РУДЗЬКО́ (Дзмітрый Васілевіч) (11.2.1920, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. —20.12.1998),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1955). У 1937—84 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, адначасова ў 1955—72 выкладчык і дырыжор дзіцячага аркестра нар. інструментаў Мінскай дзіцячай муз. школы №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мешчані́н, мяшча́нка, мяшча́не ’карэнны жыхар мястэчка, местачковец’, ’прадстаўнік мяшчанскага саслоўя’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Янк. 2, Сцяц.), смал. ’анучнік’, ст.-бел.мещанинъ, мещанка, предмещанинъ (XV ст.). Са ст.-польск.mieszczanin, mieszczanek ’гараджанін’ (Булыка, Лекс. запазыч., 202; Кохман, 86). Значэнне ’абывацель’ бел. лексема атрымала ў савецкі перыяд з рус.мещанин ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 151), якое прыйшло ў рус. мову ў XVIII ст. (Фасмер, 2, 616) з бел. (Козыраў, Бел.-рус. ізал., 59). На Палессі ў значэнні ’абывацель’ ужываецца мешчанчу́к (ТС; драг., КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляле́біць ’песціць, даглядаць’ (Бяльк.). Да ляле́яць (гл.). Зычны ‑б‑ замест ‑й, відаць, пад уплывам польск.uwielbić ’горача любіць’, ’пакланяцца’ ці бел.⁺вяле́біць (параўн. ст.-бел.велбити, вельбити ’славіць, праслаўляць’, ’велічаць, узвялічваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блінькі́ ’мочкі ў вушах’ (Сцяшк. МГ). Здаецца, ад блін1: блін ’блін’ > ’штосьці круглае’ > ’мочка’. Параўн. бел.блі́нчык ’юшка’ (Касп.), рус.блин, блино́к ’тс’. Дакладней, бел.блінькі́ ўтворана ад памяншальнага *бліно́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ндля ’дурань, балван’, параўн. літ.kundulis ’хто захутаны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 571). Насуперак аўтарам слоўніка бел. і літ. словы не маюць нічога агульнага. Бел.кундля < польск.kundel ’дварняк, дурань, балван’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свон ‘пах’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘смурод’ (Варл.). Няясна. Магчыма, да польск.won ‘тс ’, wonny, параўн. ст.-бел.свендуючий ‘смярдзючы’ (Ст.-бел. лексікон), якое выводзяць з польск.swędzić ‘прыпаліць’ (Булыка, Запазыч., 294).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мана́рх ’асоба, якая ўзначальвае манархію’ (ТСБМ). З рус. мовы. Аднак ст.-бел.монарха ’тс’ (XVI ст.) — са ст.-польск.monarcha ’тс’, якое з с.-лац.monarcha < ст.-грэч.μονάρχης ці μόναρχος ’адзінаўладны’. Ст.-бел.монархия са ст.-польск.monarchija (Булыка, Лекс. запазыч., 23 і 32). Крукоўскі (Уплыў, 81) мяркуе, што бел.манархія было запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастая́нне ’даўгавечнасць чаго-н.’ (Шат.). Славен.postájanje, серб.-харв.nöcTojan > e ’існаванне’. Семантыка бел. лексемы аформілася на бел. тэрыторыі пры ад’ідэацыі ц.-слав.постоꙗниѥ < постоꙗти ’вытрымаць, працягвацца, пратрымацца’ і бел.-рус.пастаянны — постоянный ’бесперапынны, нязменны, разлічаны на доўгі час’. Апошняя лексема, як і пастаянства ’няспыннасць, нязменнасць’, ’вернасць, адданасць’ (ТСБМ), прыйшлі праз рус., ц.-слав. з паўднёваславянскіх моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раі́ць ’радзіць’ (ТСБМ; даўг., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ра́іцца ’радзіцца, прасіць парады’ (ТСБМ), ра́інне ’парада’ (Нас., Бяльк.). Аднакарэннае да ра́дзіць (гл.). I на месцы д, т з’яўляецца тыповай фанетычнай асаблівасцю беларускіх і польскіх гаворак, параўн. бел.дыял.айце́ц (рус.оте́ц), во́йчым (рус.о́тчим). Першапачаткова, відаць, у вытворным ст.-бел.радца > райца ’член рады’ (Ст.-бел. лексікон).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСКО́ВЫ ЖЫ́ВАПІС,
від жывапіснай тэхнікі, у якой сувязным рэчывам фарбаў з’яўляецца адбелены пчаліны воск. Не паддаецца ўздзеянню вільгаці і паветра і можа захоўвацца тысячагоддзямі. Існуюць гарачы (энкаўстыка) і халодны (васковая тэмпера) спосабы васковага жывапісу.
Энкаўстыка вядомая з часоў Стараж. Егіпта. У сярэднія вякі саступіла месца яечнай тэмперы. Адраджацца васковы жывапіс пачаў у эпоху Рэнесанса, асабліва пашырыўся ў 2-й пал. 18 ст. У 19 ст. васковы жывапіс выкарыстоўваўся пры рэстаўрацыйных работах, дубліраванні і рэтушы карцін і насценнага жывапісу.
Бел. мастакамі ў васковым жывапісе выкананы шэраг насценных размалёвак і карцін: «Навука» ў фае Ін-та кібернетыкі АН Беларусі (1971), «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976; абедзве С.Катковай і З.Літвінавай), «Асветнікі» Г.Вашчанкі ў Доме настаўніка (1976), «Мой край — Беларусь» І.Кліменкі, А.Ксяндзова, В.Барабанцава ў б-цы Бел.эканам. ун-та (1978), «Заснавальнікі Беларускага універсітэта» У.Самсонава ў корпусе ф-та журналістыкі БДУ, «Музыка» С.Катовіча ў Рэсп. ліцэі пры Бел. акадэміі музыкі (абедзве 1980; усе ў Мінску) і інш. Сярод станковых работ у васковым жывапісе выкананы нацюрморты «Хлеб» і «Цыкламен» Вашчанкі (1966), «Дзяўчына ў чорным берэце» (1974) і «Партрэт Л.Зяневіч» (1978) Літвінавай, «Партрэт дзяўчыны» (1977) і «Партрэт М.Гусоўскага» (1980) Барабанцава, нацюрморт «Збаны і кветкі» В.Ціханава (1980) і інш.
Да арт.Васковы жывапіс. З.Літвінава, С.Каткова. «Стары і новы Вільнюс». Насценная размалёўка ў кінатэатры «Вільнюс» у Мінску. 1976.