працягнены’ < ст.-польск. prolengowany < prolongować (Булыка, Запазыч., 266).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)