ДЭЛО́РМ (Delorme, de 1′Orme) Філібер (паміж 1510—15, г. Ліён, Францыя — 8.1.1570), французскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры эпохі Адраджэння. У 1533—36 у Рыме вывучаў ант. архітэктуру. З 1541 архітэктар караля. Работам уласціва спалучэнне ордэрных і гатычных элементаў: замак у Анэ 1543—55 (захаваўся часткова), грабніца Францыска I у царкве Сен-Дэні (Парыж, 1547), працы ў замках Фантэнбло (1548—54), Венсан (1558), Ле Мюэт (1550), шматлікія пабудовы ў Парыжы. Аўтар праекта замка Цюільры ў Парыжы (разбураны ў 1871). Увёў франц. калону (з дэкарыраванымі паясамі), «аркі Дэлорма» (драўляныя формы для перакрыцця вял. праёмаў). Аўтар тэарэт. прац «Новыя вынаходніцтвы для добрага ўмацавання гарадоў пры малых затратах» (1561), «Першы том архітэктуры Філібера Дэлорма» (1567), якія паспрыялі ўзнікненню класіцыстычнай плыні ў франц. архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЯМНІ́ЦКІ (Jilemnickij) Петар (18.3.1901, г. Летаград, Чэхія — 19.5.1949),
славацкі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў т. зв. пралетарскай плыні ў славацкай л-ры. Нар. мастак (1949). У 1926—28 жыў у СССР, вучыўся ў Дзярж. ін-це журналістыкі ў Маскве. У 2-ю сусв. вайну вязень фаш. канцлагераў (1942—45). У 1948—49 аташэ пасольства ЧССР у Маскве. Друкаваўся з 1920 (нарысы і апавяданні). Аўтар раманаў «Пераможнае падзенне» (1929), «Звонкі крок» (1930), «Поле неўзаранае» (1932), «Кавалак цукру» (1934), «Компас — унутры нас» (1937), «Хроніка» (1947) і інш., у якіх адлюстраваны лёс сялянства, абуджэнне яго свядомасці, Славацкае паўстанне 1944 і інш. Творам уласцівы дакументальнасць, спалучэнне рэалізму з неарамантычнымі і экспрэсіянісцкімі тэндэнцыямі, спавядальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ЎКАЎ (сапр.Стафанаў) Іардан
(9 11.1880, в. Жэраўна Слівенскай акр., Балгарыя — 15.10.1937),
балгарскі празаік. Вучыўся на юрыста. Друкаваўся з 1905 (вершы ў духу сімвалістаў). Вядомасць прынеслі «Апавяданні» (т. 1—2, 1917—18). У творах спалучэнне рэалізму з рамант. ўяўленнямі. Героі І. — працавітыя сяляне, з цвярозым розумам і духоўна багатыя (аповесць «Жнец», 1920; зб-кіапавяд. «Апошняя радасць», 1926; «Старапланінскія легенды», 1927; «Вечары ў Анцімаўскім заезным доме», 1928; «Калі б яны маглі гаварыць», 1936). Аўтар раманаў «Хутар каля граніцы» (1934), «Прыгоды Гараломава» (незавершаны), драм «Албена» (1930), «Барана» (1932), «Звычайны чалавек» (1936), камедыі «Мільянер» (1930) і інш. На бел. мову асобныя творы І. пераклаў Н.Гілевіч.
польскі рэв. дзеяч. У час вучобы ў Варшаўскім ун-це (1819—20) удзельнічаў у патрыят. гуртках. У час паўстання 1830—31 лідэр левага крыла Патрыятычнага таварыства; выступаў супраць дыктатуры Ю.Хлапіцкага; патрабаваў вызвалення сялян ад прыгону і далучэння іх да рэв. руху. У эміграцыі адзін з заснавальнікаў (1832) Польскага дэмакратычнага таварыства (ПДТ). У 1833—35 кіраваў т-вам польскіх карбанарыяў; абвінавачваў шляхту ў паражэнні паўстання і эксплуатацыі сялян, выступаў за спалучэнненац. вызвалення з агр. рэвалюцыяй. У 1833 выключаны з ПДТ у выніку канфлікту з яго кіраўніцтвам. Адзін з арганізатараў (1835) і гал. ідэолаг рэв.-дэмакр. арг-цыі «Люд польскі», чл. Аб’яднання польскай эміграцыі. З 1846 зноў у ПДТ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НААСФЕ́РА (ад грэч. noos розум + сфера),
новы эвалюцыйны Стан біясферы, пры якім разумная дзейнасць чалавека з’яўляецца гал., вырашальным фактарам яе глабальнага развіцця (часам яе вызначаюць як сферу розуму, антрапасферу, сацыясферу, тэхнасферу). Тэрмін «Н.» ўведзены франц. вучонымі Э.Леруа і П.Тэярам дэ Шардэнам у 1920-х г., якія тлумачылі яго ідэалістычна. У.Л.Вярнадскі развіў матэрыяліст. ўяўленне аб Н. як якасна новай форме арганізаванасці, што ўзнікае пры ўзаемадзеянні прыроды і грамадства, у выніку творчай дзейнасці чалавека, якая пераўтварае свет і грунтуецца на навук. думцы. Для Н. характэрна цесная ўзаемасувязь і гарманічнае спалучэнне законаў прыроды з законамі мыслення і сац.-эканам. законамі грамадства; чалавек павінен адказваць за лёс планеты і ўсяго жывога на ёй Пераход біясферы ў Н. для чалавецтва застаецца перспектывай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАДЖА́НАЎ Сяргей Іосіфавіч (9.1.1924, Тбілісі — 20.7.1990),
