член скаўцкай арганізацыі дзяўчынак (гл.скаўтызм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геро́нт
(гр. geron, -ntos = стары чалавек)
член рады старэйшын (герусіі) у Стараж. Грэцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
антэцэдэ́нт
(лац. antecedehs, -ntis = папярэдні)
лог. першы членімплікацыі, якому папярэднічае слова «калі».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бортмеха́нік
(ад борт + механік)
членэкіпажа самалёта, верталёта, дырыжабля, які наладжвае работу матораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тампліе́р
(фр. templier, ад лац. templum = храм)
член сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КА́НЦЛЕР (ням. Kanzler),
1) начальнік канцылярыі вял. князя ВКЛ, хавальнік вял.дзярж. пячаткі, член паноў-рады. Пасада ўведзена ў 15 ст. Назначаўся пажыццёва з феад. знаці. Дакладваў вял. князю і радзе пра дзярж. справы, рэдагаваў статуты і рашэнні рады, змацоўваў афіц. дакументы пячаткай і падпісваў іх, вёў перагаворы з замежнымі дзяржавамі, захоўваў копіі дзярж. дакументаў. Пасля Люблінскай уніі 1569 К. ВКЛ — член сената Рэчы Паспалітай, займаўся замежнымі справамі разам з каронным (польскім) К. Лічыўся другім пасля маршалка міністрам. У якасці жалавання атрымліваў ад караля староства. Займаў інш. кіруючыя пасады (ваявода, гетман). Фактычна выконваў функцыі міністра ўнутр. і замежных спраў.
2) У царскай Расіі — найвышэйшы грамадзянскі чын, уведзены Пятром I у 1709.
3) У Швейцарыі — сакратар Савета палаты парламента.
4) У Германіі (1871—1945) рэйхсканцлер — прэм’ер-міністр.
5) У Вялікабрытаніі К. казначэйства — міністр фінансаў; лорд-К. — старшыня палаты лордаў.
6) У Аўстрыі і ў Германіі федэральны К. — кіраўнік урада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камуні́ст ’прыхільнік камунізму’ (Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Запазычанне з польск. ці з рус. мовы, куды слова прыйшло з ням. (< англ. < франц. моў). У рус. мову магло трапіць непасрэдна з франц. (Шанскі, 2 (К), 236; Слаўскі, 2, 402). Значэнне ’член камуністычнай партыі’ (ТСБМ) з’яўляецца савецізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАРЭ́Р, Барэр дэ В’ёзак (Barère de Vieuzac) Бертран (10.9.1755, г. Тарб, Францыя — 13.1.1841), французскі рэвалюцыянер. Адвакат. Дэп. Устаноўчага сходу і Канвента. Спрабаваў прымірыць жырандыстаў з якабінцамі, падтрымліваючы то адных, то другіх. У час якабінскай дыктатуры членК-та грамадскага выратавання. У дні тэрмідарыянскага перавароту садзейнічаў падзенню ўлады М.Рабесп’ера. У гады Рэстаўрацыі ў выгнанні. Аўтар мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
limb
[lɪm]1.
n.
1) член це́ла, кане́чнасьць f.
2) сук -а́m., галі́на f. (дрэ́ва)
2.
v.t.
разьдзяля́ць, расчляня́ць
•
- go out on a limb
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
камітэ́тчык, ‑а, м.
Разм.Член камітэта. Настаўнік перапісаў на паперы прозвішчы камітэтчыкаў і падаў паперу бліжэйшым, каб на ёй распісаліся.Галавач.Мацей Сіпак падбіваў камітэтчыкаў на пабудову паравога млына, абяцаў і грошы пазычыць і рабочай сілай дапамагчы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)