verstímmen vt

1) расстро́йваць (музычны інструмент)

2) засмуча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vióla [v-] f -, -s і Viólen віёла (музычны інструмент)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Blásinstrument n -(e)s, -e муз. духавы́ інструме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Bléchinstrument n -(e)s, -e (ме́дны) духавы́ інструме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schláginstrument n -(e)s, -e муз. уда́рны інструме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Instrumént n -(e)s, -e тэх., муз. інструме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ábbrauchen vt зно́шваць (адзенне);

ein Wérkzeug ~ прытупі́ць інструме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zúpfinstrument n -(e)s, -e муз. шчыпко́вы інструме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАЯ́Н (ад імя стараж.-рус. спевака-казачніка Баяна),

язычковы пнеўматычны клавішны муз. інструмент, удасканалены храматычны гармонік (дыяпазон 4—5 актаў). Найб. пашыраны ў Расіі, папулярны на Беларусі. Бываюць баяны «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатова-выбарныя» (клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаў храматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў). Папярэднікі баяна — 4-радовы пецярбургскі і 3-радовы «венскі» гармонік. У распрацоўцы канструкцыі баяна ўдзельнічалі рус. і ням. майстры. Тэрмін «баян» уведзены ў 1907 рус. майстрамі. Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Клас баяна існуе ў спец. муз. навуч. установах рознага ўзроўню. На Беларусі баяны вырабляла Маладзечанская ф-ка муз. інструментаў.

Літ.:

Басурманов А.П. Справочник баяниста. 2 изд. М., 1987.

Баян.

т. 2, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЯСЛЯ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,

будаўнічыя работы па вырабе і ўстаноўцы драўляных канструкцый і дэталей. Характарызуюцца менш дакладнай (у адрозненне ад сталярных работ) апрацоўкай вырабаў з драўніны.

Да Ц.р. адносяцца работы па ўзвядзенні драўляных фундаментаў (паляў), сцен, перагародак, падлог, элементаў каркасаў і перакрыццяў будынкаў, дахаў, а таксама па вырабе драўляных канструкцый інж. збудаванняў (мастоў, плацін, эстакад, горных мацаванняў), дапаможных прыстасаванняў (буд. рыштаванняў, апалубкі і інш.), па зборцы шчытавых дамоў і г.д. Пры Ц.р. выкарыстоўваюць дыскавыя электрапілы, электрасвердлы, інш. дрэварэзальны інструмент, ручныя машыны (гл. Сталярна-цяслярскі інструмент). Элементы канструкцый злучаюць паміж сабой пераважна ўрубкамі, спец. стрыжнямі (нагелямі), цвікамі і водатрывалымі кляямі. Даўгавечнасць драўляных вырабаў і канструкцый павышаюць апрацоўкай антысептычнымі сродкамі і інсектыцыдамі, нанясеннем вогнеахоўных пакрыццяў.

Літ.:

Крейндлин Л.Н. Плотничные работы. 4 изд. М., 1985.

т. 17, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)