праме́са

(фр. promesse, ад лац. promissio = абяцанне)

дакумент, згодна з якім уладальнік аблігацыі або латарэйнага білета, калі на іх выпадае выйгрыш, абавязваецца ўступіць іх за пэўную плату іншай асобе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

раху́нак

(польск. rachunek, ад ням. Rechnung)

1) дакумент, у якім вызначана сума грошай, што павінна быць заплачана за што-н.;

2) запіс фінансавых або гаспадарчых аперацый (напр. асабісты р.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фармакапе́я

(ад гр. pharmakon = лякарства + poieo = раблю)

афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, захоўванні і назначэнні лякарстваў, а таксама пералік лекавых рэчываў, якія павінны знаходзіцца ў аптэцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вэртэпа ’яселькі’ (Кольб.). Укр. верте́п ’тэатр лялек, у якім ігралі калядную містэрыю’, рус. верте́п (у Даля прыводзіцца толькі як паўдн.-укр.), польск. дыял. wertep ’тс’ (з усх.-слав. моў). Мабыць, ідэнтычнае па паходжанню з словам *vьrtьpъ ’пячора, круча, яр і да т. п.’ (параўн. бел. вярце́п ’вялікі роў, які зарос кустамі’, ве́рцеп ’старарэчышча з вірам’ (Яшк.), укр. верте́п, верте́па, рус. верте́п, верте́па). Паводле падання, Хрыстос нарадзіўся ў пячоры. Параўн. Брукнер, 607.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагост ’магільнік’ (ТСБМ). Рус. пого́ст ’царкоўная абшчына, прыход, царква з жылымі дамамі, службы’, дыял. ’магільнік’, ст.-рус. погостъ ’жылое падвор’е князя і яго світы пры падаткаабкладанні’ (X ст.). Першапачатковае значэнне ’заезны дом, у якім затрымліваліся князь і духоўныя асобы’. Ад госць, гасціць (гл. Фасмер, 3, 295). Як мяркуе Зяленін (Табу, 2, 150), значэнне ’магільнік’ узнікла на базе першапачатковага ў выніку табу. У бел., відаць, кніжнае запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́рнік, комарнік ’будан з лазовых галін, абкладзены зямлёю’ (жытк., Нар. сл.). Укр. гуц. комарник ’хаціна для авечага пастуха’, бойк. ’хата для пастухоў на паланіне’, ’хлеўчык на паланіне, у якім пастухі вараць сыр’; польск. паўдп. komar nik, чэш. валаш., славац. komärnik ’столік, паліца ў пастухоўскай хаціне, на якіх сохне сыр’. Карпатызм. Парсун, рум. согпагпіс ’задняя, адгароджаная частка ў пастухоўскай хаце, дзе сушыцца сыр’. Відавочна, генетычна звязаны з каморамі.). (Махэк* > , 271).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бегун, беґун ’завеса’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.): двери на бегунах (беґунах). Запазычанне з польск. biegun (ад biegać) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 39). Трэба дадаць, што факт запазычання сведчыцца толькі гукам ґ, бо гэта слова ёсць і ў рус. мове (бегуны́ з падобным значэннем), і ва ўкр. (бігун). Таму можна лічыць, што бел. бегу́н ’бягун, слупок, на якім трымаюцца вароты ў шуле’ (Бяльк.) і бягу́н ’завеса’ з’яўляюцца самастойнымі ўсх.-слав. утварэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадырава́цца 1, мадэравацца ’ўбірацца’, ’важнічаць’, ’манернічаць, крыўляцца’ (паст., шчуч., шальч., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. moderować (się) ’тс’, у якім зліліся дзве лексемы: 1) moderować (się) ’стрымліваць, лагодзіць, заспакойваць’, а таксама ’майстраваць, будаваць, перарабляць, халтурыць’ < лац. moderāri, 2) moderować (się) ’элегантна апранацца’, ’прыхарошвацца’, ’манернічаць, крыўляцца’, ’зацягвацца ў карсет’ < miderak, midorak, minderak < нем. mieder ’гарсэцік, жакетка’.

Мадырава́цца 2 ’дурэць’ (віл. Нар. сл.) утварылася ў выніку збліжэння лексем мадырава́цца і *мадрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каб, злучн., часц. (ТСБМ). У гаворках: каб (Бяльк., Гарэц., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Сержп. Прымхі, Федар., 1, Шат.), кабы (Нас.). Укр. коби, рус. кабы, ст.-рус. кабы. Усх.-слав. утварэнне ад прыслоўнага *ка (склон. форма займен. *къ, аб якім гл. хто) + часціца ўмоўнага ладу бы, гл. Фасмер, 2, 152; 1, 257. Бел. каб, магчыма, адлюстроўвае не рэдукцыю апошняга гука, а іншы варыянт часціцы ўмоўнага ладу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі’ (ТСБМ). Укр. пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус. пск. пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг. пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск. дыял. plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус. пла́вни ’плаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)