наве́двальнік, ‑а, м.

Той, хто наведвае каго‑, што‑н., прыходзіць, наведваецца куды‑н., да каго‑н. У рэдакцыю заходзілі ўсё новыя і новыя наведвальнікі. Хведаровіч. Ужо хвілін дваццаць прайшло, як трэба было пачаць прыём наведвальнікаў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натхні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Адчуць натхненне; прыйсці ў стан душэўнага ўздыму. — Ты што — натхніўся гэтым артыкульчыкам? — прасіпеў .. [Ваўчок], падаўшы газету Паходню, калі той сеў на сваё месца. Хадкевіч. Янка натхніўся, вочы яго заблішчалі, голас гучаў урачыста. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўразуме́нны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які вырашае неўразуменне. Лялькевіч, злавіўшы яе [Сашы] неўразуменны позірк, растлумачыў: — Гэта той, .. каго хлопцы завуць Старым. Шамякін. Неўразуменнымі, спалоханымі вачыма ўтарапіўся .. [мой брат] у незнаёмых, .. што крычалі на розныя галасы нешта незразумелае, але яўна злоснае. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазёр, ‑а, м.

Той, хто схільны або любіць пазіраваць (у 2 знач.), разлічваючы на знешні эфект. [Мая Антонаўка:] — Я была класным кіраўніком Бондаравага класа і тады яшчэ не ведала, што свавольнікі і хуліганы заўсёды пазёры і крыху акцёры. Карпюк.

[Фр. poseur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перараджэ́нец, ‑нца, м.

Пагард. Той, хто ідэйна, маральна перарадзіўся, здрадзіў перадавым, прагрэсіўным, рэвалюцыйным ідэалам. [Відук:] Вікуру мы ведаем як бальшавіка, а вось Хмару... як перараджэнца, як апартуніста. Гурскі. [Шэмет:] — Трэба ставіць пытанне аб выключэнні .. [Мароза] з партыі як перараджэнца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правяра́льшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто правярае каго‑, што‑н. — Паштовы на Вільню?.. — абярнуўся .. [Рыгор] да правяральшчыка білетаў. Гартны. [Гарлахвацкі:] Правяральшчык знайшоўся! Я, брат, такія акуляры пастаўлю, што табе і чорнае белым пакажацца. Не такіх за нос вадзілі! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто праходзіць практыку (у 4 знач.). Гартун, як асістэнт, быў кіраўніком практыкантаў. Дуброўскі. У памяшканні на біялагічнай станцыі, дзе займаюцца практыканты, парна і душна, хаця ўсе вокны расчынены насцеж. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сажнёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сажня. Сажнёвыя меры. Сажнёвы стос дроў. // Разм. Вельмі вялікі (высокі, доўгі і пад.). Сажнёвыя крокі. □ Я нясмела накіраваўся да старасты. Той паглядзеў на мяне з вышыні свайго сажнёвага росту. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн.

1. Той, хто карыстаецца сафізмамі для доказу заведама няправільных думак, сцвярджэнняў.

2. Старажытнагрэчаскі мысліцель 5–4 стст. да н. э., які выступаў у якасці прафесійнага настаўніка філасофіі, красамоўства, майстэрства весці спрэчкі.

[Грэч. sophistēs — майстар, мудрэц, ілжэмудрэц.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скажа́льнік, ‑а, м.

Той, хто скажае што‑н. З нейкай бязмежнай лёгкадумнасцю нашы навейшыя скажальнікі сацыял-дэмакратызму выкідваюць за борт усё, што дорага для сацыял-дэмакратаў, што дае права бачыць у рабочым руху сусветна-гістарычны рух. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)