-пор
(гр. poros = праход, адтуліна)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «адтуліна», «праход».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-скапія
(гр. skopeo = назіраю)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да назірання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-скоп
(гр. skopeo = назіраю)
другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае назву прылад для назірання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-тамія, -томія
(гр. tome = адразанне, адсяканне)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «рассячэнне».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-тэка
(гр. theke = сховішча, ёмішча)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «сховішча», «ёмішча».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-фаг
(гр. phagos = які пажырае)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «пажыральнік», «паглынальнік».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-фанія, -фонія
(ад гр. phone = гук)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «гучанне».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-фіты
(гр. phyton = расліна)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на прыналежнасць да раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-харыя, -хорыя
(гр. choreo = прасоўваюся)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «пашырэнне», «распаўсюджанне».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-хром
(гр. chroma = колер, фарба)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «колер», «фарба».