САН-ПЕ́ДРА-СУ́ЛА (San Pedro Sula),

горад у Гандурасе. Адм. ц. дэпартамента Картэс. Засн. ў 1536. Каля 500 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бананы, цукр. трыснёг, жывёлагадоўля). Прам-сць харчасмакавая (цукр., кансервавая) і тэкстыльная.

т. 14, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́НТУ-АНДРЭ́ (Santo André),

горад на ПдУ Бразіліі, уваходзіць у склад Вял. Сан-Паўлу. Засн. ў 1549. Каля 700 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкая (чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, гумава-тэхнічная, хімічная), гарбарна-абутковая, тэкст., харчасмакавая, паліграфічная.

т. 14, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРАКА́БА (Sorocaba),

горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу, у даліне р. Саракаба. Засн. ў 1589. Каля 400 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, тэкст., цэм., гарбарна-абутковая, хім., эл.-тэхн., вінна-гарэлачная. Гіст. музей.

т. 14, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ЎТЭНД-ОН-СІ (Southend -on-Sea),

горад у Вялікабрытаніі, на У ад Лондана, у эстуарыі Тэмзы. Каля 180 тыс. ж. (2000). Марскі порт. Прам-сць: эл.-тэхн., вытв-сць металавырабаў і пластмас; паліграф., швейная, абутковая, мэблевая. Кліматычны прыморскі курорт. Традыц. спаборніцтвы яхтсменаў.

т. 14, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́НІЯ ВО́ДЫ, Сіняя Вада, Сінюха,

левы прыток Паўд. Буга ў Кіраваградскай і Мікалаеўскай абл. Украіны. Даўж. 111 км, пл. басейна 16 725 км². На беразе С.В. у 1362 войска вял. кн. ВКЛ Альгерда разбіла мангола-татар. Гл. Бітва каля Сініх Вод 1362.

т. 14, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЯ́МСКІ ЗАЛІ́Ў У Паўднёва-Кітайскім м., паміж п-вам Малака і паўд.-ўсх. ч. п-ва Індакітай. Даўж. 720 км, шыр. каля ўвахода 400 км, глыб. да 70 м. Прылівы сутачныя (да 4 м). Упадае р. Менам-Чао-Прая. Порт Бангкок (Тайланд).

т. 14, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Малімонік, малімонічак, малімончык, маліму͡он ’пястун, распешчаны’, ’ахвочы да ласункаў, прысмакаў, ’пераборлівы ў ядзе’, ’чалавек, які карыстаецца прывілеямі і злоўжывае імі’ (Нас., Федар. 2; драг., З нар. сл., Нар. лекс.; КЭС, лаг.; Пан. дыс.), малімонка ’жанчына, разборлівая ў ежы’, ’фанабэрыстая жанчына’, ’пястуха’ (Нас.; віл., Нар. сл.), малімонтка ’какетка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); малімонікі ’ласункі, пяшчота, абяцанкі’ (Нас.), малімоніць ’песціць, як дзіцё’, малімоніцца ’ўдаваць сябе за малога’ (КЭС, лаг.), ’песціцца, як малыя дзеці, цырымоніцца’ (Нас.), малімон, марымон ’пірог з гатунковай пшанічнай мукі’, марымоны ’смачныя рэчы’ (ТС). Польск. malimończyk, marymontczyk ’вучань колішняй сельскагаспадарчай і лясной школы ў мястэчку Marymont, (якое нібыта з франц. Mariemont ’гара Марыі’) каля Варшавы, дзе быў і ўзорны млын, які малоў муку высокага гатунку’. Адсюль пазней значэнне ’печыва — далікатэс з марымонцкай мукі’ > ’ласунак’ > ’той, хто есць ласункі, далікатэсы’ > ’паніч, беларучка, пястун’ (Варш. сл., 2, 890; Карскі, 1, 148; 2–3, 101; Марозаў, Пыт. мовазн. і метад., 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ршы 1 — парадкавы лічэбнік да адзін, ’першапачатковы’, ’самы важны, галоўны, вядучы’ (Нас., Мік., Мядзв., Шат., ТСБМ). З польск. pierwszy (Мядзв., Іліч–Світыч, Этимология–1963, 81), якое з першаснага польск. pierwy < прасл. pьrvь(jь); суфікс ‑sz‑ у польскім слове пад уплывам польск. mniejszy ’меншы’, większy ’большы’, dzisiejszy ’сённяшні’ (Брукнер, 410); паводле Банькоўскага (2, 561), са скарочанага najpierwszy. Сюды ж: пе́ршыя пе́ўні ’час прыблізна каля 24 гадзін ночы’ (Мядзв.) і вытворныя першыня́, першына́ (Яруш.; ТСБМ; міёр., Нар. словатв.), першатво́р, першапі́с ’арыгінал рукапісу’ (Др.-Падб.), пе́ршанства ’верх, першынство’ (Нас.), перша́к ’першы гатунак’ (Бяльк.), першацёлка ’карова першым целем’ (навагр., Нар. словатв.; шчуч., З нар. сл.), першына́ ’трава першага ўкосу’ (слонім., Сл. рэг. лекс.).

