1) раздзел медыцыны, які вывучае пытанні цяжарнасці, родаў, пасляродавага перыяду, іх фізіялогіі, розных парушэнняў, правільнай медыцынскай дапамогі парадзісе;
2) аказанне практычнай медыцынскай дапамогі пры родах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЯРО́ЗКА (Анатоль) (сапр.Смаршчок Мацвей; н. 19.2.1915, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.паэт.Засл.д-рмедыцыны. Скончыў гімназію і ліцэй у Баранавічах, у 1939 мед.ф-т Віленскага ун-та. У 1929—39 публікаваў свае вершы ў віленскіх перыяд. выданнях (часопісы «Заранка», «Шлях моладзі», «Калоссе», газ. «Крыніца»), Рэдагаваў часопісы «Шлях моладзі», «Калоссе», рукапісны гумарыст. час. «З-за плоту» (выйшла 3 нумары). Пасля вер. 1939 пераехаў у Івацэвічы. Працаваў лекарам на Брэст-Літоўскай чыгунцы, у Вял.Айч. вайну — у Баранавіцкім шпіталі. У 1944 выехаў у Познань, дзе быў арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Нардгаўзен. Пасля вайны жыў у Германіі, потым — у ЗША. Першая публікацыя Б. за мяжой — верш «Ліст да маці: (Пераклад з забытага)» (1955). Аўтар зб. «Адзінаццаць вершаў» (1989; на бел. і англ. мовах). У вершах Бярозкі матывы і вобразы адраджэнскай бел. паэзіі, імкненне эстэтызаваць, упрыгожыць, ускладніць фактуру верша тонкай лексічнай арнаментыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (24.5.1906, г. Казань, Расія — 19.11.1975),
савецкі хірург.Акад.АМНСССР (1957), ген.-палк.мед. службы (1963). Герой Сац. Працы (1966). Сын і вучань А.В.Вішнеўскага. Скончыў Казанскі ун-т (1929). Працаваў у ім, з 1931 у Ваенна-мед. акадэміі (Ленінград), з 1933 ва Усесаюзным ін-це эксперым.медыцыны. З 1948 дырэктар Ін-та хірургіі імя А.В.Вішнеўскага АМНСССР і адначасова (з 1956) гал. хірург Сав. Арміі. Навук. працы па мясц. анестэзіі, абязбольванні, гіпатэрміі і штучным кровазвароце пры аперацыях на сэрцы і лёгкіх, праблемах нерв. трофікі ў хірургіі, выкарыстанні палімераў у хірургіі. Упершыню ў свеце выканаў пад мясц. анестэзіяй аперацыю на сэрцы (1953), першую ў СССР аперацыю на «адкрытым сэрцы» ва ўмовах штучнага кровазвароту (1957). Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Тв.:
Дневник хирурга. Великая Отечественная война 1941—1945 гг.М., 1967;
Избранные работы по хирургии и пограничным областям. Т. 1—2. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦКЕ́ВІЧ (Валянцін Пятровіч) (н. 30.3.1933, Мінск),
беларускі гісторык. Брат А.П.Грыцкевіча. Канд.мед.н. (1963). Скончыў Мінскі ін-т замежных моў (1955), Мінскі мед.ін-т (1956), гіст.ф-тБДУ (1957). У 1956—71 працаваў урачом у Беларусі і Ленінградзе, з 1971 у Ваенна-мед. музеі Мін-ва абароны СССР, з 1988 на кафедры музеязнаўства Санкт-Пецярбургскага ін-та культуры. Даследуе гісторыю медыцыны і геаграфіі Беларусі, гісторыю музеязнаўства, тэорыю і методыку гісторыі, гісторыю міграцыі бел. інтэлігенцыі. Адзін з арганізатараў і старшыня (з 1988) Бел. грамадска-культурнага т-ва ў Пецярбургу, чл. Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровы чл.Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
Тв.:
Путешествия наших земляков: Из истории страноведения Белоруссии. Мн., 1968;
Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980 (разам з А.Мальдзісам);
Нашы славутыя землякі. Мн., 1984;
От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986;
С факелом Гиппократа: Из истории бел. медицины. Мн., 1987;
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). У 1964—86 маст. рэдактар час. «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Сярод твораў: серыя акварэлей «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—82), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—79), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Дзяды» паводле паэмы А.Міцкевіча (1973), «Паўстанне 1863 г.» (1978), «Спынім забойствы...» да 500-годдзя Міколы Гусоўскага (1980), серыя «Асветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг У.Дубоўкі, П.Броўкі, У.Караткевіча, І.Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамен перад прафесарамі ў Падуанскім універсітэце», «Знахаркі» і інш. для Музея гісторыі медыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны свет нашых азёр», «Паселішча на Сенніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні» і панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг.» для Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі, «Мінск у 1890 г.» для Музея М.Багдановіча (1992—93, усе ў Мінску).
