гарлахва́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто груба, нахабна дамагаецца для сябе найбольшай выгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыма́снік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто любіць рабіць грымасы.

|| ж. грыма́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом; верхавы.

2. Конны воін, кавалерыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто робіць, чыніць каверзы.

|| ж. ка́верзніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калы́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., неадабр.).

Той, хто калыміць, працуе дзеля атрымання калыму (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знато́к, -така́, мн. -такі́, -тако́ў, м.

Той, хто валодае вялікімі ведамі ў чым-н., тонкім разуменнем чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зневажа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто зняважыў, зневажае каго-н.

|| ж. зневажа́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зычлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Той, хто жадае каму-н. дабра.

|| ж. зычлі́віца, -ы, мн. -ы, -віц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імправіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто імправізуе або здольны імправізаваць.

|| прым. імправіза́тарскі, -ая, -ае.

І. талент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абража́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто абражае каго-н.

|| ж. абража́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.