СУСПЕ́НЗІІ (ад лац. suspensio падвешванне), завісі,
дысперсныя сістэмы ў якіх часцінкі цвёрдай дысперснай фазы знаходзяцца ў завіслым стане ў вад кім дысперсійным асяроддзі; грубадысперсныя сістэмы з памерамі часціна дысперснай фазы большымі за 10−6 м.
Неструктураваныя С. седыментацыйна-няўстойлівыя; часцінкі дысперснай фазы асядаюць пад дзеяннем сілы цяжару (гл.Седыментацыя); зпрычыны значных памераў практычна не ўдзельнічаюць у броўнаўскім руху дыфузіі (гл.Золі). Атрымліваюць С. змешваннем сухіх парашкоў з вадкасцю, дыспергаваннем цвёрдых цел у вадкасці, выдаленнем цвёрдай фазы ў вадкім асяроддзі (метады кандэнсацыі; напр., утварэнне С. пры ахаладжэнні перасычаных раствораў). Тыповы С. — пульпа, эмалевыя фарбы, цэментны растворы. У прыродных умовах С. ўтвараюцца пры размыванні глебы і грунтоў вадой, выніку выветрывання і вылугоўвання, пры забруджванні вадаёмаў атм. пылам. Выкарыстоўваюць С. ў хім., цэментавай, сілікатнай папяровай, тэкст., харч. і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАТАЛО́ГІЯ [ад грэч. teras (teratos) пачвара + ...логія],
навука, якая вывучае пачварнасці і заганы развіцця чалавека, жывёл, раслін. Цесна звязана з біялогіяй і медыцынай, асабліва з нармальнай, параўнальнай і паталаг. анатоміяй, эмбрыялогіяй, мед. генетыкай і малекулярнай біялогіяй. Як самаст. навука развіваецца з 1-й пал. 19 ст. На Беларусі навук. школа патолагаанатамаў створана Ю.В.Гулькевічам. Навук. даследаванні ў галіне Т. вядуцца ў НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў пад кіраўніцтвам Г.І.Лазюка, Мінскім мед. ун-це (анатомія храмасомных хвароб, генет. вынікі чарнобыльскай катастрофы, прафілактыка спадчынных хвароб, марфал. праявы і прычыны прыроджаных заган развіцця чалавека).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАЛЕ́ННЕ,
мясцовая сасудзіста-тканкавая ахоўна-прыстасавальная рэакцыя арганізма на ўздзеянне патагенных раздражняльнікаў; адна засн. прыкмет некаторых хвароб. Прычыны ўзнікнення З. бываюць экзагенныя (мех., фіз., хім. і біял.) і эндагенныя (тромбы, адклады солей, прадукты змярцвення і распаду тканак, інфаркты, гематомы і інш.). Прыкметы З. падзяляюцца на агульныя (павышэнне т-ры цела, пачашчэнне пульсу, змена саставу крыві, знясіленасць) і мясцовыя (пачырваненне, прыпухласць, боль, парушэнне функцый). У З. вылучаюць 3 стадыі: альтэрацыю, эксудацыю, праліферацыю. Альтэрацыя — парушэнне жыўлення клетак, дыстрафічныя, некратычныя і атрафічныя змены ў тканках; скажэнне абмену рэчываў, парушэнне фіз.-хім. якасцей тканак. Эксудацыя — расстройствы кровазвароту з выхадам вадкай ч. крыві і лейкацытаў з крывяносных сасудаў. Праліферацыя — размнажэнне клетачных элементаў на мяжы запалёнай і здаровай тканак. За праліферацыяй паступова развіваецца рэгенерацыя. Развіццё З. залежыць ад узросту, харчавання, абмену рэчываў, вынік — ад стану арганізма, формы З. і памераў яго ачага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНУО́ТЭР (Rainwater) Леа Джэймс (9.12.1917, г. Каўнсіл, штат Айдаха, ЗША — 31.5.1986),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1968). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1939). З 1939 у Калумбійскім ун-це (з 1952 праф., у 1951—53 і 1956—61 дырэктар Невіскай цыклатроннай лабараторыі). Навук. працы па нейтроннай спектраскапіі, ядз., нейтроннай і мезоннай фізіцы. Выказаў гіпотэзу аб несферычнасці ядзер зпрычыны дэфармавання нейтронных абалонак цэнтрабежнымі сіламі (сфераідальная мадэль ядра Р.; 1950), якую ў 1953 пацвердзілі О.Н.Бор і Б.Р.Мотэльсан. Вызначыў масу µ+-мезона (разам з В.Л.Фітчам), вымераў радыусы ядзер з атамнымі нумарамі ад 13 да 83 і ўдакладніў значэнне радыуса пратона (1953). Удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Борам і Мотэльсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Как возникла модель сфероидальных ядер // Успехи физ. наук. 1976 Т. 120, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМУНАПАТАЛО́ГІЯ,
