РАХМА́Н Муджыбур, шэйх Муджыб (17.3.1920, Тунгіпура, Індыя — 15.8.1975), палітычны і дзярж. дзеяч Бангладэш. Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідэр) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усх. Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаванываен. ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усх. Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. З 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сац. пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканам. крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х г. Забіты ў выніку дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНШЭЙН Давід Іосіфавіч (май 1903, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — пасля 1960),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, журналіст. У 1920—29 сакратар Віленскіх гаркомаў КСМ Літвы і КПЗБ, 2-і сакратар Віленскага, сакратар Гродзенскага акр. к-таў КПЗБ. Кіраваў цэнтр. краёвай рэдакцыяй КПЗБ. З 1934 рэдактар газ. «Чырвоны сцяг» і інш. выданняў КПЗБ і КСМЗБ на мовах насельніцтва Зах. Беларусі. Тройчы (1921, 1929, 1936) арыштаваны польск. ўладамі і асуджаны на розныя тэрміны зняволення. З кастр. 1939 супрацоўнік абл.газ. «Вольная праца» ў Беластоку, у Вял.Айч. вайну — падп.газ. «Белостокская правда», пасля вайны — газ. «Wolna Polska» («Свабодная Польшча») і «Wolność» («Свабода»). У 1953—59 на журналісцкай рабоце ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДЗІ́НА (Sandino) Аўгуста Сесар (18.5.1895, Нікінаома, каля г. Масая, Нікарагуа — 21.2.1934),
дзеяч нац.-вызв. руху Нікарагуа. Рабочы на шахтах і рудніках у Нікарагуа, Гандурасе, Гватэмале і Мексіцы. У кастр. 1926 арганізаваў паўстанне рабочых залатых прыіскаў Сан-Альбіна супраць акупацыі Нікарагуа войскамі ЗША. Узначаліў паўстанцкую армію, якая да 1931—32 налічвала 6 тыс.чал. і кантралявала значную ч.тэр. Нікарагуа. Запрошаны на мірныя перагаворы з новым урадам краіны, арыштаваны па загадзе камандуючага нац. гвардыяй А.Самосы Гарсія і расстраляны. У яго гонар названы Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызвалення ў Нікарагуа.
Літ.:
Гонионский С.А. Сандино. М., 1965;
Идейное наследие Сандино: Пер. с исп. М., 1982;
Гутьеррес Дуарте М.А. Аугусто С.Сандино. М., 1991.
арганізацыя нацыянальна арыентаванай часткі бел.правасл. святароў Віленскай і Гродзенскай губ., якія знаходзіліся ў эвакуацыі. Створаны напярэдадні Лют. рэвалюцыі 1917 у Маскве. У СБПД уваходзілі протаіерэі І.У.Карчынскі, С.І.Кульчыцкі, святары Л.С.Паеўскі, Рапнін, Усякоўскі і інш. Саюз далучыўся да бел.нац. руху з цэнтрам у Маскве. Летам 1917 правёў з’езд правасл. святароў-беларусаў, на якім прынята рэзалюцыя ў нац. духу. Члены саюза супрацоўнічалі з арг-цыяй бел. каталіцкага духавенства «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (пазней — Беларуская хрысціянская дэмакратыя), імкнуліся да беларусізацыі царк. жыцця, праводзілі пропаведзі на бел. мове. Спыніў дзейнасць у пач. 1918. Актыўныя члены СБПД былі арыштаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАМБАЛІ́ЙСКІ Аляксандр Стаіменаў (1.3.1879, г. Славовіца, Балгарыя — 14.6.1923),
балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся аграноміі ў Германіі (1900—02). З 1902 адзін з лідэраў Балг. земляробчага нар. саюза (БЗНС). Выступаў супраць германафільскай палітыкі цара Фердынанда і ўрада В.Радаславава. У 1915 арыштаваны і прыгавораны да пажыццёвага зняволення. У 1918 амнісціраваны. З кастр. 1919 кіраўнік кааліцыйнага, з мая 1920 аднапарт. (БЗНС) урада Балгарыі. Адзін са стваральнікаў тэорыі аграрызму, паводле якой асновай паліт. жыцця краіны абвяшчалася сялянства. Урад С. правёў шэраг дэмакр. рэформ, спрабаваў наладзіць адносіны з Сав. Расіяй, але 9.6.1923 у выніку ваен. перавароту скінуты. С. спрабаваў узняць у адказ сял. паўстанне, але быў схоплены і пасля катаванняў забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХАДЖЭ́ННЕ Ў НАРО́Д»,
масавы рух радыкальнай рас. моладзі (прадстаўнікі розных плыняў народніцтва) у вёску ў 1870-я г. Пачалося летам 1873, найб. размаху дасягнула вясной-летам 1874 (ахапіла 37 губерняў Расіі). Прыхільнікі П.Л.Лаўрова («лаўрысты») мелі на мэце прапаганду сярод сялян ідэй сацыялізму, паслядоўнікі анархічна-бунтарскіх ідэй М.А.Бакуніна («бакуністы») — арг-цыю масавых антыўрадавых выступленняў. Цэнтры падрыхтоўкі: пецярбургскі і маскоўскі гурткі чайкоўцаў, «Кіеўская камуна». Рух разгромлены паліцыяй: да ліст. 1874 арыштаваны 4 тыс.чал., найб. актыўныя асуджаны на «працэсе 193-х» (кастр. 1877—лют. 1878).
