БРАНЯПО́ЕЗД,

браніраваны чыг. састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самаст. баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезда для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 8 кулямётаў. Бронепаязды выкарыстоўваліся ў час 1-й сусв., грамадз. і 2-й сусв. войнаў. У Вял. Айч. вайне былі бронепаязды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыг. вузлоў і станцый.

т. 3, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРА́ АЛАТА́У,

зімовы сорт яблыні казахскай селекцыі. Атрыманы з сеянцаў сорту Ранет арлеанскі ад свабоднага апылення. На Беларусі вырошчваюць у гаспадарках Гродзенскай вобл. і садаводы-аматары.

Дрэва сярэднярослае, з шырокаавальнай кронай, пладаносіць на 5—6-ы год пасля пасадкі (на клонавых прышчэпах — на 2—3-і год). Плады сярэдняй велічыні (100—115 г) шырокаканічныя, светла-жоўтыя, з лёгкім аранжавым румянцам, дэсертнага прызначэння. Выспяваюць у пачатку кастр., захоўваюцца да крас.—мая. Мякаць шчыльная, дробназярністая, сакаўная, духмяная. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы, ураджайны.

Зара Алатау.

т. 6, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТАЗО́РКА (ад прата... + зорка),

умоўная назва цела, з якога фарміруецца зорка. Уяўляе сабой адасобленую з газапылавога воблака ў выніку яго гравітацыйнай няўстойлівасці шчыльную кандэнсацыю рэчыва, дзе яшчэ не дасягнуты т-ры, неабходныя для пачатку тэрмаядзерных рэакцый — асн. крыніцы энергіі зорак. Пры далейшым сцісканні (на працягу каля 20 млн. гадоў) рэчыва П. разаграваецца і т-ра ў яго нетрах узрастае да 10 млн. К і больш. Гэта стварае ўмовы для працякання рэакцый тэрмаядз. сінтэзу, пасля чаго сцісканне П. спыняецца — утвараецца зорка.

т. 13, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫЕ́КА (Rijeka),

горад у Харватыі, на беразе Рыжскага зал. Адрыятычнага мора. Вядомы з пачатку н.э. З прыгарадамі каля 300 тыс. ж. (2000). Гал. порт краіны, абслугоўвае часткова Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., маторабуд., нафтаперапр., хім., дрэваапр., папяровая, гарбарна-абутковая, харчасмакавая. Вышэйшыя марская і пед. школы, філіялы Заграбскага ун-та. Музеі. Захавалася стараж. забудова горада (15—18 ст.), рамана-гатычны сабор (перабудаваны ў 17—18 ст.), барочная царква св. Віта (1638—1742), гар. вежа (15—18 ст.).

т. 13, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́СКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ (ад ням. Riß — назва прытока Дуная),

рыс, эпоха максімальнага сярэднеплейстацэнавага зледзянення вобласці Альпаў. На раўнінах Зах. Еўропы ёй адпавядае эпоха заальскага, на Беларусі — дняпроўскага зледзянення, у Паўн. Амерыцы — ілінойскага зледзянення. Доўжылася ад канца міндэль-рыскага (александрыйскага) да пачатку рыс-вюрмскага (муравінскага) міжледавікоўяў. Скончылася каля 130 тыс. г. назад. Складалася з дзвюх стадый — рыс I і рыс II (варта, сож). У часы першай з іх ледавік укрываў усю тэр. Беларусі, а другой — дасягаў паўн. краю Палесся.

А.​Ф.​Санько.

т. 13, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУРАБА́Я (Surabaya),

горад у Інданезіі, на в-ве Ява. Адм. ц. правінцыі Усх. Ява. Вядомы з пачатку н.э. 2461 тыс. ж. (2000). Марскі порт, вузел аўтадарог, паромная сувязь з в-вам Мадура. Міжнар. аэрапорт. Другі пасля г. Джакарта прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., маш.-буд. (суднаверфі, аўтазборачны з-д, эл.-тэхн. прадпрыемствы), нафтаперапр., хім., харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапр., цэм., лёгкая. Маст. промыслы (выраб тканіны батык, разьба па дрэве і інш.). Ун-т. Музей. Каля С. база інданез. ВМФ.

т. 15, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ва́нгыля ’евангелле’ (Грыг.), вангаля ’тс’ (Мядзв.), ваянгелле ’тс’ (Шпіл.). Да евангелле (гл.). У апошнім выпадку з метатэзай у пачатку слова пад уплывам другаснага збліжэння з ангел. Гл. ваянгел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гашэ́тка ’гашэтка’ (БРС). Укр. гаше́тка ’тс’. Запазычанне з рус. гаше́тка ’тс’, дзе яно з пачатку XX ст. узята з франц. мовы (gâchette ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праця́жнік ’знак прыпынку ў выглядзе гарызантальнай рысы’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑ік ад праця́жны < праця́гваць. У пачатку XX ст. у тым жа значэнні ўжывалася працяжка (Гіст. лекс., 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ігнарава́ць. Запазычанне з польск. мовы ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 260; Гіст. мовы, 2, 143). Першакрыніца: лац. ignoro ’не ведаю’. Шанскі, 2, I, 6–7; SWO, 296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)