МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ МЕДЫЦЫ́НЫ, Рэспубліканскі музей гісторыі медыцыны Беларусі. Засн. ў 1990 у Мінску, адкрыты ў 1993. Збор экспанатаў пачаты Р.Р.Кручком у 1950-я г.Пл. экспазіцыі 120 м², каля 31,4 тыс. экспанатаў (1999). У музеі прадстаўлены матэрыялы пра асн. этапы развіцця медыцыны на Беларусі са стараж. часоў да пач. 20 ст., станаўленне мед.навук. школ, дзейнасць мед. работнікаў у Вял.Айч. вайну. Ёсць калекцыя аптэчнага посуду з археал. раскопак, фотаальбомы пра ўдзел бел. медыкаў у рус.-яп. вайне 1904—05, удзельнікаў 1-га з’езда ўрачоў Мінскай губ. ў 1908, рэдкія экзэмпляры мед. л-ры, рэчы з асабістых архіваў вучоных і практыкаў аховы здароўя, фотаздымкі выпускаў магілёўскіх цэнтр. фельч. школы (1905) і цэнтр. школы павітух (1911), земскіх урачоў, сясцёр міласэрнасці Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абшчын Чырв. Крыжа, мед. інструменты, узнагароды і інш. Выдае матэрыялы гісторыка-практычных канферэнцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКАДЭ́МІЯ ВЕТЭРЫНА́РНАЙ МЕДЫЦЫ́НЫ.
Засн. ў 1924 у Віцебску як вет.ін-т на базе Віцебскага вышэйшага с.-г. тэхнікума (з 1921), губернскага вет.-заал. музея (з 1918), вет. бактэрыялагічнай лабараторыі (з 1913). З 1994 акадэмія вет.медыцыны. У 1996/97 Навуч.г. ф-ты: ветэрынарны, зоатэхнічны, завочны, павышэння кваліфікацыі ветурачоў і зоаінжынераў, кіраўнікоў саўгасаў і калгасаў; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ МЕДЫЦЫ́НА,
сістэма навук. ведаў і практычная дзейнасць, якія маюць на мэце ўмацаванне здароўя асабістага складу войск, папярэджанне і лячэнне баявых ран і захворванняў. Тэарэт. асновай ваеннай медыцыны з’яўляецца ваен.-мед. навука — галіна ведаў, якая абапіраецца на навук. даныя агульнай медыцыны і ваен. навукі. У практычнай дзейнасці ваенная медыцына абапіраецца на сістэму і метады мед. забеспячэння ўзбр. сіл. Адным з асн. элементаў ваеннай медыцыны з’яўляецца ваен.-мед. адукацыя — сістэма фарміравання і ўдасканалення ваен.-мед. кадраў і планамернага папаўнення падрыхтаванымі для нясення ваен. службы ўрачамі, фельчарамі і г.д. Стан ваеннай медыцыны і канкрэтныя формы яе развіцця вызначаюцца эканам. ладам грамадства, арг-цыяй узбр. сіл і ўзроўнем развіцця мед. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСЭ́ ((Dausset) Жан Батыст Габрыэль) (н. 19.10.1916, г. Тулуза, Францыя),
французскі імунолаг. Чл.Франц. акадэміі навук і медыцыны, Бельг. каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Праф.эксперым.медыцыны (1978). Скончыў Парыжскі ун-т (1945). З 1946 дырэктар лабараторыі Франц.нац. цэнтра пералівання крыві, з 1948 у Гарвардскім, з 1958 у Парыжскім ун-тах, з 1968 дырэктар Франц.нац. ін-та навук. даследаванняў. Навук. працы па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі. Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі. Нобелеўская прэмія (1980; разам з Б.Бенасерафам і Дж.Д.Снелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВАЧО́Ў (Іван Паўлавіч) (?—1891),
бел. грамадскі дзеяч і вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмедыцыны (1880). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). З 1863 нам. губернскага ўрачэбнага інспектара ў Мінску. Навук. працы па эпідэміялогіі, судовай медыцыне, антрапалогіі, гісторыі і тэорыі медыцыны. Распрацаваў пытанні этыялогіі туберкулёзу (1880) і раскрыў сац. характар гэтай хваробы. Апісаў рэфлекторны характар неўрозаў (1881). Прэзідэнт навук.т-ва мінскіх урачоў (1871—78).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (11.1.1890, Масква — 5.4.1974),
гісторык медыцыны, адзін з першых арганізатараў аховы здароўя ў СССР, дзярж. дзеяч Беларусі. Праф. (1952). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). Кіраўнік Медыка-сан. аддзела Петраградскага ВРК (1917). Удзельнік стварэння Чырв. Крыжа (1918). У 1924—30 нарком аховы здароўя БССР, адначасова на мед. ф-це БДУ. З 1945 на навук. рабоце. Навук. працы па гісторыі і тэорыі аховы здароўя ў СССР, гісторыі ваен.медыцыны, Чырв. Крыжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛДСТАЙН ((Goldstein) Джозеф Леанард) (н. 18.4.1940, г. Самтэр, ЗША),
амерыканскі генетык. Д-рмедыцыны (1966), праф.медыцыны і генетыкі (1977). Скончыў ун-т Вашынгтона і Лі ў г. Лексінгтан (штат Віргінія, 1962). Працаваў у Бостане, Сіэтле, з 1972 у паўд.-зах.мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук. працы па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме жывёл і чалавека, прафілактыцы і лячэнні атэрасклерозу. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з М.С.Браўнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РВІН ((Kervin) Джозеф) (н. 1932),
касманаўт ЗША. Д-рмедыцыны, капітан 1-га рангу ВМС ЗША. Скончыў каледж «Холі Крос» у Вустэры (1953), Паўн.-Зах.ун-т (1957, г. Чыкага), школу ваен.-марской авіяц.медыцыны. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 25.5—22.6.1973 з П.Вейцам і Ч.Конрадам здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 1-га экіпажа), у час якога выходзіў у адкрыты космас. Працягласць палёту 28,03 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧО́К (Рыгор Раманавіч) (2.10.1918, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. —4.3.1987),
бел. вучоны ў галіне гісторыі медыцыны і сацыяльнай гігіены. Д-рмед.н. (1965), праф. (1967).
Скончыў Мінскі мед.ін-т (1940). У 1954—73 у Мінскім мед. ін-це, з 1983 у Гродзенскім мед. ін-це (да 1985 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях гісторыі медыцыны і аховы здароўя на Беларусі.