напа́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто працуе ў пары з кім-н.

Шафёры-напарнікі.

|| ж. напа́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. напа́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаро́цца, -пару́ся, -по́рашся, -по́рацца; -пары́ся; зак.

1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што-н. вострае.

Н. на цвік.

2. перан., на каго-што. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. нежаданым, неспадзяваным (разм.).

Н. на засаду.

|| незак. напо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; зак., чаго.

1. Распароць нейкую колькасць чаго-н. сшытага.

Н. сарочак.

2. Пашкодзіць чым-н. вострым.

Н. руку.

|| незак. напо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́рстак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоцца іголкай.

|| прым. напа́рсткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напарта́чыць гл. партачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. чаго. Прыгатаваць параннем.

Н. буракоў.

Н. бобу.

2. каго-што. Добра папарыць (разм.).

Н. спіну ў лазні.

3. чаго. Кіпячэннем прыгатаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. малака.

|| незак. напа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. напа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца (да 2 знач.); незак. напа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́с, -у, м.

Ступень адкормленасці жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́свіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -се́цца; зак.

Наесціся на пашы; многа папасвіцца (пра жывёлу, птушак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́свіць, -су́, -се́ш, -се́; -сём, -сяце́, -су́ць; напа́свіў, -віла; напасі́; зак., каго.

Пасучы на пашы, накарміць (пра жывёлу, птушак).

Н. кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаску́дзіць гл. паскудзіць.