навука пра імуналагічныя хваробы; раздзел імуналогіі; адзін з кірункаў паталогіі. Таксама паталагічныя змены ў арганізме, абумоўленыя парушэннямі імунітэту. Суправаджаюцца імунадэфіцытам — паніжэннем ахоўных магчымасцей арганізма пад уплывам антыгенаў. Бываюць пры марфал. і функцыян. зменах у сістэме неспецыфічнага і спецыфічнага імунітэту, закранаюць генет., сістэмныя, клетачныя, малекулярныя і інш. механізмы рэагавання арганізма на чужародныя субстанцыі. Аснову для развіцця імунадэфіцыту складаюць разбалансаванасць сістэмы кіравання імунітэтам, уздзеянне на яго клеткі вірусаў, бактэрый, хім. (у т. л.лек.) рэчываў, прадуктаў дысметабалізму і інш. Імунадэфіцыт бывае прыроджаны, або першасны (генет. абумоўлены), другасны, або набыты, транзіторны (пераходны). Прыкметы І. залежаць ад прычыны ўзнікнення, закранаюць гумаральную, марфал. і інш. сферы. Найб. небяспечныя віды І. — сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД), асобныя аўтаімунныя хваробы, алергічныя хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАПІ́Я (ад грэч. therapeia догляд, лячэнне),
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення хвароб (этыялогію), механізмы іх развіцця (патагенез), метады распазнавання (дыягностыку), лячэнне і прафілактыку захворванняў унутр. органаў (нырак, печані, сэрца, страўніка, залоз унутр. сакрэцыі і інш.). Т. наз. таксама т.зв. кансерватыўныя метады лячэння хвароб: лекамі (лекавыя сродкі), у т. л. гарманальнымі сродкамі (гармонатэрапія), вакцынамі і сывараткамі (вакцынатэрапія, сератэрапія), рознымі відамі іянізавальнага выпрамянення (прамянёвая тэрапія), кліматычнымі ўмовамі (клімататэрапія), масажам, фіз. фактарамі і практыкаваннямі (фізіятэрапія), лячэбным харчаваннем, лячэбнай фізічнай культурай, крыятэрапіяй і інш. Цесна звязана заховай здароўя.
Адрозніваюць Т.: этыятропную, накіраваную на ліквідацыю прычын хваробы; замяшчальную — папаўненне рэчываў, якіх не хапае ў арганізме; патагенет. (выкарыстанне сродкаў, якія разрываюць механізм развіцця хваробы); сімптаматычную, якая ўключае лячэбныя мерапрыемствы, накіраваныя на ліквідацыю пэўных сімптомаў захворвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФТЫЗІЯТРЫ́Я (ад грэч. phthisis сухоты + iatreia лячэнне),
раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае прычыны, механізмы развіцця, эпідэміялогію туберкулёзу, распрацоўвае метады яго дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі. Вылучылася з тэрапіі. Выкарыстоўвае комплекс дыягнастычных метадаў: клінічных, рэнтгеналагічных, біяхім. і інш.
На Беларусі даследаванні па Ф. праводзяцца ў НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі, у Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім мед. ун-тах. Асн. кірункі даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкі туберкулёзу, павышэнне эфектыўнасці лячэння дэструктыўных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986), лазератэрапія пазалёгачнага туберкулёзу і інш. Уклад у развіццё Ф. зрабілі І.С.Гельберг, В.С.Кароўкін, М.М.Ламака, Я.Б.Меве, С.М.Мялкіх, В.П.Скіба, П.С.Крыванос і інш.
