Патла́ты ’кудлаты, калматы’ (ТСБМ, Некр.). Укр.па́тла, патла́тий, рус.паўд.па́тла, мн. лік па́тлы, сеўск.па́дла, ’тс’, па́тлать ’матляць’. Можна меркаваць, што крыніцай паходжання гэтага слова ці пасрэдніцамі з’яўляюцца цюрк. мовы, параўн. тур.patlak ’разбіты, трэснуты, расколаты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўчы́хуравацца ’прагаладацца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да чухацца ’свярбець’, укр.чіхрати ’церціся’, ’драпаць’, чухраться ’драцца, драпацца’, якія Слаўскі (1, 124) выводзіць з czesać ’часаць’. Слова магло першапачаткова абазначаць ’стан, калі нешта дзярэ, паліць, як кіслата ў пустым страўніку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасава́ць ’гладзіць прасам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.). З польск.prasować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Польскае слова узыходзіць да ням.pressen ’націскаць’ (гл. Фасмер, 3, 354), паводле Банькоўскага (2, 760), першапачаткова пра выцісканне алею, соку; друкаванне (1542 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псёлька, псёлечка ’ласкавы зварот да каня’ (Нас.), псёлька ’маленькае жарабя’ (Шат.), псёль‑псёль! ’падзыўныя для жарабяці’ (Шат.). Рус.смал.псёлька ласк. ’падзыўное слова для каня’, псёля ’тс’, псель, псёль ’падзыўныя словы для коней’. Гл. псе-псе-псе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смутуя́сіць ‘пляткарыць’ (Касп.). Не вельмі яснае ізаляванае слова. Відаць, складанае; першая частка да смута, муціць (гл.), другая частка, магчыма, да асновы яс‑, якая ў польск.дыял.jasać ‘крычаць, вішчаць’, чэш.jasati ‘радавацца, весяліцца’, укр.яса́ ‘погаласка, шум’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарэ́лачка ’астра’ (б.-каш., ельск., лоеў., Расл. св.). Параўн. укр.дыял.тарі́лка ’тс’, тарі́лочка ’хрызантэма’. З-за знешняга падабенства суквецця да талерачкі параўн. н.-луж.talariki ’астры’ ад talarik ’талерачка’ (ЕСУМ, 5, 523). Да наступнага слова, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тымпэ́нтам ‘хутка’, ‘адразу, зараз жа’ (Сцяшк. Сл.). Утворана па ўзоры тымчасам (гл. наступнае слова) ад польск.pędem ‘вельмі хутка, імгненна, бягом’, параўн. таксама спалучэнне і w te pędy ‘ў адзін міг, у той жа час’, гл. пэнд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
klein
1.a мале́нькі, малы́;
~ von Wuchs невысо́кага ро́сту;
der ~e Fínger ме́зенец;
von ~ auf зма́лку, з мале́нства
2.adv:
bis ins Kléinste да дро́бязей;
~ ánfangen* пачына́ць з мало́га;
ein Wort ~ schréiben* піса́ць сло́ва з мало́й лі́тары;
ein ~ wénig тро́шкі, кры́шку;
~ béigeben* пакара́цца, скара́цца, уступа́ць;
◊
~, áber fein≅ малы́ залатні́к, ды дарагі́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бружме́ль ’расліна Lonicera L.’ (Кіс.). Назва няяснага паходжання. Бружме́ль — гэта таксама ’брызгліна’. Відавочна, назва была перанесена з брызгліны на бружмель. Этымалогія словабружме́ль няясная, ёсць шмат варыянтаў (гл. пад брызглі́на). Вопыт этымалагізавання (няпэўны!), Махэк₂, 69 (пад brslen ’брызгліна’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брух ’жывот, страўнік’ (Др.-Падб., Сцяшк. МГ). Зыходзячы з формы слова, запазычанне з польск.brzuch ’тс’. Параўн. бру́ха (там і літ-pa). Параўн. таксама і ст.-рус.брюхъ (паралельна да брюхо), якое можа сведчыць супраць версіі пра запазычанне.