КА́РПУЦЬ (Іван Мацвеевіч) (н. 1.1.1938, в. Даўбянкі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1961). З 1964 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1979 заг. кафедры, з 1989 прарэктар). Навук. працы па патамарфалогіі, кроваўтварэнні, імуннай рэактыўнасці здаровых жывёл і хворых на незаразныя, пратазойныя, бактэрыяльныя і вірусныя хваробы, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, імуналогіі размнажэння, лактацыі, вітаміна- і антыбіётыкатэрапіі.
Тв.:
Иммунная реактивность свиней. Мн., 1981;
Микроэлементозы сельскохозяйственных животных. Мн., 1986 (у сааўт.);
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);
Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1991 (у сааўт.);
Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. Мн., 1993.