электрафатагра́фія

(ад электра- + фатаграфія)

спосаб фатаграфічнага ўзнаўлення адлюстраванняў, заснаваны на ператварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электронагра́фія

(ад электрон- + -графія)

метад даследавання будовы рэчыва, заснаваны на дыфракцыі электронаў, якія пранізваюць рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да калгаса, калгасаў, належыць ім. Калгасны статак. Калгасныя палеткі. Калгаснае будаўніцтва. // Які ўваходзіць у калгас, працуе ў калгасе. Калгаснае сялянства. Калгасны каваль. Калгасны аграном.

2. Заснаваны на калектыўнай форме гаспадаркі. Калгасны лад. Калгасная вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драпе́жніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да драпежніка (у 1 знач.), уласцівы яму. Драпежніцкія воўчыя звычкі. Звярыны драпежніцкі нораў.

2. Накіраваны на захоп, аграбленне каго‑, чаго‑н. Драпежніцкая палітыка імперыялістаў.

3. Заснаваны на асабістай выгадзе; шкодніцкі, негаспадарлівы. Драпежніцкая высечка лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрапу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

1. Від шматгалосся, заснаваны на адначасовым гарманічным спалучэнні некалькіх самастойных галасоў, а таксама навука пра разнавіднасці і правілы падобных спалучэнняў.

2. Аддзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

3. Мелодыя, якая гучыць адначасова з асноўнай мелодыяй.

[Ням. Kontrapunkt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Еўропы. Еўрапейскія краіны. Еўрапейскі алень. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». // Які адносіцца да народаў і дзяржаў Заходняй Еўропы. Еўрапейская культура. Еўрапейская прэса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіла́ба-тані́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на захаванні пэўнай колькасці складоў у вершаваным радку пры правільным чаргаванні ў ім націскных і ненаціскных складоў (пра вершаскладанне). Для.. сілаба-танічнай сістэмы характэрна аднатыпнасць рытмічнага і метрычнага малюнка ў межах вершаванай страфы, наяўнасць рыфмаў. «Полымя».

[Ад грэч. syllabē — склад і tonos — паціск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліпты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вылічэннямі, якія адносяцца да эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя інтэгралы. Эліптычная геаметрыя.

2. Які мае форму эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя галактыкі.

3. У мовазнаўстве — заснаваны на апушчэнні якога‑н. члена сказа, які лёгка падразумяваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́льны, -ая, -ае.

1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.

Р. факт.

2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.

Рэальныя планы.

Р. тэрмін.

3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.

Рэальная палітыка.

Р. погляд на жыццё.

Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.

Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.

|| наз. рэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акцыяне́рны

(ад фр. actionnaire = акцыянер)

заснаваны на акцыях2 (напр. а-ае таварыства).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)