КУЗЬМІ́Н (Аляксандр Трыфанавіч) (н. 24.7.1918, в. Даброціна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў БДУ (1949). Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1948—50 заг. аддзела прапаганды і агітацыі Савецкага райкома КПБ Мінска. З 1951 заг. аддзела прапаганды і агітацыі, з 1953 аддзела школ і ВНУ Мінскага гаркома КПБ, з 1955 заг. аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкома КПБ. У 1958—62 сакратар Мінскага абкома КПБ, з 1962 заг. аддзела прапаганды і агітацыі, з лют. 1971 па жн. 1986 сакратар ЦККПБ. Чл.ЦККПБ з 1966, чл.БюроЦККПБ з лют. 1971. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1979—84, Вярх. Савета БССР у 1963—80, 1985—90, нам. старшыні Вярх. Савета БССР у 1967—71.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА (Мікалай Фёдаравіч) (н. 5.1.1935, г. Гомель),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1960). Працаваў з 1952 у канструктарскім бюроМін-ва гандлю, з 1962 у Ін-це будаўніцтва і архітэктуры, з 1971 у «Белкамунпраекце», з 1974 у «Мінскпраекце». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975) і тэр. стадыёна «Дынама» (1980), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), 17 паркаў і сквераў вакол водна-паркавай сістэмы (1988), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад Камсамольскага воз. да вадасх. Дразды (1989), помнік партызанам-падпольшчыкам братам Сянько (1973, у сааўт.). Сярод інш. работ: праект генплана г. Старыя Дарогі (1967), паркі ў Оршы (1971), Віцебску (1972), Кобрыне (1973), Асіповічах (1982), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт-.).
ірландскі паліт. дзеяч, дыпламат, праваабаронца. Пасля пакарання смерцю бацькі за ўдзел у Ірландскім паўстанні 1916 разам з маці пераехаў у Дублін. З 1919 або 1921 да 1937 у Ірландскай рэспубліканскай арміі, потым адвакат. Заснавальнік (1946) і лідэр Рэсп. партыі Ірландыі. У 1948—51 міністр замежных спраў. Дэп. парламента (1947—58). Старшыня Амністыі міжнароднай (1961—74) і Міжнароднага бюро міру (1968—74). У 1963—70 ген. сакратар Міжнар. камісіі юрыстаў (дзейнічала з 1952 у Зах. Берліне, наглядала за станам правоў чалавека ў Герм.Дэмакр. Рэспубліцы і інш.усх.-еўрап. краінах). Выступаў за выкананне правоў чалавека, раззбраенне і рух у абарону міру. У 1974—76 камісар ААН па Намібіі. Нобелеўская прэмія міру 1974 (разам з Э.Сата).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ УСЕБЕЛАРУ́СКАЯ КРАЯЗНА́ЎЧАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ.
Адбылася 29.11.1924 у Мінску. Каля 40 дэлегатаў ад краязнаўчых і грамадскіх арг-цый. У дакладзе Цэнтр.бюро краязнаўства (ЦБК, дакладчык С.Скандракоў), выступленнях У.Пічэты, М.Мялешкі і інш. адзначаліся дасягненні мясц. краязнаўчых арг-цый, выяўленне аб’ектаў вывучэння, папулярызацыя вынікаў даследаванняў, у т. л. выданне зб. «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925—28), стварэнне музея ў Оршы, вывучэнне курганоў на Мазыршчыне. Падкрэслівалася неабходнасць стварэння масавых краязнаўчых арг-цый, выдання інструктыўна-метадычнай л-ры і спец. часопіса. Канферэнцыя прыняла рэзалюцыі па арганізац. пытанні і па дакладах навук. устаноў, заклікала прызнаць краязнаўства дзярж. справай, вызначыла перспектывы і метады каардынацыі краязнаўчай работы ў БССР. На Усесаюзны краязнаўчы з’езд абраны Скандракоў, Пічэта, М.Каспяровіч, Ю.Бібіла, М.Каршукоў, Грыгор’еў, Б.Самцэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
таталіза́тар
(фр. totalisateur, ад totaliser = падсумоўваць)
1) механічны лічыльнік на скачках, які паказвае суму грашовых ставак на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае такія стаўкі і аддае выйгрыш;