П.Драчоў. Кірыла Тураўскі. З серыі «Асветнікі». 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГНО́СТЫКА (ад грэч. diagnōstikos здольны распазнаваць),
раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае метады і прынцыпы распазнавання хваробы, пастаноўкі дыягназу, назначэння лячэння і правядзення прафілактычных мерапрыемстваў. Уключае 3 асн. раздзелы: семіётыку (вывучае сімптомы хваробы), метады дыягнастычнага абследавання хворага (дыягнастычную тэхніку), метадалагічныя асновы, якія вызначаюць тэорыю і метады дыягназу. Пры Д. нараўне з анамнезам, мед. аглядам аўскультацыяй, пальпацыяй, перкусіяй выкарыстоўваюць удасканаленыя тэхн. сродкі і метады — ангіяграфію, камп’ютэрную тамаграфію, рэнтгенаграфію, фонакардыяграфію, электракардыяграфію, электраэнцэфалаграфію, эндаскапію, радыеізатопную і ультрагукавую Д. і інш. З дапамогай эндаскапічных, рэнтгеналагічных, ультрагукавых метадаў даследавання, лапараскапіі праводзяць Д. захворванняў гінекалагічнага профілю. Ультрагук выкарыстоўваюць у акушэрстве для прэнатальнай Д. (дае магчымасць удакладніць стан плода, плацэнты, правесці Д. заган развіцця плода). Д. неабходная пры даследаванні нервовай, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, касцявой, мочавыдзяляльнай сістэм, органаў стрававання. Найб. важная ранняя Д. захворванняў, зыход якіх залежыць ад своечасовасці лячэння (напр., раку, туберкулёзу). Адным са шляхоў ранняй Д. з’яўляецца дыспансернае абследаванне практычна здаровых людзей. Гл. таксама Дыспансерызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБО́Н ((Le Bon) Густаў) (7.5.1841, г. Нажан-ле-Ратру — 13.12.1931),
французскі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Д-рмедыцыны. Скончыў Парыжскі ун-т (1886). Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этн. канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гіст. працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства. Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сац. роўнасці і рэвалюцый, дасягненні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Яўген Ніканоравіч) (5.3.1884, г.п. Краснагвардзейскае Белгародскай вобл., Расія — 27.5.1965),
расійскі заолаг і паразітолаг. Акад.АНСССР (1939), АМНСССР (1944). Ген.-лейт.мед. службы. Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1908). З 1921 праф. гэтай акадэміі. У 1933—44 ва Усесаюзным ін-це эксперым.медыцыны ў Ленінградзе, адначасова ў Таджыкскім філіяле АНСССР (да 1951). З 1942 дырэктар Заал. ін-та АНСССР і кіраўнік (з 1946) аддзела Ін-та эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМНСССР, з 1962 кансультант гэтага ін-та. Навук. працы па паразіталогіі і агульнай біялогіі. Стварыў вучэнне аб прыроднай ачаговасці трансмісіўных хвароб, канцэпцыю аб паразітацэнозах. Даследаваў цыклы развіцця і патагенез многіх гельмінтаў, фауну лятаючых насякомых-крывасмокаў. Для вывучэння эпідэмічных заразных хвароб правёў экспедыцыі ў Сярэднюю Азію, Сібір, Закаўказзе, Крым і інш. Залаты медаль імя І.І.Мечнікава АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1950. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Природная очаговость трансмиссивных болезней в связи с ландшафтной эпидемиологией зооантропонозов. М.; Л., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКСАЛО́ГІЯ (секс + ...логія),
навука, якая вывучае палавыя функцыі чалавека ў фізіял., псіхал. і сац. аспектах. Засн. на інтэграцыі медыцыны з рознымі аспектамі немед. навук (псіхалогія, сацыялогія, педагогіка, філасофія і інш.). У С. значная ўвага аддаецца праяве сексуальнай патрэбы ў адпаведнасці з уплывам сац. асяроддзя, пытанням нормы і адхіленняў у палавых паводзінах (цесна змыкаецца з сексапаталогіяй).
Вылучылася і стала самаст. у 20 ст. Першымі пачалі сістэм. вывучэнне палавога жыцця (пераважна паталаг. форм) урачы. Сярод заснавальнікаў С. праф. псіхіятрыі Венскага ун-та Р.Крафт-Эбінг, швейц. неўрапатолаг А.Фарэль, З.Фрэйд, ням. дэрматолаг і венеролаг І.Блох і інш. Апошнія даследаванні ў эмбрыялогіі, эндакрыналогіі, нейрафізіялогіі, эвалюц. біялогіі, гінекалогіі і інш. навуках дазволілі значна ўзбагаціць і пашырыць веды ў галіне дыферэнцыяцыі і ўзаемаадносін полаў.
Літ.:
Имелинский К Сексология и сексопатология: Пер. с пол. М., 1986;
Фрейд З. Очерки по психологии сексуальности: Пер. с нем. М., 1990;
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1956) і Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957). Замежны чл.АНСССР (1947). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1945). Скончыў Будапешцкі ун-т (д-рмедыцыны, 1917). З 1922 у Нідэрландах, Вялікабрытаніі (д-р філасофіі Кембрыджскага, 1927), ЗША. З 1930 у Венгрыі: з 1931 праф. Сегедскага, з 1945 — Будапешцкага ун-таў. З 1947 у марской біял. лабараторыі і Ін-це па вывучэнні мышцаў у г. Вудс-Хол (ЗША). Навук. працы па працэсах біял. акіслення, хіміі вітамінаў, механізмах мышачнага скарачэння. Вылучыў з жывёльных і расл. тканак аскарбінавую к-ту, адкрыў антыгемарагічны фактар — вітамін Р, устанавіў прыналежнасць рыбафлавіну да комплексу вітаміну B2. Выявіў у скарачальным мышачным бялку (актаміязіне) 2 звязаныя паміж сабой часткі — актын і міязін, механізм ініцыяцыі адэназінтрыфасфатам працэсу скарачэння мышцаў, каталітычныя функцыі дыкарбонавых к-т у працэсах тканкавага дыхання. Стварыў шэраг тэорый мышачнага скарачэння. Нобелеўская прэмія 1937.