3. Які не вызначаецца моцным характарам; нястойкі.
Слабая натура.
Слабая воля.
4. Нязначны, малы.
Слабая падтрымка.
С. ўдзел.
5. Дрэнны, няўмела падрыхтаваны, выкананы недастаткова ўмела і пад.
С. вучань.
С. раман.
Сын с. ў матэматыцы.
6. Ненасычаны, нямоцны.
С. раствор солі.
Слабая гарэлка.
7. Нямоцна нацягнуты, свабодны.
Лейцы слаба (прысл.) нацягнуты.
◊
Слабае месца або слабы боккаго-чаго (разм.) — недахоп чый-н. або чаго-н.
|| наз.сла́басць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спірт, ‑у, М ‑рце; мн. спірты, ‑оў; м.
1.толькіадз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе крухмал і цукар. Бацюня расклаў інструмент, выцер спіртам рукі і пінцэт і агледзеў рану.Мележ.// Адзін з відаў такой вадкасці, які ўжываецца як алкагольны напітак. У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой, паслухаць грамафон.Чарнышэвіч.
2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам. Метылавы спірт. Этылавы спірт.// Лятучае рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне і тэхніцы. Камфорны спірт. Борны спірт.
•••
Вінны спірт — бясколерная вадкасць, якая атрымліваецца пры браджэнні вугляводаў; этылавы спірт.
Дэнатурацыя спіртугл. дэнатурацыя.
Мурашыны спірт — сумесь вады, мурашынай кіслаты і спірту (выкарыстоўваецца ў медыцыне).
Нашатырны спірт — водны раствор аміяку, празрыстая, бясколерная вадкасць з вострым пахам (выкарыстоўваецца ў медыцыне).
Саліцылавы спірт — спіртавы раствор саліцылавай кіслаты, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загатава́ць1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Разм.
1. Стварыць запас чаго‑н.; нарыхтаваць. Загатаваць дроў на зіму. □ Вось, каб не галадаваць, Трэ’ табе загатаваць за ўраджай запасы збожжа.Крапіва.
2. Зрабіць, падрыхтаваць. — Я прыйшоў сюды, дык не ўмеў нават як след раствор загатаваць.Кулакоўскі.
загатава́ць2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Давесці да кіпення; закіпяціць. Загатаваць ваду. Загатаваць чаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвятлі́цца, ‑светліцца; зак.
1.Спец. Стаць светлым, святлейшым. Раствор прасвятліўся.
2.перан. Стаць ясным, спакойным, радасным. [Раечка] дала па адной [цукерцы] хлопчыку і дзяўчынцы. Тварыкі іх прасвятліліся.Лобан.
3.перан. Зрабіцца лагічным, ясным. Пасля дакладу думкі многіх, што тут прысутнічалі, не прасвятліліся, а быццам затуманіліся.Сабаленка.// Высветліцца, стаць зразумелым. Потым загадка прасвятлілася: у трэстаўскай кузні працаваў той жа самы дзядзька Алесь, які быў некалі калгасным кавалём.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыштава́нне, ‑я, н.
Часовае збудаванне з дошак або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен будынка для правядзення будаўнічых або рамонтных работ. За дзвярамі вагона мільгалі цагляныя будынкі ў рыштаваннях: будаваліся станцыі.Шамякін.Разабралі рыштаванні, і.. [дом] адкрыўся людзям, радуючы вочы сваім хараством, сваёй чысцінёй, сваёй маладосцю.Мележ.Толькі прынеслі вёдры з пабелкай, як Каця Шуплякова схапіла пэндзаль, спрытна ўскочыла на рыштаванні, папрасіла сябровак, каб падалі, раствор.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нейтра́льны
(лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому)
1) які не прымыкае ні да аднаго з дзеючых бакоў (напр. н-ая дзяржава);
2) які не мае выразных адзнак, не аказвае ні карыснага, ні шкоднага ўздзеяння (напр. н. пах, н. раствор).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЕТО́ННЫЯ РАБО́ТЫ,
сукупнасць тэхнал. працэсаў па бетанаванні маналітных бетонных і жалезабетонных канструкцый і збудаванняў. Уключаюць падрыхтоўку бетоннай сумесі, яе транспартаванне на буд. пляцоўку, укладку (звычайна ў апалубку), ушчыльненне, нагляд за бетонам пры яго цвярдзенні, кантроль якасці бетанавання.
