ірдзе́ць і рдзець, ‑дзее; незак.
Вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець. Ірдзее сцяг чырвоны, Як водбліскі зарніц. Колас. За дрэвамі маленькага парку слаба рдзела вечаровае неба. Савіцкі. // чым. Быць ярка-чырвоным ад чаго‑н. Спелай марошкай ірдзее Скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч. / у безас. ужыв. Толькі стала рдзець на ўсходзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лунь, ‑я, м.
1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў; мышалоў. Балоты лунь. Палявы лунь.
2. Абл. Белы балотны туман. Бялее ўсход, на паплавах і ў полі паднімаецца лунь. Гартны. Белы лунь уцякае з узвышша-гары, Пракладае дарогу для сонца. А. Александровіч.
•••
Сівы як лунь гл. сівы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзель, ‑і, ж.
1. Частка, доля, выдзеленая каму‑н. для карыстання, апрацоўкі і пад. — Каму гэты? — паказаў пальцам Кісяленка на крайні кусок хлеба. — Першаму, — адказаў Віктар. Марынчук узяў сваю дзель. С. Александровіч. Мацвею тады хутарок дастаўся. Быў якраз такі на яго дзель абрубак зямлі. Лобан.
2. Вынік дзялення аднаго ліку на другі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нераскры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які яшчэ не раскрыўся, не распусціўся (пра пупышкі, кветкі). Шышкі кедра паспяваюць толькі пад восень другога года і асыпаюцца нераскрытымі, з насеннем ўнутры. Гавеман.
2. Які застаўся нерастлумачаным, нявыяўленым. Нераскрытае злачынства. □ У зборніку [«Беларуская дарэвалюцыйная проза»] шырока прадстаўлены творы малавядомых пісьменнікаў, а таксама невядомых аўтараў, псеўданімы якіх асталіся нераскрытымі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераднаваго́дні, ‑яя, ‑яе.
Які бывае перад Новым годам, папярэднічае Новаму году. Баяўся я не смерці: ёй наглядзеўся ў вочы досыць, пачынаючы ад той памятнай пераднавагодняй ночы, калі ступіў на крымскую зямлю ў Камыш-Буруне. С. Александровіч. — Гэта ж казка, святочны феерверк, пераднавагодняе ўпрыгожанне, — прыпаўшы тварам да шкла, выказаў голасна сваё захапленне Анатоль. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́га, ‑і, ДМ празе, ж.
1. Жаданне, патрэбнасць піць. Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. А. Александровіч.
2. чаго, да чаго. Моцнае жаданне чаго‑н. Відаць, у гэтага чалавека жалезная самадысцыпліна, велізарная прага да жыцця. М. Ткачоў. Прага помсты за спаленыя вёскі і смерць блізкіх падвоіла рады партызан. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рум, ‑у, м.
Разм. Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты. Румам у нас называецца тое месца, куды вывозяць зімою калоды з лесу, каб вясною збіць іх у плыты і сплаўляць па рэчцы. Колас. Хлопцы хадзілі на рум, дзе завіхаліся плытнікі каля высокіх ярусаў бярвення. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самака́т, ‑а, М ‑каце, м.
1. Уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.
2. Прыстасаванне па колцах або роліках, на якім катаюцца дзеці пры адштурхоўванні ад зямлі нагой. Па тратуарах грукацелі на самакатах хлапчукі — мурзатыя, у падраных на каленях портачках. Савіцкі.
3. Механічнае рухальнае прыстасаванне. Па самакату Бервяно Ідзе пад нож Варштата. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты); бадзяцца (звычайна без справы). Каля буданоў сюды-туды сноўдаюцца людскія постаці. Кулакоўскі. Вучоба не лезла ў галаву, пісаць таксама не хацелася,.. [Кастусь] сноўдаўся з кута ў кут, не знаходзячы месца. С. Александровіч. Цяпер.. [дзеці] сноўдаюцца па двары — шукаюць сабе занятак. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такела́ж, ‑у, м.
1. Сукупнасць усіх снасцей судна (пяньковых і металічных тросаў).
2. Сукупнасць прыстасаванняў з тросаў, блокаў, ланцугоў для пад’ёму і перамяшчэння грузу. Рыхтуй такелаж, плытагоны! А. Александровіч. // Такелажныя работы. Людзі брыгады Івана Леўкіна не збіраліся кідаць пачатую работу — не даручаць жа такелаж і мантаж фермы якой-небудзь іншай брыгадзе. Дадзіёмаў.
[Гал. takelage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)