Пе́ршы 2 ’як раней’ (Нас.) — прыслоўе ў форме Тв. скл. наз. з суф. ‑ы, (як у стараж.-рус. пакы ’зноўку’ (XII ст.) ці малы ’мала’ (Лаўрэнцьеўскі летапіс 1327 г.) ад прыметніка пе́ршы 1 (гл.). Сюды ж і першы‑на́‑першы ’спачатку’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́нцы мн. л. ’заразная венерычная хвароба; сіфіліс’ (ТСБМ, Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Мядзв.; лельч., Арх. ГУ; ТС), ’скулы’ (Бір. Дзярж.), пранцэ́і ’блазнота, дурасліўцы’ (ТС), пранц, пра́нэць, пра́ныц, пра́нцы ’брыдота’ (Сл. ПЗБ), пранцава́ты ’пракажоны’ (Зап.). Укр. мн. л. пранці ’сіфіліс’, рус. паўдн., зах. пра́нец ’залатушная высыпка’. Бел. і ўкр., відаць, з польск. pranca ’сіфіліс; заразная венерычная хвароба’, калісьці называлася “chorobą dworską” (Віл. сл.), з натуральнай заменай ф на п, параўн. народнае пасоля < фасоля і пад. (хвароба распаўсюдзілася ў пачатку XVI ст.), з даўняга ням. franze, franzose ’французка, французская хвароба’, першапачаткова französische Krankheit, таму што першая эпідэмія сіфілісу ўспыхнула ў Францыі каля 1496 г. (Банькоўскі, 1, 385). Паводле Фасмера (3, 353), слова узыходзіць да гал. frans ’французскі’, ням. Franz — у складаных словах тыпу Franzbrot ’французскі хлеб’ і да т. п. Брукнер (127) і Махэк₂ (146) адзінай крыніцай лічаць нямецкую назву французаў. Параўн. яшчэ рус. французская болезнь ’сіфіліс’ і чэш. franská nemoc ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́РНЕМ-ЛЕНД (Arnhem Land),

паўвостраў на Пн Аўстраліі. Абмываецца Тыморскім і Арафурскім морамі, зал. Карпентарыя. Даўж. каля 320 км. Шыр. да 460 км. Паверхня — паката-ўзгорыстае плато (выш. ад 180 м на Пн да 400 м на Пд), складзенае з пясчанікаў і расчлянёнае рэкамі на астанцовыя масівы. На Пн акаймаваны шырокай раўнінай, якая крута абрываецца да мора. Берагі моцна парэзаныя. Радовішча уранарадыевых (Рам-Джанглі), жал. рудаў, баксітаў. Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя т-ра паветра на працягу года каля 25 °C, ападкаў ад 500 мм (зімой) да 2000 мм (летам) за год. У далінах рэк вільготныя субэкватарыяльныя лясы (пальмы, фікусы), на наветраных схілах гор і на вяршынях масіваў эўкаліптавыя лясы і саванны. Жывёльны свет: мядзведзь каала, кенгуру, вамбаты, кусты; з птушак — казуары, папугаі, лірахвосты. На ПнЗ — порт Дарвін.

т. 1, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)