паліпо́рус

(н.-лац. polyporus)

губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце ў лясах, парках і садах на адмерлай драўніне бярозы, вольхі, дуба, ліпы, яблыні, часам на жывых дрэвах, выклікае белую гніль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прынсе́пія

(н.-лац. prinsepia)

лістападная кустовая расліна сям. ружавых з калючымі галінамі, прадаўгаватым лісцем і жоўтымі духмянымі кветкамі, пашыраная на Далёкім Усходзе, у Кітаі і Гімалаях; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пяры́ла

(н.-лац. perilla)

травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем і дробнымі непрыгляднымі кветкамі, пашыраная ў Паўд., Усх. і Паўд.-Усх. Азіі; культывуецца ў многіх краінах як алейная і дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сабады́ла

(н.-лац. Sabadilla < ісп. cebadilla, ад cebada = ячмень)

расліна сям. лілейных, пашыраная на горных лугах Амерыкі, пераважна Мексікі; настойка і адвар насення гэтай расліны выкарыстоўваюцца супраць паразітаў жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таге́тэс

(н.-лац. tagetes)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі, жоўта-аранжавымі або карычнева-чорнымі кветкамі ў кошыках, з моцным пахам, пашыраная ў субтропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; аксаміткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тладыя́нта

(н.-лац. thladiantha)

травяністая расліна сям. гарбузовых з лазячымі сцёбламі, чаранковым лісцем і жоўтымі адзіночнымі або ў гронках кветкамі, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная павойная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флёкс

(н.-лац. phlox, ад гр. phloks = полымя)

травяністая расліна сям. сінюхавых з яркімі пахучымі кветкамі розных колераў у буйным суквецці, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фу́ксія

(н.-лац. fuchsia, ад Fuchs = прозвішча ням. батаніка 16 ст.)

дрэвавая або кустовая расліна сям. кіпрэйных з яркімі, пераважна чырвонымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цынера́рыя

(н.-лац. cinerarium, ад лац. cinerarius = папялісты)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйным серабрыста-шэрым апушаным лісцем і рознакаляровымі кветкамі ў суквеццях, якая паходзіць з Канарскіх астравоў; вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цы́трус

(лац. citrus = лімоннае дрэва)

вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках (у ліку відаў — апельсін, грэйпфрут, лімон, мандарын і інш.), а таксама плод гэтай расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)