ПІ́КМАН Ізраіль Цурыелевіч (20.2.1918, г. Мазыр Гомельскай вобл. — пасля 1990),
бел. кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1975). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1942). З 1946 на кінастудыі «Беларусьфільм». Працаваў пераважна ў дакумент. кіно. Аператарскай манеры ўласцівы псіхалагізм у стварэнні партрэтных характарыстык, тонкае адчуванне светлавой гамы. Рэжысёрская творчасць адметная публіцыстычнасцю. Выступаў і як сцэнарыст. Сярод фільмаў: дакумент. «Штрыхі да партрэта» (1968, рэж. і аператар у сааўт.), «Пастух» (1969, сцэн. у сааўт.), «Мы — сіняблузнікі» (1970), «Пакуль не загрыміць гром» (1973), «Прытча пра кола і біясферу» (1974; Гран-пры Міжнар. кінафестывалю ў г. Варна, Балгарыя), «Чырвоны сшытак» (1980); маст. «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959, аператар з А.Аўдзеевым). З 1990 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПОЛЕ́ССКАЯ МЫСЛЬ»,
грамадска-паліт. і літ. газета радыкальна-ліберальнага кірунку. Выдавалася з 16(29).3 да 22.9(5.10).1909 у Гомелі на рус. мове спачатку штодзень, з крас. 3 разы на тыдзень. Друкавала артыкулы на грамадска-паліт., эканам. і літ. тэмы, мела рубрыкі «Тэатр, музыка і мастацтва», «Мясцовая хроніка». У цыкле «Культурныя нарысы» пісала пра дзярж. статус бел. мовы ў ВКЛ, ролю БСГ, «Нашай долі» і «Нашай нівы», творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, Я.Купалы ў нац. руху, адзначала перспектыўнасць бел.нац. ідэі; у «Эканамічных нататках» крытыкавала ўрад. Прапагандавала творчасць Л.Талстога, А.Чэхава, неадназначна ацэньвала мадэрнісцкія плыні ў рус. і зах.-еўрап. л-ры, крытыкавала арыентацыю на безыдэйнасць тэатра і кінематографа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́МЧАНД (сапр.Дханпатрай Шрывастаў; 31.7.1880, Ламхі, каля г. Варанасі, Індыя — 8.10.1936),
індыйскі пісьменнік. Скончыў Алахабадскі каледж (1904). Пісаў на мовах урду і хіндзі. Творчасць П. развівалася пад уздзеяннем інд.нац.-вызв. руху. Аўтар рэаліст. раманаў «Прытулак» (1918), «Прыстанак кахання» (1922), «Арэна» (1925), «Поле бітвы» (1932), «Ахвярная карова» (1936) і інш. Апавяданні (зб-кі «Сем лотасаў», 1914, «Ратны шлях», 1932, «Саван», 1937) і публіцыстыка адзначаны антыкалан. і антыфеад. накіраванасцю.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Дрэва вады. Мн., 1959;
Рус.пер. — Избранное. М., 1989;
Рассказы. Нирмала. М., 1958;
Ратный путь: Рассказы. М., 1969.
Літ.:
Рахбар Х. Жизнь и творчество Премчанда: Пер. с хинди. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАДЗЕ́ЙНАЕ МАСТА́ЦТВА,
аматарская творчасцьнар. мас у галіне выяўл. і дэкар.-прыкладнога, муз., тэатр., харэагр. і цыркавога мастацтваў, кінамастацтва, фатаграфіі і інш. Асаблівага росквіту дасягнула ў рэчышчы агульнай маст. культуры, адлюстроўваючы рост эстэт. запатрабаванняў працоўных. Вытокі С.м. ў народнай творчасці. Існуе пераважна ў арганізаваных (самадз. калектывы пры палацах і дамах культуры, цэнтрах творчасці, навуч. установах і інш.) і неарганізаваных (асобныя мастакі, скульптары, фота- і кінааматары) формах. Пра развіццё асобных відаў гл.Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, Самадзейнае музычнае мастацтва, Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва, Аматарскае кіно, Фотамастацтва, Народныя інструментальныя ансамблі, Народныя кансерваторыі, Народныя самадзейныя калектывы, Народныя студыі і клубы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Народныя тэатры, Народныя хары, ансамблі, аркестры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРШЫ́НАЎ Мікалай Канстанцінавіч (6.12.1924, Масква — 6.2.1998),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкаваўся з 1943. У паэт. зб-ках «Сябрам» (1951), «Пратока» (1966), «Асіннік» (1973), «Рака любові» (1976), «Ранні час» (1977), «Мілы млын» (1978), «Тваё імя» (1980), паэмах «Гвардыі радавы» (1947), «Сямёнаўна» (1973) і інш. пачуцці і думы пакалення, якое перажыло ў юнацтве Вял.Айч. вайну. Аўтар кн. апавяданняў «Белы камень» (1968), кн. пра творчасць «Памятны ўрок» (1980). Беларусі прысвяціў вершы «Ля Прыпяці», «Пратока». Пісаў пра А.Пысіна. На рус. мову перакладаў творы А.Вялюгіна, А.Русецкага, М.Танка. Асобныя вершы С. на бел. мову пераклалі К.Камейша, Ю.Свірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ФАЛЕЎ Леанід Мікалаевіч (21.9.1839, г. Любім Яраслаўскай вобл., Расія — 11.12.1905),
рускі паэт. Друкаваўся з 1857. Паслядоўнік М.Някрасава, развіваў дэмакр. і рэаліст. традыцыі рус. паэзіі. Асн. матывы творчасці — гаротнае становішча народа, абвінавачанне правячых класаў, вера ў вызваленне народа. Яго паэзіі ўласціва грамадзянскасць, публіцыстычнасць. Творчасць цесна звязана з фальклорам. Некат. яго вершы сталі нар. песнямі, у т. л. «Песня пра камарынскага мужыка». Зрабіў скарочаны пераклад вершаванай гутаркі У.Сыракомлі «Паштальён», які стаў папулярнай рус.нар. песняй «Ямшчык» («Калі я на пошце служыў ямшчыком...»). Перакладаў з зах.-еўрап. (Г.Гейнэ, Беранжэ і інш.), сербскай, укр., польскай паэзіі. Найб. значныя яго пераклады У.Сыракомлі.