Літ.:
Визель А.А., Гурылева М.Э. Туберкулез. М., 1999;
Савченко Н.Е., Шишко Е.И. Медицинская клиническая наука // Наука Беларуси в XX столетии. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВАЛІ́ДНАСЦЬ (ад лац. invalidus слабы, хворы),
працяглая або пастаянная страта працаздольнасці ці значнае абмежаванне яе. У залежнасці ад ступені страты адрозніваюць 1, 2 і 3-ю групы І. Пры наступленні І. назначаюцца пенсіі або штомесячныя дапамогі, прадастаўляюцца інш. віды забеспячэння і абслугоўвання. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае наступныя прычыны І., кожная з якіх мае пэўныя прававыя вынікі: агульнае захворванне (у т. л. калецтва, не звязанае з вытв-сцю або работай); калецтва прац. і прафес. захворванне; раненне (кантузія ці калецтва, атрыманыя пры абароне дзяржавы, пры выкананні інш. абавязкаў ваен. службы) або захворванні, спалучаныя са знаходжаннем на фронце; калецтва, атрыманае ў выніку няшчаснага выпадку і не звязанае з выкананнем абавязкаў ваен. службы, ці захворванне, не звязанае са знаходжаннем на фронце. Пры неабходнасці ўстанаўліваецца час наступлення І. (з дзяцінства, да пачатку прац. дзейнасці і г.д.), калі з гэтай акалічнасцю звязаны пэўныя прававыя вынікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫПЕДАГО́ГІКА,
плынь у педагогіцы, якая грунтуецца на адмаўленні выхавання як мэтанакіраванага працэсу фарміравання асобы. Узнікла ў 1970-я г. ў ЗША і краінах Зах. Еўропы. Яе тэарэтыкі [К.Берэйтэр (ЗША), М.Манані (Францыя), А.Мілер (Швейцарыя), Р.Шэрэр, Э. фон Браўнмюль, К.Рутчкі (ФРГ) і інш.] зыходзяць зкульт.-антрапал. уяўленняў пра глыбокую раз’яднанасць пакаленняў як непазбежны вынік развіцця сучаснай цывілізацыі, паколькі дарослыя зпрычыны хуткіх сац.-культ. змен не могуць перадаць дзецям той тып культуры, які стаў для моладзі рэальнай апорай у жыцці. Прадстаўнікі антыпедагогікі лічаць выхаванне сістэмай траўміруючага кантролю (а то і прамога гвалтавання) над асобай, яно выклікае патагенныя для самасвядомасці асобы працэсы, разбурае псіхічнае здароўе маладога пакалення, якому патрабаванні цывілізацыі не пад сілу. На іх думку, толькі спантаннае фарміраванне чалавека вядзе да гуманізацыі грамадства.
акалічнасці, наяўнасць якіх пры ўчыненні злачынства сведчыць пра тое, што дадзенае злачыннае дзеянне або сам злачынец з’яўляецца менш грамадска небяспечным, чым пры адсутнасці такіх акалічнасцей. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь З.а.а. прызнаюцца: прадухіленне вінаватым шкодных вынікаў яго злачынства або добраахвотнае пакрыццё нанесенай страты ці прычыненай шкоды; учыненне злачынства ў выніку збегу цяжкіх асабістых ці сямейных абставін, або пад уплывам пагрозы ці прымусу, зпрычыны матэрыяльнай і інш. залежнасці, або пад уплывам моцнага душэўнага хвалявання, выкліканага неправамернымі дзеяннямі пацярпелага, або пры абароне ад грамадска небяспечнага пасягання; учыненне злачынства непаўналетнім або жанчынай у стане цяжарнасці; шчырае раскаянне або яўка з павіннай; актыўнае садзеянне выкрыццю злачынства. Пры назначэнні пакарання суд можа ўлічваць таксама З.а.а., якія не вызначаны законам.