дзяржава ў Паўд. Італіі ў 1282—1815. Вылучылася ў 1282 з Сіцылійскага каралеўства пасля таго, як Карл Анжуйскі (гл.Анжуйская дынастыя) страціў Сіцылію. Сталіца каралеўства — г.Неапаль. Дасягнула магутнасці ў часы праўлення Роберта [1309—43], які ўзначаліў італьян. гвельфаў (гл.Гвельфы і гібеліны). У выніку жорсткай барацьбы за прастол у Н.к. ўсталявалася малодшае венг. адгалінаванне Анжуйскай дынастыі [1382—1435], Пастаянныя войны з Сіцыліяй і ўнутр. ўсобіцы аслаблялі каралеўскую ўладу. У 1442—43 дзяржаву заваяваў кароль Арагона і Сіцыліі Альфонс V (у Н.к. — Альфонс I), заснавальнік у Н.к. Арагонскай дынастыі [1442—1501]. У выніку Італьян. войнаў 1494—1559 Н.к. — уладанне (з 1504) Іспаніі, разам з Сіцыліяй утварыла Сіцылій абедзвюх Каралеўства. Эканам. заняпад дзяржавы (асабліва гарадоў), падатковы ўціск з боку іспанцаў выклікалі ў 16—17 ст. у Н.к. шматлікія паўстанні. Пасля нядоўгага аўстр. праўлення (з 1707, фармальна ў 1714—35) пад уладай ісп. Бурбонаў. У 1805 акупіраваны франц. войскамі Напалеона I, кіравалі ген. Ж.Банапарт (1806—08) і І.Мюрат (1808—15). Пасля разгрому Напалеона зноў у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій; з 1860 у складзе аб’яднанага Італьян. каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТРЫЯРХА́Т (ад грэч. pater бацька + archē улада),
1) форма родавай арганізацыі першабытнаабшчыннага ладу, якая характарызуецца вяршэнствам мужчыны ў грамадскай вытв-сці і сац. жыцці. П. ўласцівы патрылакальнасць (прыход жанчын у сем’і родавых абшчын) і патрылінейнасць (адлік роднасці па бацькоўскай лініі). Адрозніваюць ранні П., заснаваны на парнай сям’і, і позні П., які з’явіўся ў канцы першабытнаабшчыннага ладу ў выглядзе манагамных патрыярхальных сем’яў. Як і матрыярхат, П. існаваў не ва ўсіх народаў і не быў стадыяй развіцця першабытнаабшчыннага ладу. Прыхільнікамі тэорыі першапачатковай патрыярхальнасці грамадства ў ант.часы былі Платон, Арыстоцель. У сярэднія вякі гэты погляд быў пануючым, у 19 ст. яго абараняў Г.Мэн. У 1860—80-я г. І.Бахафен і Л.Морган абверглі гэту ідэю. На тэр. Беларусі першыя адзнакі патрыярхальных адносін выяўлены пры даследаванні помнікаў эпохі бронзы: на паселішчах Падзвіння скульпт. і графічныя выявы мужчын-духаў, што сведчыць пра большую ролю мужчын у рэліг. вераваннях; на калект. могілках сярэднедняпроўскай культуры пахаванні мужчын часцей займаюць цэнтр. месца.
2) У хрысціянстве П., патрыярхія — кіруемая патрыярхам царква ў сукупнасці яе элементаў: веравучэння, культу, падання і традыцыі, іерархічнай сістэмы кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праве́рыцьсов., в разн. знач. прове́рить; (с целью выяснения качества — ещё) испыта́ть;
п. справазда́чу — прове́рить отчёт;
п. гадзі́ннік — прове́рить часы́;
п. дэта́ль на трыва́ласць — прове́рить (испыта́ть) дета́ль на про́чность;
п. выкана́нне — прове́рить исполне́ние;
п. біле́ты — прове́рить биле́ты
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́дучыня, ‑і, ж.
1.Часы, падзеі, якія прыйдуць на змену цяперашнім; стан, становішча чаго‑н. у будучым. Камунізм — светлая будучыня чалавецтва. □ Падзеі апошніх гадоў з новай сілай пацвярджаюць, што капіталізм — гэта грамадства, пазбаўленае будучыні.Брэжнеў.
