КУРЫЛО́ВІЧ Ганна Мікалаеўна (н. 23.9.1938, в. Загор’е Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. этнограф. Канд. гіст. н. (1979). Скончыла БДУ (1966). З 1957 артыстка Дзярж. нар. хору Беларусі. З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, промыслы і рамёствы. Аўтар кн. «Беларускае народнае ткацтва» (1981), сааўтар прац «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі» (1995), «Беларусы» (М., 1998).

Л.​А.​Суднік.

т. 9, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЛАДАБУХА́РЦЫ,

удзельнікі грамадска-паліт. руху пач. 20 ст. ў Бухарскім эміраце. Ідэйная аснова руху — джадзідызм. М. выступалі за нар. асвету, супраць карупцыі ў дзяржапараце. Пасля рас. Лют. рэв. 1917 створана арг-цыя М. на чале з А.​Мунзімам (старшыня ЦК) і А.​Фітратам (сакратар), якая патрабавала ўтварэння «нар. прадстаўніцтваў», памяншэння падаткаў, свабоды школ і друку. Эмірскі ўрад распачаў супраць М. рэпрэсіі. У студз. 1920 Ф.​Хаджаеў, лідэр радыкальнага крыла М., стварыў у Ташкенце Туркестанскае цэнтр. бюро М.-рэвалюцыянераў. Пасля абвяшчэння Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі (БНСР) у вер. 1920 М. ўзначалілі першы яе ўрад. 11.9.1920 частка М. аб’ядналася з бухарскімі камуністамі ў Бухарскую камуніст. партыю, іншыя далучыліся да басмацтва.

Літ.:

Бухарская революция // Родина. 1989. № 11.

т. 10, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАШКЕ́ВІЧ Мікалай Арсенавіч (20.5. 1936, в. Гарадзішча Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 14.3.1972),

бел. літаратуразнавец, краязнавец, педагог. Скончыў БДУ (1963). Працаваў настаўнікам, нам. дырэктара Сваткаўскай СШ Мядзельскага р-на. Узначальваў літаб’яднанне пры газ. «Нарачанская зара» (г. Мядзел). Пісаў вершы, літ.-знаўчыя артыкулы. Выдаў кн. «З вопыту работы літаратурнага гуртка...» (1968) пра работу школьнага гуртка бел. л-ры, у пасяджэннях якога прымалі ўдзел бел. пісьменнікі (Я.​Брыль, В.​Быкаў, У.​Караткевіч, І.​Навуменка, М.​Танк і інш.). Памяці П. прысвечаны аповесць Быкава «Абеліск», верш А.​Лойкі «Каліны», карціна А.​Пупко «Памяць», раздзел экспазіцыі ў Мядзельскім музеі народнай славы.

Літ.:

Жук В. Сцежка застаецца людзям // Маладосць. 1981. № 9.

Г.​А.​Каханоўскі.

т. 12, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАХМА́Н Муджыбур, шэйх Муджыб (17.3.1920, Тунгіпура, Індыя — 15.8.1975), палітычны і дзярж. дзеяч Бангладэш. Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідэр) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усх. Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваен. ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усх. Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. З 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сац. пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканам. крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х г. Забіты ў выніку дзярж. перавароту.

т. 13, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМАДЗЕ́ЙНАЕ МАСТА́ЦТВА,

аматарская творчасць нар. мас у галіне выяўл. і дэкар.-прыкладнога, муз., тэатр., харэагр. і цыркавога мастацтваў, кінамастацтва, фатаграфіі і інш. Асаблівага росквіту дасягнула ў рэчышчы агульнай маст. культуры, адлюстроўваючы рост эстэт. запатрабаванняў працоўных. Вытокі С.м. ў народнай творчасці. Існуе пераважна ў арганізаваных (самадз. калектывы пры палацах і дамах культуры, цэнтрах творчасці, навуч. установах і інш.) і неарганізаваных (асобныя мастакі, скульптары, фота- і кінааматары) формах. Пра развіццё асобных відаў гл. Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, Самадзейнае музычнае мастацтва, Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва, Аматарскае кіно, Фотамастацтва, Народныя інструментальныя ансамблі, Народныя кансерваторыі, Народныя самадзейныя калектывы, Народныя студыі і клубы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Народныя тэатры, Народныя хары, ансамблі, аркестры.

т. 14, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Варо́ннік ’Veronica officinalis’ (Кіс.). Відавочна, сапсаванае слова з ад’ідэацыяй, па народнай этымалогіі, да варо́на ’птушка’, паколькі ўнутраная форма ўзятага з лац. мовы (veronica) слова была незразумелай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́зірк ’погляд’ (ТСБМ); паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 44), у народнай мове ’імклівы, пабежны погляд’, тады як пагля́д (гл.) адпавядае рус. взгляд. Да пазіраць, зіркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тражкі́ ’чорнае зерне’ (Жд. 1, Шчарб.). Відаць, да ражкі, ражок ’тс’ (ЛА, 2) з прыстаўным т‑ у выніку дзеяння народнай этымалогіі (пры ад’ідэацыі лексемы труці́ць ’атручваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малосей, палес. моло́сей ’малако ў рыб’ (Крыв.). Да малача́й 7 (гл.). Другая частка слова ‑сей пад уплывам народнай этымалогіі ад сеяць (насенне) > ’сеяць семя ў час нерасту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́цеж, пицеч ’прамывіна ў лёдзе на стрыжні ракі’ (ТС). З польск. pacierz ’хрыбетнік’. Другое слова пацеч аформлена пад уздзеяннем народнай этымалогіі да цячы, параўн. рус. течь (назоўнік).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)