глаксі́нія
(н.-лац. gloxinia, ад P. Gloxin = прозвішча ням. батаніка 18 ст.)
травяністая расліна сям. геснерыевых з апушаным лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
грана́т1
(польск. granat, ад лац. granatus = зярністы)
дрэвавая або кустовая расліна сям. гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў субтропіках Азіі, а таксама буйны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю зярнят.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
актыні́дыя
(н.-лац. actinidia, ад гр. aktis, -inos = прамень + eidos = выгляд)
павойная кустовая расліна сям. актынідыевых з зеленавата-белымі кветкамі, пашыраная ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вельві́чыя
[н.-лац. welwitschia, ад ням. F. Welwitsch = прозвішча аўстр. батаніка (1806—1872)]
дрэва-карлік сям. вельвічыевых з двума лістамі даўжынёй да 3 м на кароткім тоўстым ствале, пашыранае ў Паўд. Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
га́рмала
(н.-лац. harmala, ад ар. charmal)
травяністая расліна сям. парналіставых, атрутная, якая пашырана ў паўднёвых раёнах Еўропы, Зах. Сібіры, Сярэд. Азіі; з яе насення робіцца фарба для шарсцяных і шаўковых тканін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
немезі́я
(н.-лац. nemesia)
травяністая расліна сям. залознікавых з моцнагалінастым сцяблом, лінейным лісцем і аранжавымі, жоўтымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна на поўдні Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падафі́л
(н.-лац. podophyllum)
травяністая расліна сям. барбарысавых з буйным лісцем, белымі кветкамі і сакавітымі жоўтымі ягадамі, пашыраная пераважна ў Гімалаях і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як лекавая, харчовая і дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
па́накс
(н.-лац. panax)
травяністая расліна сям. араліевых з патоўшчаным коранем, пальчатаскладаным лісцем і дробнымі кветкамі ў парасоніку, пашыраная ва Усх. Азіі і ўмераных зонах Паўн. Амерыкі; лекавая, адзін з відаў — жэньшэнь.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пенстэмо́н
(н.-лац. penstemon)
травяністая расліна сям. залознікавых з ланцэтным лісцем і белымі, чырвонымі, бэзавымі або сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
плата́н
(лац. platanus, ад гр. platanos)
вялікае лістападнае дрэва сям. платанавых з шырокім лісцем, пашыранае ў Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і Еўразіі (ад Усх. Міжземнамор’я да Індакітая); адзін з відаў — чынара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)