2. Становішча, абумоўленае пэўнымі ўмовамі; лёс, доля. У Нарачы — бясспрэчная будучыня курортнага раёна.В. Вольскі.І ўсё часцей усё лепшае ў сваёй будучыні звязвала [Таццяна] з імем Жэнькі.Шамякін.// Тое, што чакаецца ў будучым. [Максім:] — Наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маста́цтва, ‑а, н.
1. Творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах. Творы мастацтва. □ [Антон Максімавіч:] — Наша мастацтва толькі тады будзе дзейсным, калі яно наблізіцца да жыцця.Рамановіч.
2. Галіна творчай мастацкай дзейнасці. Прыкладное мастацтва. Партрэтнае мастацтва. Дэкарацыйнае мастацтва. □ Керамічнае мастацтва дасягнула ў Марока яшчэ ў старадаўнія часы вельмі высокага ўзроўню.В. Вольскі.
3. Дасканалае ўменне, майстэрства ў якой‑н. справе, рабоце.
•••
Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, скульптура, графіка).
Мастацтва для мастацтва — рэакцыйная эстэтычная тэорыя, якая адмаўляе грамадскае значэнне мастацтва.
Па ўсіх правілах мастацтвагл. правіла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1.Незак.да скупіць.
2. Купляць з мэтай перапродажу ці нарыхтоўкі; займацца скупкай. У колішнія часы скупляў Сіпак зямлю за нішто ў салдатак.Лынькоў.Расказалі жывёлаводкі, як раней нейкі купец скупляў у іх ваколіцах худую жывёлу і маладняк, адкормліваў бульбай і брагай і прадаваў на бойню.Місько.[Феадал] скупляў пяньку, лён, ільнасемя, збожжа ў сялян па ганнай цане і затым збываў іх на тым жа мясцовым рынку вясной, калі цэны па прадукты сельскай гаспадаркі былі больш высокія, або, што часцей сустракалася, адпраўляў па экспарт.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажы́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць старажытнага (у 1, 2 знач.); даўнасць узнікнення, існавання чаго‑н. Я гляджу цяпер на гэты роў і ў шуме вады чую далёкую старажытнасць.Скрыган.// Вельмі далёкія часы, далёкае мінулае. Сівая старажытнасць. □ Недарэмна казалі ў старажытнасці, калі здаралася бяда, вайна, сварка, бойка: не абышлося без жанчыны!Шамякін.// Старажытны свет, антычнасць. Разам з узвышэннем Канстанцінопаля і падзеннем Рыма канчаецца старажытнасць.Энгельс.
2.звычайнамн. (старажы́тнасці, ‑ей). Помнікі мінулага. Трэба вось што, Васіль Кузьміч: сёння напісаць ці пазваніць, куды трэба, каб спецыяліста прыслалі... Можа [касцёл] гэта старажытнасць якая?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отста́тьсов., в разн. знач. адста́ць, мног. паадстава́ць;
отста́ть от свои́х спу́тников адста́ць ад сваі́х спадаро́жнікаў;
отста́ть в успе́хах адста́ць у по́спехах;
часы отста́ли гадзі́ннік адста́ў;
обо́и отста́ли шпале́ры адста́лі;
отста́нь от меня́! адста́нь (адчапі́ся, адкасні́ся) ад мяне!;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
scene
[si:n]
n.
1) ме́сца, час дзе́яньня
the scene of an accident — ме́сца здарэ́ньня
scene of my childhood — часы́ майго́ мале́нства
2) дэкара́цыя на сцэ́не
3) зья́ва f.
“Act I, Scene 2” — “Акт І, зья́ва 2-а́я”
4) сцэ́на f.
5) від -у m.; во́браз -у m.; відо́вішча n.
•
- behind the scenes
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
со́нечныпрям., перен. со́лнечный;
с. дзень — со́лнечный день;
с. настро́й — со́лнечное настрое́ние;
с. пако́й — со́лнечная ко́мната;
с. бок — со́лнечная сторона́;
○ с. гадзі́ннік — со́лнечные часы́;
~ная сістэ́ма — со́лнечная систе́ма;
с. ўдар — мед. со́лнечный уда́р;
~нае спляце́нне — анат. со́лнечное сплете́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)