Зямельныя ўладанні памешчыка. У роднай вёсцы дзеда на месцы панскага маёнтка да вайны быў арганізаваны калгас.Рылько.// Панскі двор, сядзіба. Маёнтак захаваўся цалкам, і дом, і паркі, і сады, і ўся будоўля.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбрае́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. узбройваць — узброіць і узбройвацца — узброіцца.
2. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, бою. Вытворчасць узбраення. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне.М. Ткачоў.
•••
Гонка ўзбраеннягл. гонка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kríegszustandm -(e)s, -zustände вае́ннае стано́вішча; стан вайны́;
den ~ verhängen [erklären] (über A) уве́сці [аб’яві́ць] (дзе-н.) вае́ннае стано́вішча
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
а́рмія, -і, мн. -міі, -мій, ж.
1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.
Служыць у арміі.
Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).
2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.
3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій аднаго або некалькіх родаў войск.
Танкавая а.
4.перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.
А. настаўнікаў.
А. змагароў за мір.
|| прым.арме́йскі, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІ́РНЫ ДАГАВО́Р,
від дагавора міжнароднага, якім юрыдычна замацоўваецца спыненне становішча вайны і аднаўленне мірных адносін паміж ваюючымі дзяржавамі. Як правіла, уключае пастанову аб спыненні ваен. дзеянняў і становішча вайны, урэгуляванні тэр. пытанняў, пакрыцці страт, нанесеных вайной, вяртанні ваеннапалонных, адказнасці ваен. злачынцаў, лёсу заключаных да вайны дагавораў і пагадненняў і г.д. Можа быць прэлімінарны (папярэдні) або канчатковы, агульны (яго ўдзельнікі — усе ваяваўшыя дзяржавы) або сепаратны (дагавор заключаны толькі паміж некаторымі з дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў вайне). Змест М.д. вызначаецца характарам вайны, якая папярэднічала яму. Напр., Парыжскія М.д. 1947 паміж дзяржавамі — пераможцамі ў 2-й сусв. вайне і былымі саюзнікамі фаш. Германіі ў Еўропе — з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй — пабудаваны на дэмакр. і справядлівых прынцыпах, якія з’явіліся выяўленнем вызв. характару 2-й сусв.вайны. М.д. 1947 аднолькавыя па сваёй структуры і складаюцца з 8 асн. раздзелаў: прэамбулы, тэр., паліт., ваен., эканам. пастаноў, раздзелаў адносна вываду войск, рэпарацый і рэстытуцый. Адсутнасць М.д. паміж дзяржавамі не азначае наяўнасці становішча вайны.