МІХА́ЙЛАЎ (Анатоль Арсеньевіч) (н. 27.5.1939, г.п. Заметчына Пензенскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989). Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Чл. Еўрапейскай АН і Мастацтваў (1993). Скончыў БДУ (1961). У 1966—74 і з 1980 у БДУ (з 1987 заг. кафедры). У 1974—80 у Цэнтры сац. развіцця і гуманіт. спраў (Нью-Йорк — Вена). З 1992 рэктар Еўрап. гуманітарнага ун-та. Навук. працы па гісторыі філасофіі, сучаснай зах. філасофіі і метадалогіі гуманіт. ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні ў філасофіі 20 ст. ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.
Тв.:
Современная философская герменевтика. Мн., 1984;
Проблема «субъективности» в фундаментальной антологии М.Хайдеггера // Проблема сознания в современной западной философии. М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТЭЛЬСАН ((Mottelson) Бенжамін Рой) (н. 9.7.1926, г. Чыкага, ЗША),
амерыканска-дацкі фізік-тэарэтык. Чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1958). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1973). Скончыў ун-т Перд’ю (1947). З 1950 у Ін-це тэарэт. фізікі ў Капенгагене, з 1953 у Еўрап. цэнтры ядз. даследаванняў, з 1957 праф.Сканд. ін-татэарэт. фізікі. У 1993—97 дырэктар Еўрап. цэнтра тэарэт.ядз. фізікі (Італія). Навук. працы па ядз. фізіцы. Распрацаваў абагульненую (калектыўную) мадэль ядра (разам з О.Борам; 1952). Пабудаваў звышцякучую мадэль ядра (разам з Борам, Д.Пайнсам; 1958). Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Борам, Дж.Рэйнуотэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Структура атомного ядра. Т. 1—2. М., 1971—77 (разам з О.Борам);
Элементарные виды возбуждения в ядрах // Успехи физ. наук. 1976. Т. 120, № 4.
бел. мастак. Скончыў Цэнтр.эксперым. студыю маст. праектавання пры Саюзе мастакоў СССР у Маскве (1970). У 1952—65 мастак Брэсцкага абл.драм.т-ра, у 1970—80 гал. мастак Ін-татэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957), «Позняе каханне» (1963) А.Астроўскага, «Блудны сын» Э.Ранета (1958), «Два клёны» Я.Шварца (1960), «Асцярожна, Мякішавы» А.Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава (абодва 1963), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1964), «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева (1965) і інш. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае святло» (1966), «Узбярэжжа» (1971), «У грыбы» (1974), «Пейзаж. У выхадны» (1976), «На рацэ Свіслач» (1979), «Вечар» (1981), «Светлы дзень» (1983), «Ружовая раніца» (1985), калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РЫНА (Ларыса Аляксандраўна) (н. 22.3.1936, в. Куляшыха Хараўскага р-на Валагодскай вобл., Расія),
бел. мовазнавец і педагог. Чл.-кар. Акадэміі адукацыі Беларусі (1996). Д-рпед.н. (1986), праф. (1987). Скончыла Азербайджанскі пед.ін-т моў (1963). Працавала ў школах і ВНУг. Баку. З 1970 у БДУ (з 1988 заг. кафедры методыкі выкладання рус. і бел. моў і л-р, з 1993 нам. дэкана, з 1996 дэкан філал. ф-та). Даследуе праблемы методыкі выкладання рус. і бел. моў, бел.-рус. моўных узаемаадносін, рыторыкі. Аўтар кніг «Культура рускага маўлення ў школах з беларускай мовай навучання» (1982), «Развіццё звязнай мовы вучняў» (1985), «Методыка рускай мовы ў школах Беларусі» (1990), «Рыторыка» (1994), сааўтар падручнікаў па рус. мове для 5—9-га класаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́НХЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1472 у г. Інгальштат герцагам Людвігам. У 1800 пераведзены ў Ландсгут, з 1826 у г. Мюнхен. У 1997/98 навуч.г. каля 60 тыс. студэнтаў; ф-ты: каталіцкай тэалогіі, пратэстанцкай тэалогіі, юрыд., прамысл. эканомікі, паліт. эканоміі, лясной гаспадаркі, мед. (у т. л. стаматалогія), вет., гісторыі мастацтва, філасофіі, тэорыі навук, статыстыкі, псіхалогіі і педагогікі, антрапалогіі, моў і л-р, сац. навук, матэматыкі, фізікі, хіміі і фармакалогіі, біялогіі, навук аб Зямлі. У складзе ун-тан.-д. лабараторыі, цэнтры, ін-ты, у т. л. лабараторыя ядз. фізікі, цэнтры лінгвістычных даследаванняў, па вывучэнні Японіі, малекулярнай біялогіі, ін-т педагогікі. Б-кі: універсітэцкая (2,5 млн. тамоў), ф-таў (3 млн. тамоў). Астр. і геафіз. абсерваторыі, бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДЗЁНАЎ (Мікалай Васілевіч) (10.4.1886, Масква — 19.6.1945),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), д-рс.