2) гульня на грошы на скачках.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЕ́НЕК (Казімір Францавіч) (5.2.1895, в. Радашавічы Серадзскага ваяв., Польшча — лют. 1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. У рэв. руху з 1912. З 1914 працаваў на заводах Украіны. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. Са снеж. 1918 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Беларусі. У 1920—23 на парт. і сав. рабоце ў Магілёве, Гомелі, Барысаве. У час парт. чысткі (1921) абвінавачаны ў пралет. ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», пазней — у шпіянажы. Нарком працы (1927—29), гандлю (1929—30), земляробства (1933—37) БССР, нам. старшыні СНКБССР (1930—34). Чл.ЦК з 1927 і БюроЦККП(б)Б з 1930. Чл.ЦВКБССР з 1924 і яго Прэзідыума з 1931. Чл.ЦВКСССР з 1931. 9.5.1937 арыштаваны органамі НКУС, 21.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІ́НСКІ (Аляксандр Кузьміч) (кастр. 1886, в. Муравілле Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — ?),
дзеяч бел.нац. руху. Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1912). Прымыкаў да партыі эсэраў. З 1918 чл. прэзідыума Кіеўскай бел. рады і заг.бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада БНР на Украіне; саветнік Мін-ва замежных спраў урада БНР. З 1921 у Літве: старшыня Бел.нац. сувязі, замежнага ЦК партыі бел. эсэраў, Бел.нац.к-та, выдаваў час. «Покліч». Адзін з арганізатараў Бел.паліт. канферэнцыі ў Празе (1921). Удзельнічаў у ліквідацыі ўрада БНР у кастр. 1925. Неаднойчы арыштаваны царскімі, румынскімі, літ. ўладамі. Пасля пераезду ў БССР працаваў у ВСНГ Беларусі, НДІ прам-сці. У 1930 арыштаваны, сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988.
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну сакратар Харкаўскага, Гомельскага падп. к-таў РКП(б), на падп. рабоце ў тыле войск Дзянікіна, нач. палітаддзела дывізіі. У 1920—24 у РВСЗах. фронту і ў калегіі ВЧК—ДПУ. З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Беластоцкага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ, Дамброўскага акр.к-та КПП, чл.ЦККПЗБ. У жн. 1926 арыштавана польск. ўладамі і зняволена на 6 гадоў у турму. Са жн. 1933 чл.БюроЦККПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦККП(б)Б. У 1934 чл. польск. сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. У 1934—35 і ў 1937 кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПП. Са жн. 1937 у СССР, у гэтым жа годзе беспадстаўна рэпрэсіравана. Рэабілітавана пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАВА (Грэк) Надзея Рыгораўна
(н. 17.9.1910, Мінск),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1941). З 1927 на швейнай ф-цы «Кастрычнік» у Мінску. З 1933 старшыня ЦК саюза рабочых швейнай прам-сці. У 1937—40 нам. і заг.прамысл.-трансп. аддзела ЦК, 3-і сакратар ЦККП(б)Б. У 1938 — 47 Старшыня Вярх. Савета БССР. З 1941 сакратар Казанскага гаркома ВКП(б). З 1943 нам. старшыні СНКБССР. З 1947 міністр харч. прам-сці БССР, у 1949—52 нам. міністра харч. прам-сці РСФСР. Чл.ЦК і БюроЦККП(б)Б у 1938—40. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47, СССР у 1946—50, РСФСР у 1951—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎ (сапр.Кострыкаў) Сяргей Міронавіч
(27.3.1886, г. Уржум, цяпер Кіраўскай вобл., Расія — 1.12.1934),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Чл. партыі бальшавікоў (з 1904), яе ЦК (з 1923) і Палітбюро ЦК (з 1930, з 1926 кандыдат), сакратар ЦК (1934). Скончыў Казанскае механіка-тэхн. вучылішча (1904). За рэв. дзейнасць у 1905, 1906—08 і 1911—12 зняволены ў турмах. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе і грамадз. вайны, адзін з кіраўнікоў устанаўлення сав. улады на Паўн. Каўказе. У маі—вер. 1920 паўнамоцны прадстаўнік Сав. Расіі ў Грузіі, у кастр. 1920 кіраўнік рас. дэлегацыі на папярэдніх мірных перагаворах з Польшчай у Рызе. У 1921—25 сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана. З 1926 першы сакратар Ленінградскага губкома (з 1927 абкома) і Паўн.-Зах.бюроЦК ВКП (б). Загінуў у выніку тэрарыст. акта ў Смольным.