Тро́пат ‘конская рысь з падскокваннем’ (ТСБМ), троп, тро́пат ‘трапятанне, хваляванне’ (Некр. і Байк., Ласт.). Параўн. укр. тро́піт ‘грукат, тупат, рысь’, серб. тро̏пот ‘шум, трэск, грукат’, балг. тро́пот ‘тупат’, макед. тропот ‘грукат, стук’. Відаць, самастойнае суфіксальнае ўтварэнне ў асобных славянскіх мовах са значэннем інтэнсіўнасці дзеяння ад дзеяслова тропаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крик крык, род. кры́ку м.; гвалт, род. гва́лту м.; (вопль) ля́мант, -ту м.; (шум, гам) га́лас, -су м., гам, род. га́му м.;
◊
после́дний крик мо́ды апо́шні крык мо́ды;
крик души́ крык душы́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)
лаго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Дабрадушны, ласкавы. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. Мележ. Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... Марціновіч.
2. Мяккі, прыемны. Лагодная ўсмешка. Лагодны настрой. □ Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы. Колас. Стаяла ціхае, лагоднае летняе надвор’е. Кавалёў. У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ламавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў. Ламавы конь. □ Грукацелі па бруку велізарныя ламавыя падводы. Хведаровіч.
2. у знач. наз. ламавы́, ‑ога, м. Тое, што і ламавік. Цэлы шнур ламавых падвозіў .. прыпасы. Гартны. Не сціхала спрэчак завіруха, аж пакуль праз позні шум Масквы не пачуеш, як унізе глуха грукаюць падковы ламавых. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навічо́к, ‑чка, м.
Чалавек, які ўпершыню з’явіўся дзе‑н. Аднойчы ў дзіцячы дом прывялі навічка. Васілевіч. Вярнуліся з канікул усе вучні з далёкіх вёсак, прыйшлі навічкі. Пальчэўскі. // Чалавек, які ўпершыню пачаў займацца якой‑н. справай. Андрэй не быў навічком, якога аглушае шум станкоў. Шахавец. Тры месяцы мінула, як.. [Алесь] працуе на заводзе, але адчувае сябе па-ранейшаму навічком. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакалы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Час ад часу калыхаць. Лёгкі ветрык пакалыхваў фіранкі на расчыненых вокнах. Вірня. У пяцісценным дамку свайго зяця Міканор сядзеў за аклеенай перагародкай і ледзь чутна пакалыхваў унука. Кулакоўскі. // безас. Пра гайданку на вадзе, у цягніку і пад. У вушах яшчэ стаяў шум колаў [поезда], і, здавалася, нават крыху пакалыхвала. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм.
1. Зрабіць моцны шум, грукат. Зазвіняць галасістым гармонікам, прагрукочуць бубнамі ды стукам капытоў шумлівыя вясковыя вяселлі. Ваданосаў. // Праехаць, прайсці з моцным шумам і грукатам. Састаў з двума паравозамі прагрукатаў па мосце за Дняпро. Грахоўскі. // Пачуцца (пра моцныя раскацістыя гукі). Мацней прагрукатаў гром, наляцеў вецер, стала змрочна. Лупсякоў.
2. Грукатаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моніцца; зак.
Разм.
1. Тое, што і разгаварыцца. Слова за словам і мы разгаманіліся, як даўнія знаёмыя. Нядзведскі. Зелянюк пачуў гамонку, выйшаў пацікавіцца, паслухаць, разгаманіўся сам і нарэшце перацягнуў усіх да сябе. Зарэцкі.
2. Гаворачы, падняць шум. — А цяпер крычы, Грыша, мацней, каб маці пачула, — загадаў яму Дзіма. — Чуеш, як твае сваякі разгаманіліся. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
світа́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да світанку, які адбываецца ў час світанку. І мне крыўдна, Балюча бывае, Калі часам нахлебнік заўзяты Пах зямлі, Руні шум забывае Ды з пагардай глядзіць на аратых. Вось такога б, Як кажуць, за шкірку, Ды на поле, дае сеюць і косяць, — Пахадзі за касцамі ў «прыцірку», Пакупайся ў світанкавых росах. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгало́ссе, ‑я, н.
1. Адначасовае гучанне, спалучэнне ў вакальным ці інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія. Купалу найбольш вабіла жывая традыцыя народнай паэтыкі з яе фальклорна-рамантычнай ідэалізацыяй, прыцягвалі шматгалоссе, музыка, мелодыка, асацыятыўна-вобразны лад песні, легенды, паэтычнага падання. Навуменка.
2. Разм. Бязладны шум, які ствараецца многімі галасамі, гукамі, што гучаць адначасова. Сярод кірмашовага шматгалосся чуліся песні сляпых жабракоў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)