кінарэжысёр. Нар.арт. Украіны (1990). Нар.арт. Арменіі (1990). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1951). Працаваў на Украіне, у Грузіі, Арменіі. Выкарыстанне міфал. і легендарных матываў, фальклорная паэтыка, сімволіка прасторы і колеру, спалучэнне традыцый розных нац. мастацтваў у адзінай вобразнай сістэме выявіліся ў фільмах «Цені забытых продкаў» (1966, паводле твораў М.Кацюбінскага), «Колер граната» (1969, на падставе біяграфіі і паэзіі Саят-Нава; сцэнарый П.), «Легенда пра Сурамскую крэпасць» (1984), «Ашык-Керыб» (1988, абодва з Д.І.Абашыдзе). Сярод інш. фільмаў: «Наталля Ужвій» (1957), «Украінская рапсодыя» (1961), «Думка» (1966), «Арабескі на тэмы Пірасмані» (1985). Аўтар арыгінальных калажаў і пластычных кампазіцый. Падвяргаўся ганенням з боку афіц. улад, двойчы быў у зняволенні па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕ́ЎСКІ (Pniewski) Богдан (26.7.1897, Варшава — 5.9.1965),
польскі архітэктар, адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Ганаровы чл.франц. Акадэміі архітэктуры (з 1952). Скончыў політэхн.ін-т у Варшаве (1923). З 1932 праф. Акадэміі выяўл. мастацтваў, з 1945 — політэхн. ін-та. Для творчасці П. характэрна спалучэнне рыс неакласіцызму і функцыяналізму. Яго пабудовы адметныя рацыянальнай прастатой форм, манументальнасцю аб’ёмаў, фактурнай выразнасцю: жылыя дамы на вул. Мадалінскага (1925—26), віла на вул. Клёнавай (1935—37), будынкі Польскага радыё (1939), Мін-ва шляхоў зносін (1946—47), Дом селяніна (1957—61, з М.Гандзялевіч), перабудова комплексу будынкаў Сейма (1948—51), Вял.т-ра (1954—65, у сааўт.; усе ў Варшаве); віла «Патрыя» ў г. Крыніца (1934). Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́СТЫ СКАЗ,
сінтаксічная адзінка, што ўтворана па пэўным граматычным узоры, валодае значэннем прэдыкатыўнасці, мае ўласную семантычную структуру, выконвае акрэсленую камунікатыўную задачу, на якую ўказвае інтанацыя і пэўны парадак слоў. Напр., «З краю лесу стаіць адзінокая хатка палясоўшчыка» (Я.Колас). П.с. з’яўляецца тыповым няўскладненым увасабленнем сказа. Проціпастаўляецца складанаму сказу, ад якога адрозніваецца тым, што ў якасці грамат. асновы мае толькі адно прэдыкатыўнае спалучэнне (напр., «Бацька прыехаў на заходзе сонца» і «Бацька прыехаў, калі заходзіла сонца»), Мае складаную ўнутр. будову, таму можа аналізавацца з розных пазіцый: колькасці і якасці членаў сказа, яго структурнай схемы, рэалізаванай семантыка-сінтакс. мадэлі, камунікатыўнага задання, мадальнасці, грамат. правільнасці, лагічных і грамат. асаблівасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАХАТУ́НАЎ Барыс Канстанцінавіч (н. 28.11.1924, Тбілісі),
расійскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1951, педагог А.Даўжэнка). З 1951 працаваў на Далёкаўсх. студыі кінахронікі, з 1969 маст. кіраўнік вытв. аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», з 1979 на Рас.цэнтр. студыі хранікальных і дакумент. фільмаў. Лепшым фільмам уласцівы праблемны падыход да тэматыкі, арган.спалучэнне розных часавых пластоў з выкарыстаннем мастацтва рэпартажных здымак. На студыі «Беларусьфільм» стварыў фільмы па ўласных сцэнарыях: «Бронзавы салдат» (1970), «Памятай!» (1972), «Дзіяна беларускіх лясоў» (сцэн. з А.Васільевым), «Добры дзень, Беларусь!», «Адзінаццаты раунд» (усе 1973), «Шлях да Арыёна» (1974), «Вялікая вада на Брэстчыне» (1975), «Добрая зямля», «І днём, і ноччу» (1977), «Строгі рахунак» (1978), «Гарачыя травы» (1979), «Вахта памяці. Мінск—1984» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСА́НАВА Людміла Мікалаеўна (н. 5.4.1940, с. Барабаш Хасанскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. і расійская актрыса. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962).
З 1962 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, у 1966—76 у Гомельскім абл.драм. т-ры. З 1979 у Кемераўскім драм. т-ры (Расія). Выканаўца драм. і характарных роляў. Ёй уласцівы спалучэнне знешняга і ўнутр. малюнка ролі, пранікненне ў псіхалогію вобразаў, яркі сцэн. тэмперамент. Сярод роляў у т-ры імя Я Коласа: Маша («Пад адным небам» А.Маўзона), Анда («Ветрык, вей!» Я.Райніса), Рэгана («Кароль Лір» У.Шэкспіра); у Гомельскім т-ры: Таццяна («Амазонкі» А.Дзялендзіка), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Дашачка («Залатая карэта» Л.Лявонава), Тамара («Сітуацыя» В.Розава).