Рыхтуюць бетонную сумесь на спец. устаноўках ці бетонных з-дах з дапамогай бетоназмяшальнікаў і дастаўляюць да месцаў укладкі спец.бетанавозамі, аўтамабілямі-самазваламі, канвеерным, помпавым і кранавым транспартам. Укладваюць сумесь у блокі бетанавання і разраўноўваюць пры дапамозе бетонаўкладчыкаў, бетанапомпаў, эстакад (з праходжаннем сумесі па вібраправодах), стужачных транспарцёраў, пнеўманагнятальнікаў, латакоў, вібражалабоў, вібрахобатаў і інш. Ушчыльняюць сумесь вібрыраваннем (гл.Вібраўшчыльненне бетону), цэнтрыфугаваннем, прасаваннем, вакуумаваннем. Выкарыстоўваюць таксама метад таркрэт-бетону, пры якім па адным гнуткім шлангу сціснутым паветрам падаюцца сухія кампаненты сумесі, а па другім — вада пад ціскам; бетонная сумесь са змяшальніка выкідваецца на паверхню, паслойна накладваецца і ўшчыльняецца пад напорам струменя. У пачатку цвярдзення бетону яго засцерагаюць ад мех. пашкоджанняў і страсенняў, падтрымліваюць неабходны тэмпературна-вільготнасны рэжым. Пры выкананні бетонных работ зімой выкарыстоўваюць супрацьмарозныя дабаўкі, падаграюць сумесь (пры прыгатаванні ці перад укладкай) і ўкладзены бетон.
Бетонныя работы: а — выгрузка бетоннай сумесі аўтамабілямі-самазваламі; б — бетанаванне з эстакад; в — укладка сумесі пад’ёмнымі кранамі; г — утоптванне буйнога запаўняльніка ў раствор цяжкім вібратарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОВАСПЫНЯ́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ,
антыгемарагічныя, гемастатычныя сродкі, лекавыя, фармакалагічныя рэчывы, якія ўжываюцца для спынення крывацёкаў. Бываюць мясц. (непасрэдны кантакт з кроватачывай тканкай) і агульнага, рэзарбцыйнага (увядзенне ў арганізм унутрывенна, падскурна і інш.) дзеяння. Да К.с. мясцовага ўздзеяння належаць трамбін, гемастатычная губка і рэчывы, якія каагулююць бялкі (танін, танальбін, тромбапласцін, оксіцэладэкс і інш.), солі цяжкіх металаў у невял. колькасцях (жалеза хларыд, медзі сульфат, прэпараты вісмуту, серабра нітрат, цынку хларыд), часта ўжываюць калію перманганат, галын, перакіс вадароду, фармальдэгід, ёд і інш. Да К.с. агульнага ўздзеяння належаць вітамін K (вікасол), 10 %-ны раствор хларыду кальцыю, лек. сродкі, якія звужаюць перыферыйныя сасуды (адрэналін, глюкакортыкастэроіды, эфедрын, метазон і інш.). Кроваспыняльны эфект дае пераліванне крыві (або плазмы), эрытрацытнай і трамбацытарнай масы крыві. Пры крывацёках, звязаных з парушэннем пранікальнасці капіляраў, ужываюць аскарбінавую к-ту, руцін, жэлацін, дыцынон і інш. Як гемастатыкі выкарыстоўваюць эпсілонамінакапронавую к-ту, авамін, кантрыкал і інш. Пры дрэннай згусальнасці крыві ўжываюць фібрынаген, антыгемафільныя глабуліны, крыяпрэцыпітат і інш. У якасці К.с. карыстаюцца прэпаратамі з розных раслін: арнікі, вадзянога перцу, каліны, кары дубу, крапівы, крываўніку, купальніку горнага, ліста шалфею. Да К.с. належаць таксама матачныя сродкі для спынення матачных крывацёкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІРАВА́ННЕ (ням. polieren ад лац. polire рабіць гладкім),
апрацоўка вырабаў з металу, драўніны, каменю і інш. матэрыялаў з мэтай зніжэння шурпатасці паверхні і надання ёй бляску. Робіцца звычайна пасля шліфавання на паліравальных станках ці ўручную.
П. металаў робіцца мяккімі хуткавярчальнымі кругамі ці стужкамі з нанесенымі паліравальнымі пастамі або абразіўнымі парашкамі. Выкарыстоўваюць таксама П. магнітна-абразіўнае (зярнятамі магнітна-абразіўнага парашку, размешчанага паміж полюсамі магн. індуктара і паверхняй, што апрацоўваецца), электрахім. (з выкарыстаннем раствору-электраліту і пастаяннага току) і хім. (растварэннем мікраняроўнасцей пры апусканні вырабаў у раствор). П. драўніны бывае сталярнае (поры паверхневага слоя вырабу запаўняюць слоем празрыстай смалы — палітуры) або лакафарбавае (няроўнасці пасля нанясення лаку ці эмалі ліквідуюць мех. спосабамі). П. каменю робяць націраннем шліфаванай паверхні ўвільготненым лямцавым кругам з падачай найтанчэйшага парашку (напр., вокісу волава).
Літ.:
Отделочные операции в машиностроении: Справ. 2 изд. Киев, 1990;
Грилихес С.Я. Электрохимическое и химическое полирование: Теория и практика. Влияние на свойства металлов. 2 изд. Л., 1987;