Літ.:
Филиппов Р.В. Из истории народнического движения на первом этапе «хождения в народ». Петрозаводск. 1967;
Троицкий Н.А. Первые из блестящей плеяды: Большое о-во пропаганды, 1871—1874 гг. Саратов. 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГУ́Н Георгій Іосіфавіч (парт.псеўд.Максімаў; 5.10.1903, в. Пузевічы, цяпер в. Партызанская Гродзенскага р-на — 13.9.1960),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1925). З 1922 на падп.парт. рабоце ў Зах. Беларусі: чл. і сакратар Скідзельскага раённага, чл. Гродзенскага, сакратар Баранавіцкага, Пінскага і Беластоцкага акр. к-таў КПЗБ. На III канфер.КПЗБ (1926) выбраны чл.ЦК. За рэв. дзейнасць у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Пасля вызвалення з турмы на падп. рабоце. Адзін з арганізатараў Скідзельскага паўстання 1939. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток). Да чэрв. 1941 заг. аддзела Скідзельскага райвыканкома. Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1945 на сав. і гасп. рабоце ў г. Скідзель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМІ́Р (сапр.Язерніцкі) Іцхак
(н. 15.10.1915, г.п. Ружаны Брэсцкай вобл.),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Ізраіля. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це і Яўрэйскім ун-це Іерусаліма. З пач. 1930-х г. у сіянісцкім руху. З 1935 у Палесціне, дзе ўдзельнічаў у дзейнасці сіянісцкіх арг-цый, у т. л.тэрарыст. «групы Штэрна». У 1941 і 1946 быў арыштаваныбрыт. ўладамі, у 1946—48 у эміграцыі. Пасля стварэння Ізраіля да 1965 у разведцы «Масад». З 1970 член, з 1975 старшыня Выканкома партыі «Херут», якая з 1973 дзейнічае ў складзе блока «Лікуд». З 1973 дэп., у 1977—80 спікер кнесета (парламента). У 1980—83 міністр замежных спраў. У 1983—84 і 1986—92 прэм’ер-міністр Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛЕ́НСКІ Антон Паўлавіч (5.7 1818, г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 1874),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. У 1840-я г. прыхільнік арыстакратычнай эміграцыі А.Чартарыйскага, выказваўся за скасаванне прыгону. У 1860-я г. адзін з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі і ў Літве. З вер. 1862 чл. Віленскага к-та «белых». З лют. 1863 чл.Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, непасрэдна кіраваў паўстанцкай арг-цыяй Міншчыны, арганізоўваў распаўсюджванне на Беларусі падп. выданняў, у т. л.«Гутаркі старога дзеда». 1.6.1863 арыштаваны, у 1865 засуджаны на 15 гадоў катаргі ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Кракаве. Памёр у Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ Фларыян Паўлавіч (28.10.1884, Мінск — 22.10.1937),
тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў бел.прафес.т-ра. Скончыў драм. школу ў Варшаве (1902). У арганізаваных ім драм. калектывах ставіў спектаклі на бел. мове («Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, 1907, «Паўлінка» Я.Купалы, 1913). Адзін са стваральнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, у 1917—20 маст. кіраўнік і рэжысёр. У 1919 некаторы час працаваў у Вільні, дзе паставіў «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. Як рэжысёр абапіраўся на практыку папярэднікаў (І.Буйніцкага і інш.) і традыцыі бел.нар.т-ра, імкнуўся да жыццёвай дакладнасці і праўдзівасці, шырока выкарыстоўваў у пастаноўках нар. музыку, спевы. Быў арганізатарам і першым маст. кіраўніком (1920—21), у 1922—29 вядучым акцёрам БДТ-1 (цяпер Нац.т-р імя Я.Купалы). Перанёс на яго сцэну свае лепшыя пастаноўкі з таварыства: «Рысь» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Міхалка» Далецкіх, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Апошняе спатканне» У.Галубка, «Сягонняшнія і даўнейшыя» К.Буйло і інш.; паставіў новыя: «Прымакі», «Сон на кургане» і «Адвечная песня» Я.Купалы, «Ганка» У.Галубка і інш. У БДТ-3 паставіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1929), «Ярасць» Я.Яноўскага (1930). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, стваральнік яркіх драм. і камедыйных вобразаў. Яго акцёрскай індывідуальнасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў псіхал. сутнасць характару, асэнсаванне сац. прыроды персанажаў, выразны вонкавы малюнак ролі, жанравая разнастайнасць: Быкоўскі, Сымон («Паўлінка», «Раскіданае гняздо»), Рычард Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), цётка Чарлея («Цётка з Бразіліі» Б.Томаса). З 1926 пачаліся ганенні на Ж. 18.7.1930 ён арыштаваны. засуджаны на 5 гадоў зняволення, працаваў на Беламорканале. 8.7.1937 зноў арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.:
Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: Біягр. нарыс. Мн., 1972;
Сабалеўскі А. Асоба мастака. Літ. -крытыч. артыкулы. Мн., 1992.