праку́с, ‑у, м.

Рана ад укусу; пракушанае месца. Асабліва небяспечныя для худобы паўторныя пракусы скуры на месцы не зажыўшай яшчэ ранкі. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́сці, ‑ляту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. прымёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., што.

Метучы, сабраць у якім‑н. месцы. Прымесці смецце да сцяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтралізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Сканцэнтравацца (сканцэнтроўвацца) у адным цэнтры, у адным месцы. Улада цэнтралізуецца.

2. толькі незак. Зал. да цэнтралізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

balkonowy

balkonow|y

балконны;

drzwi ~e — дзверы балкона;

miejsca ~e тэатр. месцы на балконе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АРГІШЦІХІНІ́ЛІ,

горад, пабудаваны каля 776 да н.э. ў час праўлення цара Урарту Аргішці I. У 4 ст. да н.э. на яго месцы пабудаваны г. Армавір — сталіца Стараж. Арменіі.

т. 1, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

salient​2 [ˈseɪliənt] adj.

1. кі́дкі, характэ́рны;

the salient points in his speech найярчэ́йшыя ме́сцы ў яго прамо́ве

2. які́ выступае ( пра вугал прадмета)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

seating [ˈsi:tɪŋ] n.

1. забеспячэ́нне ме́сцамі для сядзе́ння

2. ме́сцы для сядзе́ння;

The theatre has seating for 600 people. Тэатр разлічаны на 600 месцаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coach​1 [kəʊtʃ] n.

1. BrE міжгаро́дні аўто́бус

2. BrE пасажы́рскі ваго́н

3. карэ́та, экіпа́ж

4. AmE са́мыя та́нныя ме́сцы ў самалёце або́ цягніку́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

till​1 [tɪl] n. скры́нка для гро́шай, ка́са

♦

be caught with one’s hand in the till быць схо́пленым за руку́ на ме́сцы злачы́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАЛАНІ́ЗМ,

слова, запазычанае з польскай мовы. У бел. мову пачалі пранікаць з канца 14 ст. Працэс актыўнага папаўнення слоўніка бел. мовы П. працягваўся да 1930-х г. Запазычанне іх адбывалася 2 шляхамі: вусным (у выніку зносін беларусаў з палякамі як з суседнім народам і з прадстаўнікамі польск. народа, што жылі на Беларусі) і пісьмовым (праз пераклады твораў з польск. мовы на бел.). Сярод П. выдзяляюцца грамадска-паліт. тэрміны («айчына», «братэрства»), ваен. («моц», «палкоўнік»), бытавыя словы («пярсцёнак», «сукенка»), прастамоўныя («быдла», «лямант»). Праз польск. мову ў бел. лексіку прыйшла значная колькасць слоў з інш. моў (лац. «колер», ням. «карэта»). Лексіцы польск. паходжання ў сучаснай бел. мове ўласцівыя: спалучэнні «ен» («эн»), «ён»(«он»), «ан» на месцы насавых галосных ę, ą («парэнчы», «маёнтак», «вандроўка»); «-дл-» («кавадла», «страшыдла»); «-лу-» паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксы «-іск-а» («вятрыска»); «-унак» («пакунак»); «-ізн-а» («бялізна»); цвёрдае вымаўленне зычных перад галоснымі «е» («э»): «бэз», «пэўны»; «я» («а») на месцы ўсх.-слав. «е» («э»): «жалязка», «бляск»; гук «ц» (на месцы «ч»): «цудоўны» (рус. «чудесный»), «цурацца» (рус. «чуждаться»).

П.​У.​Сцяцко.

т. 11, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)