фо́рум
(лац. forum = плошча)
масавы прадстаўнічы сход, з’езд (напр. ф. вучоных).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кангрэ́с, ‑у, м.
1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе. Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру. Першы кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыянала.
2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.
[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злёт, злёту, М злёце, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. злятацца — зляцецца.
2. Сход, з’езд прадстаўнікоў якой‑н. масавай арганізацыі або якой‑н. прафесіі. Злёг піянераў. Злёт калгаснікаў-жывёлаводаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДЗІНА́ЦЦАТАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КП(б)Б,
гл. Шосты з’езд КП(б)Б.
т. 1, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАНА́ЦЦАТАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КП(б)Б,
гл. Сёмы з’езд КП(б)Б.
т. 6, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕВЯ́ТАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КП(б)Б,
гл. Чацвёрты з’езд КП(б)Б.
т. 6, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕСЯ́ТАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КП(б)Б,
гл. Пяты з’езд КП(б)Б.
т. 6, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сло́вам, пабочн.
Ужываецца для кароткага абагульнення сказанага: карацей кажучы, увогуле. Словам, адзеўся я ў самае лепшае, што меў, бо прыехаў на вельмі вялікае ў маім жыцці дзіва: на першы з’езд «Маладняка». Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́хам, прыназ. з Р.
З дапамогай, пры дапамозе. З’езд [Саветаў] абавязаў Паркамзем узмацніць падрыхтоўку кадраў для сельскай гаспадаркі шляхам арганізацыі курсаў. «Весці». Некалькі назоўнікаў агульнага роду ўтворана шляхам словаскладання: кніганоша, лежабока, пустамеля, самавучка. Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНАЯ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ЖАНЧЫ́Н (МДФЖ),
масавая дэмакратычная арг-цыя, якая аб’ядноўвае жанчын свету «для сумеснай барацьбы ў імя заваявання і абароны сваіх правоў грамадзян, маці, працоўных, у імя шчасця дзяцей, забеспячэння міру, дэмакратыі і нац. незалежнасці» (Статут МДФЖ). Створана 1.12.1945 у Парыжы на Міжнар. жаночым кангрэсе. У 1999 у МДФЖ уваходзілі больш за 130 нац. арг-цый больш як 100 дзяржаў. Актыўна ўдзельнічае ў руху прыхільнікаў міру. Вышэйшы орган — з’езд (у ліст. 1998 у Парыжы адбыўся XII з’езд МДФЖ). З’езд выбірае прэзідэнта МДФЖ (з 1998 С.Жан, Францыя) і Кіруючы к-т, які кіруе арг-цыяй паміж з’ездамі. Штаб-кватэра МДФЖ (Кіруючы к-т і Сакратарыят) знаходзіцца ў Парыжы (да 1989 — у Берліне).
т. 10, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)