Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фа́зіс
(гр. phasis = з’яўленне)
першы момант у развіцці якой-н.з’явы, у змене формы або стану якога-н. цела.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
жы́вапіс, ‑у, м.
1. Від выяўленчага мастацтва, які перадае прадметы і з’явы навакольнага свету пры дапамозе фарбаў. Творы жывапісу. Пейзажны жывапіс.// Характар, манера мастацкага паказу, уласцівыя гэтаму віду мастацтва. Слабыя і моцныя бакі жывапісу мастака.
2.зб. Творы гэтага віду мастацтва: карціны, фрэскі і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычы́ннасць, ‑і, ж.
1. Удзел у чым‑н., дачыненне да чаго‑н. Абгрунтаванне думкі аб прычыннасці «Новай зямлі» да генезісу беларускага рамана атрымалася неглыбокім і скамечаныя.«Полымя».
2. У філасофіі — форма сувязі і ўзаемадзеяння з’яў аб’ектыўнага свету, якая выяўляе неабходную абумоўленасць адной з’явы другой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўнале́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны ў адным кірунку з чым‑н.; які па ўсёй сваёй даўжыні знаходзіцца на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Раўналежныя лініі. □ Тут якраз ішла вялікая грунтавая дарога, раўналежная да шашы.Чорны.
2. Які супадае з іншым; аднолькавы. Раўналежныя з’явы. Раўналежныя тэксты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТМАСФЕ́РНАЯ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ,
1) сукупнасць электрычных з’яў і працэсаў у атмасферы Зямлі (эл. поле атмасферы, іанізацыя паветра, эл. зарады воблакаў і ападкаў, эл. токі і разрады ў атмасферы і інш.). Каля зямной паверхні існуе стацыянарнае эл. поле; Зямля мае адмоўны зарад, атмасфера ў цэлым зараджана дадатна. У трапасферы ўсе воблакі і ападкі, пыл і інш. завіслыя часцінкі электрычна зараджаны. Атмасферная электрычнасць — прычына ўтварэння маланак, агнёў святога Эльма (свячэнне на вастрыях званіц, мачтаў і інш.), з ёй звязаны палярныя ззянні.
2) Раздзел фізікі атмасферы, які вывучае гэтыя з’явы.