Тв.:
Стихотворения. М.; Л., 1963.
Літ.:
Айзеншток И.Я. Поэт-демократ Л.Н.Трефолев. Ярославль, 1954.
французскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў маці, мастачкі С.Валадон, у А.Рэнуара, А.Тулуз-Латрэка і інш. Зазнаў уплыў К.Пісаро. Майстар гар. пейзажа: пераважна віды Манмартра, ваколіц Парыжа. Росквіту яго творчасць дасягнула ў 1910—15, у т.зв. белы перыяд, калі мастак пісаў карціны пераважна ў белых тонах: «Вуліца на Манмартры» (каля 1910), «Вуліца Мон-Сені на Манмартры» (1914), «Мулен дэ ла Галет» (1915). З канца 1910-х г. яго работы набылі большую яркасць каларыту, графічнасць: «Вуліца Сен-Рустык» (1922). Творы У. адметныя своеасаблівым успрыманнем прасторы, аб’ёмаў дамоў, некат. наіўнасцю. Афармляў спектаклі, у т. л. «Рускія сезоны» С.Дзягілева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́ЦІЙ [Phōtios; паміж 810 і 827, Канстанцінопаль (цяпер Стамбул) — паміж 891 і 897],
візантыйскі царкоўна-паліт. дзеяч, пісьменнік. Патрыярх Канстанцінопаля ў 858—867 і 877—886. Прыхільнік цэнтралізаваных манархіі і царквы на чале з патрыярхам. У 867 выступіў супраць падпарадкавання візант. царквы папе рымскаму, што прывяло да канфлікту з папствам (гл.Падзел цэркваў). Садзейнічаў пашырэнню ўплыву візант. царквы на слав. землі (у Балгарыі, Маравіі, сербскіх княствах, Русі). У 886 скінуты імператарам Львом VI, памёр у ссылцы. Асн. праца «Мірыябібліён», у якім даследаваў творчасць 280 ант. і ранневізант. пісьменнікаў са шматлікімі цытатамі з арыгіналаў (страчаныя, захаваліся толькі ў працы Ф.). Аўтар прац па філасофіі, багаслоўі, царк. праве. Яго пропаведзі за 860 і 866 маюць каштоўныя звесткі па гісторыі Русі 9 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧКО́НІЯ Ламара Рыгораўна (н. 27.12.1930, г. Батумі, Аджарыя),
грузінская і ўкраінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Засл. арт. Украіны (1963). Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1956), выкладае ў ёй (з 1987 праф.). У 1956—60 і з 1968 салістка Грузінскага, у 1960—68 — Укр. т-раў оперы і балета. Валодае голасам прыгожага серабрыстага тэмбру. Яе творчасць вызначаецца высокай вакальнай тэхнікай, шчырасцю і пранікнёнасцю. Сярод партый: Маро, Этэры («Даісі», «Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Віялета («Травіята» Дж.Вердзі). Лаўрэат Усесаюзнага (1960, Масква) і Міжнар. (1963, Сафія; 1967, Токіо) конкурсаў вакалістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
сацыяльна-бытавыя пазаабрадавыя нар. песні. Узніклі ў асяроддзі чумакоў. У Ч.п. адлюстравана нялёгкая праца чумакоў, іх спецыфічны побыт у час працяглага адрыву ад дому, узаемаадносіны ў арцелях, пратэст супраць эксплуатацыі і сац. няроўнасці, а таксама ўзаемаадносіны з сям’ёй і інш.Найб. захавалася бел. Ч.п. пра горкую долю, хваробу, смерць і пахаванне чумака на чужыне, развітанне з сям’ёй ці каханай дзяўчынай, пра каханне. Для Ч.п. характэрны глыбокі псіхалагізм, тонкасць у перадачы пачуццяў, сімволіка. Большасць з іх сумныя; былі і вясёлыя песні. Бытавалі ў сял. асяроддзі як бяседныя, застольныя.
Літ.:
Гринблат М.Я. Белорусы. Мн., 1968;
Беларуская народна-паэтычная творчасць. Мн., 1979;