-г.н. (1938), праф. (1922). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1911). З 1911 у Горы-Горацкім с.-г. вучылішчы, з 1922 у БСГА. З 1943 у АН Беларусі (у Маскве), з 1944 у Кішынёўскім с.-г. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па метадах вырошчвання маладняку буйн. раг. жывёлы ў розных умовах, нормах і рацыёнах кармлення с.-г. жывёл, матэм. метадах аналізу біялогіі росту маладняку буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Закономерности в росте молодняка крупного рогатого скота и свиней // Зап.Бел. гос. акад. сел. хоз-ва. Горки, 1928. Т. 7;
расійскі геолаг і палеантолаг. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1933). Замежны член Сербскай АН (1968). Скончыў Горны ін-т у Петраградзе (1915), з 1920 праф. гэтага ін-та. У 1946—51 старшыня Прэзідыума Туркм. філіяла АНСССР, у 1946—52 дырэктар Лабараторыі азёразнаўства АНСССР. Навук. працы па стратыграфіі, палеанталогіі, палеагеаграфіі палеазою і карысных выкапнях Урала, Сярэдняй Азіі, Усх.-Еўрап. платформы, па вывучэнні фацый і інш. Кіраваў складаннем геал. карт СССР. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1946. Залаты медаль імя М.М.Пржавальскага 1927. Залаты медаль імя А.П.Карпінскага АНСССР 1949.
Тв.:
Учение о фациях: Геогр. условия образования осадков. Т. 1—2. М.; Л., 1955—56;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎМЫВА́КІН (Сяргей Барысавіч) (н. 17.4.1930, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кіргізія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна (1961). З 1961 працаваў у Душанбе. З 1967 у Мінску: гал. архітэктар праектаў, нач. аддзела ін-та «Белдзіпрагандаль», з 1990 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы: гандл. цэнтры па вул. Маскоўскай у Брэсце (1977), па вул. Ракасоўскага ў Пінску (1990, у сааўт.), па Ракаўскай шашы (1934, у сааўт.) і ў жылым раёне Паўд. Захад 1 і 2 у Мінску (1982, 1984, у сааўт.), рэсп.спарт. комплекс «Раўбічы», Палац шахмат па вул. К.Маркса (1982, у сааўт.), рэканструкцыя будынкаў ГУМа (1984) і ЦУМа (1990, абодва ў сааўт.) у Мінску; клуб-сталовая, мед. блок і добраўпарадкаванне пляжа санаторыя «Беларусь» у Місхоры (Крым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Яўген Канстанцінавіч) (н. 17.8.1939, в. Рахавец Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1962). З 1970 у Мінскім пед. ін-це, Мінскім ін-це культуры, Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі. З 1990 заг. кафедры гуманіт. дысцыплін Бел.дзярж. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі. Даследуе гісторыю культ. будаўніцтва, паліт. партый, арг-цый і рухаў, сац.-эканам., паліт. і культ. развіцця Беларусі. Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі» (ч. 1—2, 1998).
Тв.:
Формирование кадров народного образования Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1981;. Ленинский комсомол Белоруссии — общеобразовательной школе: Содержание, формы и методы работы по обучению и ком. воспитанию молодежи (1941—1980 гг.). Мн., 1982 (разам з У.І.Навіцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯФЁДАЎ (Піліп Дзіямідавіч) (18.10.1838, г. Іванава, Расія — 25.3.1902),
рускі пісьменнік. У 1862—63 вольны слухач Маскоўскага ун-та. Чл.-кар. (з 1887), правадзейны чл. (з 1894) Маскоўскага археал.т-ва. Друкаваўся з 1858. У сац.-этнагр. нарысах «Дзявочнік» (1868), «Каляды» (1871), «Нашы фабрыкі і заводы» (1872), зб. апавяданняў «На людзях» (1872), аповесці «Сценя Дубкоў» (1898) і інш. паказаў умовы працы іванаўскіх тэкстыльшчыкаў і жыццё сялян 2-й пал. 19 ст. Аўтар нарыса «Рух сярод башкіраў перад пугачоўскім бунтам; Салават, башкірскі батыр» (1880), цыкла апавяданняў «У гарах і стэпах Башкірыі» (1882) і інш. У творах — выкарыстанне этнагр. матэрыялаў, фальклору, нар. мовы. Пісаў вершы, публіцыст. артыкулы, фельетоны, запісваў рус. і башкірскі фальклор.
Тв.:
Избр. произв. Иваново, 1959;
В горах и степях Башкирии: Повесть и рассказы. Уфа, 1988.