РА́ДА ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА, паны-рада,

найвышэйшы орган дзярж. улады ў ВКЛ. У раду ўваходзілі вышэйшыя асобы дзяржавы (маршалак, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводы, кашталяны, некат. старосты і інш.), каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у 15 ст. набыла большую самастойнасць. Была пастаянна дзеючым выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантралюючым і суд. органам. Да яе кампетэнцыі належалі: выбранне вял. князя, абарона дзяржавы, міжнар. справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых суд. спраў. Для вырашэння гэтых пытанняў рада збіралася ў поўным складзе ці выносіла іх на разгляд сойма. Прававое становішча рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506; у Статуце ВКЛ 1588 яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.

Літ.:

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989.

І.​А.​Юхо.

т. 13, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вала́ць ’крычаць, гарланіць; зваць, клікаць на дапамогу; зваць у суд’ (Нас., КЭС). З польск. wołać ’тс’. Версія Насовіча аб паходжанні валаць ад «рову вала» (Нас., 64) з’яўляецца народна-этымалагічнай. Перанос націску во́лаць > вала́ць тлумачыцца ўключэннем дзеяслова ў клас дзеясловаў на ‑аць: крыча́ць, вярта́ць, маха́ць і пад. (Жураўскі, SOr, 1961, 40; Булыка, Запазыч., 67; Рудніцкі, 1, 464–465; Брукнер, 630).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cite

[saɪt]

v.

1) цытава́ць

2) спасыла́цца, падава́ць як пры́клад

3) пахва́льна зга́дваць

4) выкліка́ць у суд

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

prosecutor

[ˈprɑ:sɪkju:tər]

n.

1) абвінава́ўца -ы m., хто падае́ ў суд

2) (public) prosecutor — пракуро́р -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРЫ́СТАЎ,

1) у Расійскай дзяржаве 15—17 ст. службовая асоба, якую пасылалі для выкліку каго-н. на велікакняжацкі (з 1547 царскі) суд. 2) 3 1782 паліцэйская пасада, у гарадах участковы (кіраваў «часцю» — паліцэйскай установай адпаведнай часткі горада) або гар. П., у сельскай мясцовасці з 1837 — станавы прыстаў.

т. 13, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

згва́лціць, ‑лчу, ‑лціш, ‑лціць; зак., каго.

1. Сілаю прымусіць жанчыну да палавога акта. — Я на вас падам у суд, — спакойна адказаў стараста: — Бо вы ганяліся за маёю дачкою, хацелі яе згвалціць. Колас.

2. Разм. Прымусіць каго‑н. зрабіць што‑н. супраць яго волі, жадання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правасу́ддзе, ‑я, н.

1. Суд, судовая дзейнасць дзяржавы; юстыцыя. Сацыялістычнае правасуддзе. // Органы, якія ажыццяўляюць гэтую дзейнасць. З прыходам Чырвонай Арміі і ўстанаўленнем Савецкай улады .. [Хмель] меціць заняць якую-небудзь пасаду, яле тут яго палохае ўжо савецкае правасуддзе. Хомчанка.

2. Рашэнні, заснаваныя на законах і справядлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kmmergericht n -(e)s, -e гіст. Вышэ́йшы (апеляцыйны) суд (у былой Прусіі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

непра́вый

1. (несправедливый) несправядлі́вы; (неправильный) няпра́вільны; (не резонный) няслу́шны;

непра́вый суд несправядлі́вы суд;

2. (заблуждающийся) быть непра́вым не мець ра́цыі; (ошибаться) памыля́цца;

ты непра́в, вы непра́вы пра́ўда не твая́ (ты не ма́еш ра́цыі, ты памыля́ешся), пра́ўда не ва́ша (вы не ма́еце ра́цыі, вы памыля́ецеся); см. пра́выйII 2, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАРАДАВЫ́ МАГІСТРА́Т,

саслоўны выбарны орган гар. ўпраўлення і суда ў Расіі ў 1721—28 і 1743—1864. Уведзены Пятром I. Падначальваўся Гал. магістрату. У гарадавы магістрат ўваходзілі бургамістры і ратманы (саветнікі), якіх выбіралі на пасадскіх сходах і зацвярджаў Гал. магістрат. Пасля губ. рэформы 1775 гарадавы магістрат выконваў суд. функцыі.

т. 5, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)